Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
28.11.2018 Спынены крымінальны пераслед яшчэ шасці фігурантаў "справы БелТА"
Былі задаволены іх хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (Вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці).
27.11.2018 Аюба Ціціева не адпусцяць пад даручальніцтва Яўлінскага і Ганушкінай
Шалінскі гарадскі суд разгледзеў хадайніцтва кіраўніцы дабрачыннага фонду «Грамадзянскае садзейнічанне» Святланы Ганушкінай пра змяненне меры стрымання кіраўніку чачэнскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву, піша "Новая Газета".
27.11.2018 Спынены крымінальны пераслед яшчэ дзвюх фігурантак "справы БелТА"
Задаволеныя хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе Ульяны Бабаед і Таццяны Каравянковай на падставе арт. 86 КК.
22.11.2018 "Справа Белта": крымінальны пераслед Быкоўскага і Кулецкага спынены, Золатавай прад'яўлена абвінавачанне
Галоўнай рэдактарцы TUT.BY прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзеянне службовай асобы), якая ў санкцыі прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў.
22.11.2018 Кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч пакінуў пасаду
Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк, паведамляе Радыё Свабода.
21.11.2018 Працэс па справе праваабаронцы Аюба Ціціева падыходзіць да заканчэння
Пасля допыту ў агульнай складанасці амаль ста сведак абвінавачвання і абароны, 19 і 20 лістапада даваў паказанні сам Аюб Ціціеў.
16.11.2018 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае ціск на Алеся Буракова
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды пераследу сябра ПЦ “Вясна” Алеся Буракова, супраць якога 8 кастрычніка была распачатая праверка паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса
15.11.2018 5 пытанняў па "справе прафсаюза РЭП", якія засталіся без адказу
Праваабаронцы "Вясны" ўпэўненыя, што пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю.
13.11.2018 Кіраўніку чачэнскага "Мемарыяла" у судзе ўручылі праваабарончую прэмію ПАСЕ
Чачэнскаму праваабаронцу і кіраўніку рэгіянальнага аддзялення цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву адвакаты ўручылі праваабарончую прэмію Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы імя Вацлава Гаўла
12.11.2018 Юрый Зісер: Астранамічнымі штрафамі "справа БелТА" не скончыцца
Усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу, лічыць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.
09.11.2018 Стэфановіч: Мы настойваем, каб усе абвінавачванні з Фядыніча і Комліка былі знятыя
Праваабаронцы “Вясны” на працягу ўсяго часу адсочвалі сітуацыю па "справе прафсаюза РЭП".
09.11.2018 Разгледжаная апеляцыя па "справе прафсаюза РЭП": прысуд пакінуць у сіле
Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка праходзіць ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00.
07.11.2018 Таццяне Каравянковай выстаўлена абвінавачванне па "справе БелТА"
Як паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналістка інфармагенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова мусіць аплаціць шкоду, якую яна, па меркаванні Следчага камітэта, нанесла БелТА.
06.11.2018 Фігурантам "справы БелТА" пачалі выстаўляць абвінавачанні
Некаторым падазраваным па «Справе БелТА» 5 лістапада было прад'яўленае абвінавачванне па арт.349 Крымінальнага кодэксу
12.10.2018 Святаслава Барановіча, асуджанага за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, чакае новы суд
У судзе горада Новаполацка 12 кастрычніка будзе разглядацца справа Святаслава Барановіча, асуджанага за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў. Паседжанне пройдзе фактычна ў закрытым рэжыме, паколькі адбудзецца на тэрыторыі Папраўчай калоніі №1 Новаполацка, дзе ён адбывае пакаранне.










