Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
26.07.2018 У Рэчыцы на актывіста завялі крымінальную справу за нібыта паклёп на чыноўніка
Рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенкі.
25.07.2018 На берасьцейскага блогера Пятрухіна завялі крымінальную справу за абразу
Блогер Сяргей Пятрухін атрымаў позву ў Берасьцейскі міжраённы сьледчы камітэт, дзе супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу.
24.07.2018 Ігар Комлік: Хто адкажа за паклёп на мяне?
Фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавядае, што каторы месяц ужо не можа дабіцца пакарання для таго, хто паклёпнічаў на яго на розных сайтах.
20.07.2018 Суд над Аюбам Ціціевым: ніхто са сведак-паліцэйскіх не меў уяўлення пра справу
Як паведамляе "Новая газета", у Шалінскім гарадскім судзе Чачні ў першы дзень пасяджэння па справе кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева дапыталі сведак абвінавачання - семярых паліцэйскіх, якія выходзілі на працу ў дзень затрымання праваабаронцы.
18.07.2018 Праваабаронцы Беларусі заклікаюць спыніць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка "БелаПАН"
Заява ў сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Аляксандра Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі
17.07.2018 Суд над Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам пачнецца 30 ліпеня
Стала вядома дата пачатку працэса па гучнай “справе прафсаюзаў”.
13.07.2018 Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні
У Крымінальным кодэксе Беларусі змяшчаецца семь артыкулаў, якія замацоўваюць крымінальную адказнасць за паклёп і абразу (дыфамацыю).
10.07.2018 Андрэй Бяляўскі абскарджвае год “хатняй хіміі” ў Вярхоўным судзе
Былы фігурант справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго адным годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.
09.07.2018 Суд у Чачні падоўжыў арышт Аюбу Ціціеву на паўгода
Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай рэспублікі падоўжыў арышт кіраўніку грозненскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву на шэсць месяцаў - да 22 снежня, паведамляе «Новая газета».
06.07.2018 Вярхоўны суд Чачні адмовіў у пераносе справы Аюба Ціціева ў іншы рэгіён
Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.
25.06.2018 Праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі праверкі свайго затрымання 25 сакавіка
Алег Мацкевіч накіраваў заяву ў Барысаўскі РУУС, у якой просіць прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па заяве аб злачынстве, якая праводзілася ў адносінах да яго.
21.06.2018 Справы лідэраў прафсаюза РЭП перадалі ў суд
У панядзелак, 18 чэрвень, лідэру прафсаюза РЭП Генадзь Фядынічу паведамілі, што справа прафсаюзаў перададзена ў суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Мінска Касцюкевіч.
18.06.2018 Алесь Бяляцкі: Беларускае заканадаўства прыводзіць да “крымінальных” казусаў
“Жорсткае беларускае заканадаўства накіравана супраць дзейнасці незалежных няўрадавых арганізацый, у тым ліку, і мас-медыя”, – пракаментаваў сітуцыю сайту palitviazni.info праваабаронца Алеся Бяляцкі.
15.06.2018 "Справа прафсаюзаў": фэйкавая скрыня, ананімныя лісты, знікненне 800 пратаколаў допыту
Генадзя Фядыніча больш не звязвае таямніца следства. Прафсаюзны лідэр распавёў, што хавалася ў 11 тамах крымінальнай справы.
11.06.2018 Лідэры незалежнага прафсаюзу РЭП адмовіліся пісаць Лукашэнку прашэньне аб памілаваньні
Старшыня незалежнага прафсаюзу рабочых радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч і бухгалтар РЭП Ігар Комлік, якіх абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры», адмовіліся пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.










