Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
12.06.2020 Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў
Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць палітзняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле.
11.06.2020 Ператрусы ў галаўным офісе "Белгазпрамбанка". КДК: заведзена крымінальная справа
У будынак галаўнога офіса "Белгазпрамбанка" сёння прыйшлі каля 50 чалавек у масках, паведамляюць чытачы onliner.by. Таксама крыніцы паведамляюць, што ператрусы прайшлі і ў двух сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Пакуль афіцыйных каментароў ад банка або штаба Бабарыкі няма.
09.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і сямі ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.
09.06.2020 У ЕС патрабуюць ад Беларусі зняцця абвінавачванняў з блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў
У Еўрасаюзе прынялі да ведама высунутыя ў Беларусі абвінавачванні блогеру Сяргею Ціханоўскаму і сямі іншым актывістам і патрабуюць ад Мінска іх вызвалення.
09.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Ёсць усе падставы для прызнання абвінавачаных па артыкуле 342 палітзняволенымі
Праваабаронца “Вясны“ Валянцін Стэфановіч лічыць, што маюцца ўсе падставы для прызнання усіх абвінавачаных па артыкуле 342 і асобаў, якія ўтрымліваюцца зараз пад вартай, палітычнымі зняволенымі:
09.06.2020 Затрыманым па справе Ціханоўскага прад'яўлена абвінавачванне. Каментар СК
8 чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам былі прад'явіць абвінавачванні. Затрыманых пакідаюць за кратамі, а абвінавачванні былі афіцыйна агучаныя на наступны дзень.
08.06.2020 СК пачаў выклікаць на допыт людзей, якія ахвяравалі на расследаванні Сяргея Сацука
Людзі, якія ахвяравалі свае сродкі на падтрымку журналісцкіх расследаванняў Сяргея Сацука, пачалі звяртацца па дапамогу, бо іх выклікаюць у СК для допыту. Аб гэтым паведамляе "Ежедневник".
05.06.2020 Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
Увечары 1 чэрвеня скончыўся трохдзённы тэрмін з моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і сямі яго паплечнікаў у Гродне 29 траўня. Усе яны затрыманы ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ) і знаходзяцца ў мінскім ізалятары на вул. Акрэсціна. Пасля сканчэння трох сутак на волю ніхто з затрыманых не выйшаў, бо тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 10 сутак з моманту затрымання. Цягам гэтага часу (да вечара 8 чэрвеня) затрыманым мусяць прад'яўвіць абвінавачванні альбо вызваліць.
04.06.2020 Пры ператрусе на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч долараў
На лецішчы ў блогера Сяргея Ціханоўскага, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні жонкі Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты, падчас трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў TUT.BY прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў.
03.06.2020 Блог Паўла Сапелкі: Класік у фарбе
У чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка аналізуе ход крымінальнай справы Філіпа Шаўрова, ацэнку яго дзеянняў некаторымі журналістамі і пазіцыю праваабаронцаў.
30.05.2020 Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе
Стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 КК за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
30.05.2020 МУС пракаментавала затрыманні ў Гродне: Заведзена крымінальная справа
Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.
18.05.2020 Першы дзень суда над палітвязнем Піліпам Шаўровым: самае галоўнае
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня пачаўся судовы працэс над палітвязнем Піліпам Шаўровым. Працэс вядзе суддзя Іван Касцян, вядомы па масаваму вынясенню палітычна-матываваных рашэнняў актывістам і журналістам.
18.05.2020 "Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука
Пракуратура Светлагорскага раёна адказала праваабаронцы "Вясны" Алене Маслюковай на скаргу на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца расцэньвае распачатую ў дачыненні да яе праверку як ціск уладаў у сувязі з выбарчай кампаніяй.
14.05.2020 Вярхоўны суд Кыргызстана пакінуў у сіле прысуд праваабаронцу Азімжана Аскарава
Вярхоўны суд Кыргызстана 13 траўня, разгледзеўшы касацыйную скаргу праваабаронцы Азімжана Аскарава, пакінуў у сіле прысуд аб пажыццёвым пазбаўленні волі.










