Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
01.06.2018 Як сядзяць палітвязні ў Беларусі: праўда пра правакацыі
Палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў ліст падзякі грамадскай назіральнай камісіі. Тое, што калонія прапусціла такі дакумент на волю – рэдкасць.
31.05.2018 Алесь Бяляцкі: "Спадзяюся, што ў бліжэйшы час у Беларусі не з’явяцца новыя палітвязні"
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра перспектывы “справы прафсаюзаў”.
30.05.2018 Кіраўніка незалежнага прафсаюзу Фядыніча не выпусцілі з Беларусі
Генеральны сакратар IndustriALL Вальтэр Санчэс накіраваў у Следчы камітэт ліст, у якім прасіў дазволіць Генадзю Фядынічу выехаць часова з Беларусі.
29.05.2018 Генадзь Фядыніч пра забарону пікетаў салідарнасці прафсаюза РЭП: “Мы паведамім пра гэта ў Жэневу”.
Заяўнікі ў Брэсце, Баранавічах, Магілёве і трох месцах Мінску атрымалі адмовы на правядзенне пікетаў, у асноўным, абгрунтоўваючы гэта правядзеннем іншых мерапрыемстваў ці адсутнасцю дамоваў.
29.05.2018 Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” працягваюць дамагаюцца маральнай кампенсацыі
Касацыйны судовы разгляд скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна прызначаны на 31 траўня, 11.00 у Мінскім гарадскім судзе.
25.05.2018 Суд палічыў законнай адмову распачаць крымінальную справу па заяве Аюба Ціціева супраць паліцэйскіх
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", суд адмовіў у задавальненні скаргі на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў АМУС, якія, паводле заявы праваабаронцы Аюба Ціціева, падкінулі пакет з наркотыкамі ў яго машыну.
25.05.2018 „Спыніць пераслед незалежных прафсаюзаў у Беларусі!”
Па ўсёй Беларусі з 30 траўня па 1 чэрвеня пройдуць пікеты салідарнасці прафсаюза РЭП. Заяўкі на правядзенне акцый пратэсту пададзены больш чым у 13 гарадах краіны.
16.05.2018 Леанід Судаленка: Відаць, беларуская ўлада не можа жыць без палітвязняў
“Для мяне відавочна адно – у “справе прафсаюзаў” няма прававых момантаў, таму што яна з самага пачатку была палітычнай”, – распавёў сайту palitviazni.info прававы інспектар прафсаюза РЭП у Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.
15.05.2018 Савет па правах чалавека Расіі і прадстаўнікі грамадскасці выступілі ў абарону Аюба Ціціева
Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ зноў узняў пытанне пра крымінальны пераслед кіраўніка ПЦ "Мемарыял" у Чачні Аюба Ціціева, а дзеячы мастацтва і навукі, журналісты, прадстаўнікі духавенства накіравалі ліст прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.
11.05.2018 Генадзь Фядыніч: Калі арганізацыя патрэбна людзям – яе знішчыць так проста не ўдасца
З 2 жніўня 2017 года, калі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да лідэраў прафсаюза РЭП, па 1 траўня 2018 года, у незалежны прафсаюз уступіла больш чым 620 новых сябраў. Пра гэта праваабаронцам распавёў старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч.
10.05.2018 Лідэрам прафсаюза РЭП Фядынічу і Комліку прад'яўлена канчатковае абвінавачанне
8 траўня лідэрам Беларускага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ).
03.05.2018 Cледства па “справе прафсаюзаў” працягваецца
“Улічваючы, што нам ніхто не паведамляў пра спыненне справы, відавочна, што яна працягнута”, – распавёў сайту palitviazni.info бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік.
01.05.2018 «Справа прафсаюзаў»: следчая група павялічана да 8 чалавек
Тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай “справе прафсаюзаў» завяршаецца 1 траўня. Меркавана, што 2 траўня следчыя прымуць рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання, што хутчэй за ўсё і надарыцца, паколькі групу следчых павялічылі з двух да васьмі чалавек.
01.05.2018 У Калінкавічах працягваецца галадоўка пратэсту сваякоў асуджаных за наркотыкі
4 дні 6 жанчын з Калінкавічаў, Мазыра, Жлобіна, Гомля і Магілёва галадаюць у кватэры. Яны дамагаюцца асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка, перагляду крымінальных спраў сваіх сваякоў і зменаў у антынаркатычным заканадаўстве.
26.04.2018 Суд прызначыў пасяджэнне па справе Аюба Ціціева, не папярэдзіўшы адвакатаў, і працягнуў арышт яшчэ на месяц
Суд у Чачні раптам прызначыў пасяджэнне па працягу арышту кіраўніку грозненскага аддзялення "Мемарыялу" Аюбу Ціціеву на сёння, 25 красавіка.










