Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
13.05.2020 Абсерваторыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, заклікае спыніць пераслед супраць экалагічнай актывісткі і праваабаронцы ПЦ “Вясна” Алены Маслюковай
12.05.2020 Вярхоўны суд разгледзіць справу праваабаронцы Азімжана Аскарава 13 траўня
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), праваабарончы рух "Бір Дуйно" і праваабарончы цэнтр "Кылым шамы" заклікаюць улады Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава.
08.05.2020 У адносінах да рэчыцкага журналіста распачата праверка ў межах крымінальнай справы аб абразе рэдактара «раёнкі»
Міліцыя пачала праверку ў дачыненні да незалежнага журналіста і актывіста з Рэчыцы Андрэя Мядзведзева аб абразе рэдактара «раёнкі». Падставай паслужыў каментар журналіста ў сацыяльнай сетцы.
07.05.2020 Палітвязня Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда
Палітычнага зняволенага, актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла жонка Піліпа Вольга. Суд над актывістам мусіць адбыцца 18 траўня.
05.05.2020 Суд вызначыўся з датай пачатку працэсу над актывістам Піліпам Шаўровым
Разгляд крамінальнай справы ў дачыненні актывіста Піліпа Шаўрова прызначаны на 18 траўня. Працэс будзе весці суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Акавітая.
28.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Брэсце працягваюцца акцыі супраць АКБ. 26 красавіка "Вясне" споўнілася 24 гады. У інтэрнаты ды іншыя сацыяльныя ўстановы пранік COVID-19 і "гэта можа прывесці да катастрофы", адзначае Сяргей Драздоўскі.
27.04.2020 Па блогеру Сяргею Пятрухіну распачатая праверка па Крымінальнаму кодэксу
Як паведаміў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.
23.04.2020 Піліпу Шаўрову адмовілі ў змене меры стрымання. Ён застаецца пад вартай
Палітычнаму зняволенаму Піліпу Шаўрову ў чарговы раз адмовілі змяніць меру стрымання, і ён надалей застаецца пад вартай. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла жонка Піліпа Вольга Шаўрова.
16.04.2020 Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да Піліпа Шаўрова з адменай меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.
16.04.2020 Пазіцыя ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да актывіста арганізацыі "Малады Фронт" Піліпа Шаўрова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прааналізаваў пастанову Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе актывіста "Маладога фронта" Піліпа Шаўрова. Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што крымінальную справу па ч.1 арт. 339 і ч.2 арт. 339 КК РБ неабходна спыніць і вызваліць актывіста з-пад варты.
15.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: Чатыры сцяны для "чацвёртай улады"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе, як улады абмяжоўваюць права на свабоднае выказванне меркавання на прыкладзе крымінальнага пераследу журналіста Сяргея Сацука.
14.04.2020 Праз "асаблівую складанасць і значны аб'ём" суд будзе вывучаць справу Шаўрова да траўня
Тэрміны рашэння аб прызначэнні судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова падоўжаныя на месяц – да трэцяга траўня. Такое рашэнне трэцяга красавіка прыняў старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Петраш.
07.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Дар’ю Рублеўскую адвезлі ў лякарню, бо падазравалі каронавірус. У выніку тэст быў адмоўным, але ў яе суседкі па палаце тэст апынуўся станоўчым. І такім чынам Дар’я стала кантактам першага ўзроўню дзякуючы самой лякарні.
07.04.2020 Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць
Палітвязень паведаміў на волю ў лісце, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповае рашэнне, піша palitviazni.info. Таксама ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме падчас пандэміі каранавірусу.
06.04.2020 Справа Піліпа Шаўрова ў судзе. Сам ён мужна ставіцца да магчымых цяжкіх перспектыў
Крымінальная справа актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перададзеная з пракуратуры ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Сам Піліп выказвае ў сваім лісце сябрам меркаванне, што суд над ім можа распачацца ў сярэдзіне красавіка.










