Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

На блогера са Слуцку Няронскага завялі крымінальную справу

25.06.2020 На блогера са Слуцку Няронскага завялі крымінальную справу

На блогера Уладзіміра Няронскага са Слуцку завялі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і абразу прадстаўніка ўлады, піша Tut.by.​

Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры

23.06.2020 Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў карцэры ўжо 11 дзён. Паводле адваката, ён атрымаў два спагнанні, кожнае — па сем сутак. Першае далі за парушэнне рэжыму. Другое — ужо ў карцэры, за дрэнную прыборку.

Следчы камітэт: пасля інцыдэнту ў Маладзечна распачатая крымінальная справа

22.06.2020 Следчы камітэт: пасля інцыдэнту ў Маладзечна распачатая крымінальная справа

У дачыненні да ўдзельнікаў бойкі з супрацоўнікамі АМАПу ў Маладзечна ўзбуджаная крымінальная справа, піша TUT.BY. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце.

Віктару і Эдуарду Бабарыкам прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе

21.06.2020 Віктару і Эдуарду Бабарыкам прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе

Затрыманаму прэтэндэнту ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта і экс-старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 20 чэрвеня прад'явілі абвінавачванне. Пра гэта паведаміў interfax.by адзін з яго адвакатаў Дзмітрый Лаеўскі. У гэты ж дзень каманда Віктара Бабарыка падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам у прэзідэнты.

Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня

20.06.2020 Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня

Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка Святлана Ціханоўская.

ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыка і яго сына

19.06.2020 ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыка і яго сына

Еўрапейскі Саюз настойліва заклікае беларускія ўлады забяспечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарнай кампаніі. Ні адзін патэнцыйны кандыдат не павінен быць пазбаўлены магчымасці зарэгістравацца з-за палітычна матываваных абмежавальных мераў.

"Арышт выбарчага фонду з'яўляецца адвольным выкарыстаннем карнага інструментарыя"

18.06.2020 "Арышт выбарчага фонду з'яўляецца адвольным выкарыстаннем карнага інструментарыя"

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні і нормы заканадаўства на прадмет таго, у якіх выпадках можа быць арыштаваны выбарчы фонд, якія павінны быць для гэтай падставы і якія наступствы могуць наступіць для асобы, якая вылучаецца кандыдатам і зарэгістравана такім. 

Камісія з дзіцячага садка пагражае, што адбярэ дачку ў палітвязня Уладзіміра Навуміка

17.06.2020 Камісія з дзіцячага садка пагражае, што адбярэ дачку ў палітвязня Уладзіміра Навуміка

У Гародні раніцай 17 чэрвеня да Віталіі Навумік – жонкі затрыманага фігуранта “справы Ціханоўскага” Уладзіміра Навуміка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, прыйшлі з праверкай загадчыца, выхавальнік і псіхолаг дзіцячага садка, у які ходзіць іх пяцігадовая дачка.

Блог Паўла Сапелкі: Тры падыходы да шафы

17.06.2020 Блог Паўла Сапелкі: Тры падыходы да шафы

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе парушэнне асноўных правоў і свабодаў, а таксама непаслядоўнасць працэсуальных дзеянняў у справе Сяргея Ціханоўскага. 

Яшчэ адзін фігурант «справы Ціханоўскага»? Слуцкага блогера Няронскага перавялі ў СІЗА-1

17.06.2020 Яшчэ адзін фігурант «справы Ціханоўскага»? Слуцкага блогера Няронскага перавялі ў СІЗА-1

Блогера Уладзімера Няронскага, які вёў YouTube-канал «Слуцк для жизни», трымалі пад адміністрацыйным арыштам 40 дзён, а пасля змясцілі ў мінскі следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага. Як стала вядома "Радыё Свабоды", яго вінавацяць у парушэньні трох артыкулаў крымінальнага кодэксу.

На Сяргея Ціханоўскага заведзена новая крымінальная справа – за перашкоду выбарам

16.06.2020 На Сяргея Ціханоўскага заведзена новая крымінальная справа – за перашкоду выбарам

Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

"Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча

16.06.2020 "Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча

"Вясна" пагаварыла з маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча Галінай Іванаўнай. Хто такі Аляксандр, як ён трапіў у каманду "Страна для жизни", як успрыняла гэта сям'я, як праходзіць следства ў дачыненні да яго, як ставяцца старадаражане да таго, што ў іх горадзе з'явіўся палітвязень, — чытайце ў нашым матэрыяле.

Адну з кардынатарак ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі змясцілі ў СІЗА КДБ

16.06.2020 Адну з кардынатарак ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі змясцілі ў СІЗА КДБ

Сябра ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты Віктара Бабарыкі і каардынатар па адным з раёнаў Мінска Святлана Купрэева затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У яе дома 11 чэрвеня прайшоў ператрус.

Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцар

13.06.2020 Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцар

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў карцары ў СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня.

Актывісту з-пад Пастаў Андрэю Новікаву прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ

12.06.2020 Актывісту з-пад Пастаў Андрэю Новікаву прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ

Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што затрыманы ў мінулую суботу ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну Андрэй Новікаў з 11 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства