Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
12.02.2018 Кампанія салідарнасці: Падтрымаем праваабаронцу з Расіі Аюба Ціціева
Расійскія праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да сваіх калегаў, грамадскіх актывістаў і ўсіх неабыякавых падтрымаць кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аюба Ціціева, якому пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення за яго праваабарончую дзейнасць.
07.02.2018 Прызначана дата суда над чалавекам, які перашкаджаў амапаўцам затрымліваць людзей
Паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі, Святаславу Барановічу можа пагражаць арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.
05.02.2018 Ігар Комлік: Змянілася следчая група па нашай справе
“Расследванне працягнута і абсалютна невядома, калі закончыцца”, – распавядае сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў гэтай гучнай справы бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік.
02.02.2018 Гары Паганяйла пра "справу прафсаюзаў": Паўтараецца старая “песня пра граблі”
Праваабаронца БХК лічыць, што справа палітызавана самім інтарэсам да яе і ўбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП. Падобная сітуацыя была з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
31.01.2018 Генадзь Фядыніч: Улада хоча дыскрэдытаваць прафсаюз РЭП і магчыма скасаваць яго
Падчас прэсавай канферэнцыі незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектронай прамысловасці старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч распавёў пра сітуацыю, якая склалася вакол прафсаюза ў апошнія дні.
29.01.2018 Front Line Defenders: Эскалацыя пагроз на адрас праваабаронцаў на Паўночным Каўказе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная падзеямі ў Чачні. Праваабаронцы сістэматычна падвяргаюцца фізічным нападам, падпалам і крымінальнаму пераследу па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. У апошнія дні назіраецца відавочная атака на Праваабарончы Цэнтр "Мемарыял" з мэтай спынення яго працы на Паўночным Каўказе.
25.01.2018 Праваабаронцу Аюба Ціціева не даставілі ў суд для разгляду скаргі на меру стрымання
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", 25 студзеня ў Вярхоўным судзе Чачэнскай Рэспублікі павінна было адбыцца пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі Аюба Ціціева на абранне меры стрымання. Аднак, па невядомых прычынах праваабаронца не быў дастаўлены ў суд.
23.01.2018 Генадзь Фядыніч: Ідзе грубае і непрыкрытае ўмяшальніцтва ва ўнутранныя справы РЭПа
23 студзеня прафсаюз РЭП выступіў з заявай, якую накіраваў не только ў Генеральную пракуратуру Беларусі, але і ў Міжнародную арганізацыю працы, Міжнародныя прафсаюзныя аб’яднанні і ўсім зацікаўленым.
16.01.2018 Дата суда па справе Святаслава Барановіча яшчэ не прызначаная
Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”, пракуратура перадала ў суд крымінальную справу Святаслава Барановіча 5 студзеня, аднак дата суда яшчэ не прызначаная.
15.01.2018 Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага
Паседжанне па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА адбудзецца 25 студзеня.
12.01.2018 Мера стрымання для праваабаронцы Аюба Ціціева - два месяцы арышту
Кіраўніку чачэнскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай Рэспублікі ў закрытым рэжыме прызначыў меру стрымання ў выглядзе двух месяцаў арышту.
12.01.2018 Платформа грамадзянскай салідарнасці: Неадкладна вызваліце праваабаронцу Аюба Ціціева
Cябры Платформы грамадзянскай салідарнасці (CSP) выступілі з заявай аб неадкладным і безумоўным вызваленні і зняцці ўсіх абвінавачванняў з кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева.
12.01.2018 Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага: год “хатняй хіміі” за адзін патрон
У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня агучаны прысуд па справе мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона.
12.01.2018 FIDH: Улады РФ павінны неадкладна вызваліць праваабаронцу Аюба Ціціева
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай аб неадкладным спыненні крымінальнага пераследу кіраўніка грозненскага аддзялення расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.
11.01.2018 Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона будзе абвешчаны заўтра
Суд Ленінскага раёна Мінска пачаў 11 студзеня разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага. Пракурор запрасіў абмежаванне волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), адвакат просіць абмежавацца штрафам.










