Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
05.10.2018 "Справа прафсаюза": прызначана дата разгляду апеляцыі
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.
03.10.2018 СК прапануе замяніць панятых гука- і відэазапісам. Што пра гэта думаюць праваабаронцы?
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разбіраецца, наколькі такія змены дарэчныя і неабходныя для беларускага крымінальнага працэсу.
03.10.2018 Кіраўнік прафсаюза РЭП: «Працуем у штатным рэжыме»
Мінгарсуд яшчэ не прызначыў дату разгляду скаргаў на прысуды лідараў прафсаюза РЭП. А тым часам незалежны прафсаюз працягвае аказваць юрыдычную дапамогу людзям, якія да іх звяртаюцца.
28.09.2018 "Пра Юлію Г. і пра ціск". Нязлосны каментар Паўла Сапелкі
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе сітуацыю з ціскам на падазраванага па «справе БЕЛТА» Дзмітрыя Бобрыка і "жартамі" афіцыйных прадстаўнікоў Следчага камітэта.
26.09.2018 Супрацоўнікаў інфармагенцтва БелаПАН масава выклікаюць на допыты па “справе БелТА”
На гэтым тыдні на допыты ў Следчы камітэт выкліканыя адразу шасцёра супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
26.09.2018 Супрацоўніцтва са спецслужбамі ў правамерных мэтах не можа расцэньвацца як ганебны ўчынак
Юрысты ПЦ "Вясна" адзначаюць, што аказанне садзейнічання органам, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць (АВД), павінна быць добраахвотным, а факт падпісання папераў аб такім супрацоўніцтве нельга расцэньваць як ганебны ўчынак
21.09.2018 Працэс Аюба Ціціева: надзеі на справядлівасць няма
Міжнародны Мемарыял выступіў з заявай у сувязі з абвяшчэннем судовых пасяджэнняў па справе Аюба Ціціева закрытымі для наведвання публікай і прадстаўнікамі СМІ.
17.09.2018 Палітыкі: Спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і прафсаюза РЭП
Звароты з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і лідараў прафсаюза РЭП перадалі 17 верасня ў Адміністрацыю прэзідэнта лідары руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
12.09.2018 Генадзь Фядыніч: Лідарскія якасці ў мяне ніяк суд не можа адняць
Генадзь Фядыніч кажа, што старшыня прафсаюза РЭП абіраецца на з’ездзе, які па статуце адбудзецца ў 2020 годзе, але раней часу праводзіць яго не збіраюцца.
07.09.2018 Міжнародныя прафсаюзы - Магерыні: Мы лічым Фядыніча і Комлік палітычнымі вязнямі
Міжнародныя прафсаюзы накіравалі ліст вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні ў сувязі са «справай РЭП».
07.09.2018 Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх СМІ абмяркуюць у Варшаве
Мерапрыемства "Беларусь: рэпрэсіі за фасадам "лібералізацыі” пройдзе 13 верасня ў Варшаве ў рамках штогадовай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. Яго арганізатарам выступае фонд "Беларускі дом”.
06.09.2018 Справа "Беларусь супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка". Справаздача Абсерваторыі аб назіранні за судом
«Прысуд лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з'яўляецца палітычна матываваным, а судовы разгляд быў азмрочаны працэсуальнымі парушэннямі», — да такой высновы прыйшла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў у апублікаванай справаздачы
04.09.2018 Лідары прафсаюза РЭП падалі скаргі на прысуд
Трэцяга верасня лідары незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў).
31.08.2018 Сяргей Пятрухін: “Паеду толькі з АМАПам, лежачы на падлозе бусіка каля іхніх ног”
Пасля ператрусу і допыту 30 жніўня берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Берасця прымушаюць прайсці псіхіятрычную экспертызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў.
30.08.2018 Чаму можна не даваць "падпіску аб неразгалошванні": адказваюць Парламент і праваабаронцы
У Беларусі распаўсюджанай з'явай стала адабранне Следчым камітэтам падпісак аб неразгалошванні звестак папярэдняга следства ў падазраваных і абвінавачаных. Як правіла, гэта крымінальныя справы, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс, і натуральна выклікаюць цікавасць з боку праваабарончых арганізацый краіны.










