Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
11.09.2017 Азербайджанскі праваабаронца Мехман Аліеў вызвалены з-пад варты
Ясамальскі раённы суд Азейбарджана сёння змяніў меру стрымання ў дачыненні да дырэктара агенцтва Turan Мехмана Аліева, паведамляецца на сайце агенства.
11.09.2017 Прэзідэнт Аліеў памілаваў блогера Аляксандра Лапшына, якога Беларусь выдала Азербайджану
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, раней дэпартаванага з Беларусі, паведамляе БелаПАН.
04.09.2017 Ігара Пастнова прымусова адправілі на псіхіятрычную экспертызу
У рамках крымінальнай справы за "заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства" віцебскага лекара Ігара Пастнова прымусова даставілі ў экспертны стацыянар у “Навінкі”.
30.08.2017 Аўтарам «Рэгнума» выстаўленае канчатковае абвінавачванне за распальванне нацыянальнай варожасці
Прад'яўленае абвінавачванне аўтарам шэрагу інфармацыйных рэсурсаў за распальванне нацыянальнай варожасці.
23.08.2017 Civil Rights Defenders: Беларусь мусіць зняць абвінавачванні з Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders выступіла з асуджэннем пераследу прадстаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні супраць яго і Генадзя Фядыніча.
15.08.2017 У камэры на Валадарцы, дзе ўтрымліваецца Ігар Комлік, 16 чалавек
Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў Свабодзе, што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца.
14.08.2017 Генпракуратура: прызнаць прычыненне шкоды Дзмітрыю Крэмянецкаму павінен КДБ
Генеральная пракуратура разгледзела зварот актывіста "Маладога фронту" Дзмітрыя Крэмянецкага аб кампенсацыі маёмаснага і маральнага ўрону за ўтрыманне яго пад вартай па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
14.08.2017 Бяляцкі: «Фядыніч пад падпіскай толькі таму, што ўлады баяцца міжнароднай рэакцыі»
Кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага патлумачыў Радыё "Свабодзе", чаму Ігар Комлік пад вартай, а Генадзь Фядыніч на волі.
14.08.2017 Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў
Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў, паведамляе БелаПАН.
11.08.2017 Хто кампенсуе шкоду ад ўтрымання пад вартай Арцёму Леўчанку?
Следчы камітэт адмовіў актывісту “Маладога фронта” Арцёму Леўчанка ў праве на пакрыццё шкоды, нанесенай 10-дзённым утрыманнем пад вартай у СІЗА-1.
10.08.2017 Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні, Генадзь Фядыніч - падазраваны
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
10.08.2017 Абсерваторыя заклікае спыніць пераслед прафсаюзных лідараў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) выступіла з тэрміновым зваротам да ўладаў Беларусі ў сувязі з пераследам лідараў незалежных прафсаюзаў.
10.08.2017 Справу прафсаюза РЭП перадалі з Камітэту дзяржкантролю ў СК
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску прыняло да вытворчасці справу аб нявыплаце падаткаў кіраўніцтвам прафсаюзу РЭП, паведаміла прэс-служба СК.
08.08.2017 Спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка! Заява Рады Беларускага прафсаюза РЭП
Рада Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, і Ігара Комліка, які з 2 жніўня знаходзіцца пад вартай.
07.08.2017 Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Герасіменка.










