Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
20.09.2019 Дзмітрыя Паліенку будуць судзіць у закрытым рэжыме
Па меркаванні праваабаронцаў "Вясны" гэта звязана з разглядам матэрыялаў справы па артыкуле 369 Крымінальга кодэкса "Абраза прадстаўніка ўлады" за абразу міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча.
16.09.2019 Стала вядомая дата суда над Паліенкам
Суд на актывістам Зміцерам Паліенкам пачнецца 25 верасня ў 10 гадзін у Мінскім гарадскім судзе. Гэта падцвердзіла сакратарка суда.
10.09.2019 FIDH: Рэпрэсіі не спыняюць прадэмакратычную моладзь у Расіі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) апублікавала даклад з ацэнкай пераследу грамадзянаў падчас мірных акцыяў пратэсту напярэдадні выбараў у Маскоўскую гарадскую думу.
05.09.2019 «Мемарыял» прызнаў палітвязнямі дзевяць абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Маскве
Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" выступіў з заявай, у якой прызнаў Данілу Бяглеца, Айдара Губайдуліна, Ягора Жукава, Кірыла Жукава, Яўгена Каваленку, Аляксея Міняйлу, Івана Падкапаева, Самаріддзіна Раджабава і Сяргея Фаміна палітвязнямі.
02.09.2019 Удзельніку маскоўскай акцыі пратэсту забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў
Як паведамляе "Медыязона", удзельніка маскоўскай акцыі пратэсту 27 ліпеня Мікіту Чырцова, затрыманага ў Мінску, 30 жніўня выслалі ў Расію з забаронай уезду ў Беларусь на 10 гадоў.
28.08.2019 Збіты АМАПаўцамі доктар-педыятр праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампенсацыі
Сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска распачынаецца грамадзянскі працэс, пазоўнікам у якім выступае доктар-педыятр Дзмітрый Серада і члены яго сям’і. Ён хоча атрымаць кампенсацыю за маёмасць, якую тры гады таму пашкодзілі АМАПаўцы падчас памылковага ўварвання ў яго кватэру.
26.08.2019 Справа Серады: СК зноў адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу, але пасля нарады Лукашэнкі перадумаў
19 жніўня СК прыняў чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтая пастанова адмененая для правядзення дадатковай праверкі.
24.08.2019 Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік год "на хатняй хіміі"
Год таму – 24 жніўня 2018 – суд Савецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
20.08.2019 А ці быў хлопчык? Што кажа незалежная экспертыза па справе Паліенкі
Да якіх высноў прыйшла незалежная экспертыза, мэтай якой было даследванне відэароліка “Мянты забіваюць людзей”, размешчаным на відэахостынгавым партале youtube?
20.08.2019 Судовыя выканаўцы наклалі арышт на маёмасць блогера Пятрухіна
Судовыя выканаўцы ў рамках крымінальнай справы 19 жніўня арыштавалі маёмасць вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.
14.08.2019 Справа анархіста Паліенкі паступіла ў Мінгарсуд
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што пракуратура горада Мінска накіравала крымінальную справу актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў Мінскі гарадскі суд. Меркавана, разгляд справы Паліенкі пачнецца ў верасні.
02.08.2019 Справа Паліенкі ў другі раз перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд
Расследванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана. Яму прад'яўлена абвінавачванне па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу.
25.07.2019 Супраць Паліенкі распачалі дзве новыя крымінальныя справы
Як паведамляе "Новы час", пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла грамадская актывістка Марына Касінерава, якая атрымала ліст ад Змітра Паліенкі.
22.07.2019 Абласны суд не задаволіў скаргу псіхіятара Пастнова
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апеляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора.
18.07.2019 Зняволенага анархіста Паліенку падазраюць у «абразе прадстаўніка ўлады»
Крымінальная справа актывіста анархічнага руху Зьмітра Паліенкі ў пачатку ліпеня была перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але абвінавачанне могуць дапоўніць.










