Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
10.01.2018 Праваабаронцу Аюба Ціціева абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў, Front Line Defenders выступіла ў яго абарону
У дачыненні да затрыманага раніцай 9 студзеня кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева распачалі крымінальную справу па артыкуле 228 КК РФ - «захоўванне наркотыкаў».
05.01.2018 Прызначана дата суда па справе Бяляўскага
Суд Ленінскага раёна 11 студзеня ў 10.30 пачне разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага.
02.01.2018 У суд перададзеная крымінальная справа за захоўванне патрона
Крымінальная справа мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска.
20.12.2017 Справа "Рэгнума". Трэці дзень суда
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў.
19.12.2017 Справа "Рэгнума": У другі дзень суда дапытваюць саміх аўтараў
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў.
18.12.2017 Распачаўся суд над аўтарамі “Рэгнума” за распальванне нацыянальнай варожасці
18 снежня ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс па так званай справе “Рэгнума”. На лаве падсудных дацэнт БДУІР Юрый Паўлавец, брэсцкі ахоўнік Дзмітрый Алімкін і галоўны рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка.
15.12.2017 СК: Захоўванне патрона носіць вялікую грамадскую небяспеку
Як паведаміў ПЦ “Вясна” Андрэй Бяляўскі, 15 снежня яму было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы за захоўванне патрона як не ўяўляючай грамадскай небяспекі і юрыдычна малазначнай.
14.12.2017 Кампенсацыі за маральныя пакуты Змітру Крэмянецкаму ад КДБ не будзе
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска разглядзеў грамадзянскую справу па зыску былога фігуранта справы аб масавых беспарадках “маладафронтаўца” Змітра Крэмянецкага да Камітэта дзяржаўная бяспекі.
13.12.2017 Ігар Комлік: Нашая справа ўсё выразней ператвараецца ў палітычную
Следчы камітэт працягнуў расследаванне справы адносна лідара прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка.
12.12.2017 Прад’яўленае абвінавачванне Андрэю Бяляўскаму, які захоўваў патрон
Магчымае пакаранне па гэтым артыкуле – папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
05.12.2017 Праваабаронца заклікае следчых быць паслядоўнымі і праявіць прававую логіку ў справе Бяляўскага
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што выпадак са знойдзеным патронам не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі і справу таксама можна спыніць за малазначнасцю, як гэта зроблена са справай "Белага легіёна".
04.12.2017 Справу аб масавых беспарадках спынілі, узбудзілі новую – “захоўванне боепрыпасаў”
Былы фігурант справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэй Бяляўскі - падазраваны ў незаконным захоўванні боепрыпасаў. Узбуджана крымінальная справа.
01.12.2017 Алесь Бяляцкі: Мы чакалі фактаў
Пра акалічнасці крымінальнай справы, якая вядомая як „Справа патрыётаў” або справа “Белага легіёна” Беларускаму Радыё Рацыя распавядае старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
30.11.2017 Іван Наскевіч: Пастаўлена кропка ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках
Праўда, ні фігуранты справы аб масавых беспарадках, ні іх адвакаты пакуль афіцыйна не азнаёмленыя з гэтым рашэннем.
21.11.2017 Ігар Комлік – чалавек без пашпарта
Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах “справы прафсаюзаў” і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо больш за месяц следчыя не хочуць адаваць яму пашпарт.










