Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
03.08.2017 Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
02.08.2017 Алесь Бяляцкі пра пагром прафсаюзаў: «Гэта палітычная справа»
Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў. У 2011 годзе аналагічная гісторыя здарылася з самім Бяляцкім, ён быў асуджаны на 4 з паловай гады за нясплату падаткаў.
02.08.2017 Генадзь Бердзянёў: Следства працягваецца. Справа не закрытая
У сакавіку 2017 года супраць аднаго з лідэраў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», прадпрымальніка з Полацка Генадзя Бердзянёва была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
20.07.2017 “Білі кулакамі, надзелі кайданкі і чорны мяшок на галаву”. Сяргей Кулініч пра сваё затрыманне
Актывіст Сяргей Кулініч, які быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру з просьбай правесці праверку па факце жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў КДБ.
19.07.2017 Планшэт вярнулі. Справу за абразу прэзідэнта не закрылі
Крымінальная справа за абразу прэзідэнта, якая была заведзеная яшчэ красавіку 2017 года супраць прадпрымальніка Генадзя Бердзянёва з Полацку, дагэтуль не закрытая.
18.07.2017 Супраць Пастнова распачалі крымінальную справу за заведама ілжывы данос у «УКантакце»
Віцебскага доктара Ігара Пастнова, вядомага сваёй крытыкай мясцовых чыноўнікаў, вінавацяць ў заведама фальшывым даносе пра здзяйсненне злачынства. Крымінальная справа па частцы 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэксу РБ распачатая 4 ліпеня гарадскім аддзелам Следчага камітэту.
17.07.2017 СК перадумаў: Дзмітрыю Крэмянецкаму адмоўлена ў праве на кампенсацыю шкоды
Следчы камітэт адмяніў уласную пастанову аб прызнанні за Дзмітрыем Крэмянецкім права на пакрыццё шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе крымінальны працэс. Новая пастанова была вынесеная 12 ліпеня.
10.07.2017 Справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў не спыненая
Высветлілася, што папярэдняе следства па справе працягваецца. Праваабаронцы “Вясны”, атрымаўшы адпаведнае дакументальнае пацверджанне, выказваюць пэўныя апасенні з гэтай нагоды.
30.06.2017 З-пад варты вызваленыя Мароз і Лазоўскі
30 чэрвеня на свабоду выйшлі два апошнія фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання – Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі. Пад абвінавачаннем па артыкуле 287 КК знаходзяцца 16 чалавек.
29.06.2017 З “Валадаркі” выйшлі Новік, Комлік-Ямацін, Кавальчук, Абрамаў, Дундукоў
Увечары 29 чэрвеня з СІЗА-1 выйшлі яшчэ пяць фігурантаў справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, якім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.
28.06.2017 Вызваленні працягваюцца: на волі Румянцаў, Пашкевіч, Яўдаха і Данілаў
Увечары 28 чэрвеня з СІЗА КДБ выйшлі яшчэ чацвёра фігурантаў справы аб незаконным узброеным фармаванні - Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Аляксандр Яўдаха і Віктар Данілаў
28.06.2017 “Мы цябе абвінавацім у тэрарызме, і паедзеш ты на дзесяць гадоў”. Арцём Леўчанка пра ціск з боку КДБ
Актывіст “Маладога Фронту”, які з 22 сакавіка па 1 красавіка ўтрымліваўся ў СІЗА №1 па падазрэнні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», патрабуе ад КДБ кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды за ўтрыманне пад вартай.
27.06.2017 На свабоду выходзяць фігуранты справы аб незаконным узброеным фармаванні
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА выйшлі Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў. Ім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
27.06.2017 Алан Сміт: Следчыя парушалі мае правы ад самага пачатку
У Глыбокім завяршаецца судовы разбор справы пра незаконную міграцыю. На лаве падсудных - англічанін Алан Сміт і двое грамадзян Беларусі.
27.06.2017 Былога лідара «Белага легіёну» Лазоўскага перавялі з КДБ на «Валадарку»
Фігурант крымінальнай справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання Міраслаў Лазоўскі пераведзены зь СІЗА КДБ ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, паведаміла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская.










