Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
10.06.2021 "Убачымся на новым судзе! Вы за ўсё адкажаце!" За падрыхтоўку да масавых беспарадкаў, якіх не было, палітвязняў асудзілі на 5 гадоў калоніі кожнага
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 10 чэрвеня агучылі прысуд ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітзняволеных Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапелькі, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева.
10.06.2021 Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. У судзе ён быў прышпілены кайданкамі да канваіраў
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава.
10.06.2021 Шэсць беларусаў сядзяць у расійскіх ізалятарах у чаканні экстрадыцыі за пратэсты на Радзіме. Расказваем іх гісторыі
"Вясна" распавядае гісторыі шасці затрыманых па "палітычных" артыкулах беларусаў, якія цяпер утрымліваюцца ў расійскіх ізалятарах.
09.06.2021 Заява праваабарончай супольнасці Беларусі аб прызнанні Паліны Шарэнда-Панасюк палітзняволенай
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці ў сувязі з асуджэннем да пазбаўлення волі Паліны Шарэнда-Панасюк
09.06.2021 Фельдчара з Ліды Алега Краўцова асудзілі на тры гады пазбаўлення волі
У судзе г. Ліды 9 чэрвеня абвясцілі прысуд былому фельчару хуткай дапамогі і прадаўцу ў "5 элеменце" Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння.
09.06.2021 Ці можна трапіць у калонію, калі своечасова не зняў бчб-сняжынкі з акна? Юрыст расказвае пра змены ў Крымінальным кодэксе
Цяпер на тры гады ў калонію можна адправіцца за паўторны ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". На чатыры — за публічную дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. На пяць — за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. "Наша Ніва" спытала ў юрыста "Вясны" Паўла Сапелкі, як гэта будзе дзейнічаць на практыцы.
09.06.2021 Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі
Дзявятага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк, актывістцы Еўрапейскай Беларусі.
09.06.2021 Палітвязень па "справе карагодаў": Cем тыдняў правёў у падвальнай камеры без сонечнага святла
"Вясна" пагутарыла з вызваленым у зале суда Радзівонам пра яго пераслед па "справе карагодаў", сукамернікаў і ўмовах утрымання ў СІЗА-7, пра салідарнасць і ціск, пра жоўтыя і чырвоныя пазнакі палітвязняў.
08.06.2021 Новыя затрыманні і крымінальныя справы. Хроніка пераследу за 7-8 чэрвеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.
08.06.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
08.06.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Умовы ўтрымання выклікаюць занепакоенасць, Леаніду Судаленка стала вядома, за што яго абвінавачваюць, інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам — гэта саўдзел у катаваннях, тром фігурантам "справы Ціханоўскага" вынеслі прысуд, але віну яны не прызналі.
08.06.2021 У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па "справе карагодаў". Трох палітвязняў вызвалілі ў залі суда
У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе.
08.06.2021 "Мы крытыкуем такую практыку і метады". Павел Сапелка пра тое, чаму амністыя мае перавагі перад памілаваннем
З пачатку чэрвеня з розных папраўчых устаноў прыходзяць звесткі аб тым, што палітычным зняволеным прапануюць падпісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка тлумачыць, чаму праваабаронцы крытыкуюць такую працэдуру, а таксама чаму палітычная амністыя мае больш пераваг, чым памілаванне.
08.06.2021 "Ні перад людзьмі, ні перад Богам маёй віны няма, і сумленне маё чыстае". Дзмітрый Канапелька ў апошнім слове ўзгадаў рэпрэсаванага прадзеда
У судзе Маскоўскага раёна па крымінальнай справе супраць валанцёраў штаба Бабарыкі 8 чэрвеня з апошнім словам выступіў дырэктар IT-кампаніі Дзмітрый Канапелька.
08.06.2021 "Наколькі трэба страціць сумленне, каб да такога дайсці?": пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі Паліне Шарэнда-Панасюк
Восьмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста працягнуўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк.










