Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
20.08.2018 Бяляцкі пра “справу прафсаюзаў”: “Гэта палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі перакананы, што рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, якое абвесцяць 24 жніўня, не будзе аб’ектыўным і справядлівым. Па ягоных словах, гэта “фактычна палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі.
20.08.2018 Назіральніца IndustriALL: «Я ўвогуле здзіўленая, што такі працэс можа адбывацца»
На судзе па "справе прафсаюзаў" 17 жніўня прысутнічала лідэр прафсаюза IG Metall (Германія), назіральнік глабальнага саюза IndustriALL Габрыэла Ібром, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад працэсу.
17.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: пракурорка запрасіла па 5 год "хатняй хіміі". Прысуд - праз тыдзень
На мінулым судовым паседжанні 15 жніўня высветлілася, што тэлефонныя размовы абвінавачаных праслухоўваліся нават пад час судовага працэсу. З гэтай нагоды Генадзь Фядыніч заявіў у судзе, што праслушка здабытая з парушэннем закона і не мае ніякай моцы.
15.08.2018 "Довады аб строгасці пакарання неабгрунтаваныя". Вярхоўны суд адмовіўся змяніць прысуд Андрэю Бяляўскаму
Месяц таму былы фігурат справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Андрэй Бяляўскі накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона. На днях ён атрымаў адказ ад найвышэйшай судовай інстанцыі, у якім паведамляецца, што яго скарга застаецца без задавальнення, а прысуд у сіле.
15.08.2018 “Справа прафсаюзаў”: працяг праслушкі і вынікі пракурорскай праверкі
Пасля двухдзённага перапынку суд Савецкага раёна Мінска 15 жніўня працягвае разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
14.08.2018 Назіральнік IndustriALL: "Справа прафсаюза з самага пачатку і да канца сфабрыкаваная"
На судзе 13 жніўня прысутнічаў сябра прафесіянальнага саюза металургічнай, горнай і хімічнай прамысловасці Грузіі, назіральнік глабальнага саюза IndustriALL Тамаз Далаберыдзэ.
14.08.2018 Прэзумпцыя невінаватасці журналістак у справе «БелТА» была парушаная, але падаць у суд на СК не ўдасца
"Наша Ніва" спытала ў юрыста ПЦ "Вясна" Паўла Сапелкі, ці могуць затрыманыя журналісты па "справе БелТА" падаць у суд на Следчы камітэт за тое, што быў парушаны прынцып прэзумпцыі невінаватасці.
13.08.2018 Назіральнік глабальнага саюза IndustriALL: "Справа прафсаюза шытая белымі ніткамі"
Два дні за судовым працэсам назіраў ад інтэрнацыянальнага прафсаюза IndustriALL, сябра прэзідыума Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (НПГУ), старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НПГУ ОП шахта 1/3 «Новаградоўская» Сяргей Паўлаў.
13.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: суддзя бярэ тайм-аут
Разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка працягваецца 13 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска.
10.08.2018 "Справа БелТА". Факты, спісы, заявы
Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала ўсю важную інфармацыю па "справе БелТА".
10.08.2018 "Маўчаць, я сказаў!", Ці што такое "падпіска аб неразгалошванні"?
Следчыя СК актыўна выклікаюць людзей на допыты па розных крымінальных справах, пры гэтым часта бяруць з іх падпіску пра неразгалошванне дадзеных папярэдняга следства.
10.08.2018 Пракурор па "справе прафсаюзаў": "Спагнаць з Фядыніча і Комліка 22 867.10 рублёў"
Дзесяты дзень суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.
09.08.2018 Што новага ў “справе БелТА”?
Як паведамляе TUT.BY, знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай.
09.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
8 жніўня, пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы, суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных. Пачалі з Генадзя Фядыніча.
08.08.2018 Вобшукі і затрыманні незалежных журналістаў па “справе БелТА” працягваюцца
8 жніўня працягваюцца затрыманні незалежных журналістаў розных СМІ па падазрэнні ў “несанкцыянаваным доступе” да платнай падпіскі БелТА. Праводзяцца вобшукі, канфіскуецца камп'ютарная тэхніка і носьбіты інфармацыі.










