Навіны на тэму: дэмакратычны актывіст
27.08.2008 Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД
На працягу апошніх пяці дзён па справе выбуху ўноч з 3 на 4 ліпеня супрацоўнікі крымінальнага вышуку цікавіліся лідэрамі аргкамітэту па стварэньні БХД Аляксеем Шэінам і Дзянісам Садоўскім, а таксама іншымі сябрамі аргкамітэту.
27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш
У Барысаве затрыманы Сяргей Салаш. У дадзены момант актывіст дэмакратычнага руху дае тлумачэньні ў міліцыі.
21.08.2008 Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе
Сёння ў судзе Кобрынскага раёна працягнулася слуханне справы сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха да Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ТАА “Белтрансгаз”.
21.08.2008 Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"
20 жніўня паседжаньне суду па справе кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС Аляксандра Меха цягнулася менш за 5 хвілін. Судзьдзя перанёс паседжаньне на заўтра і запатрабаваў з акруговай выбарчай камсіі дакумэнты, якія тычацца асобы Аляксандра Меха.
21.08.2008 Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру актывіста
Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць уварвацца ў кватэру кіраўніка магілёўскага штаба аргкамітэту сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Аляксандра Ірхо.
17.08.2008 Сьледзтва па выбуху не мяняе свайго накірунку
Вылучэнца ва ўчастковую камісію, мастоўскага актывіста Алега Пронскага, які два апошніх месяцы быў за мяжой, выклікаюць ў КДБ. З хлопцам хочуць паразмаўляць пра мінскі выбух.
14.08.2008 Алеся Чыгіра не апраўдалі
Магілёўскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў пастановы суду Бабруйску ў дачыненьні да палітыка Алеся Чыгіра. Судзьдзя абласнога суду Мікалай Гладкі агучыў толькі прысуд і не прывёў ніякіх аргумэнтаў.
13.08.2008 У Гомелі звальняюць з працы актывіста дэмсіл Алеся Сівакова
У Гомелі звальняюць з працы актывіста дэмакратычных сіл Алеся Сівакова, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Канстанціна Жукоўскага.
08.08.2008 Камунальшчыкі падалі ў суд на Івана Крука
Астравецкае прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі зьвярнулася ў суд з пазовам супраць былога палітвязьня. Камунальшчыкі патрабуюць прызнаць несапраўднымі скаргі Івана Крука ў кантралюючыя арганізацыі. Яны лічаць, што скаргі зьневажаюць іхную дзелавую рэпутацыю.
07.08.2008 КДБ лічыць законнымі дзеяньні супраць А.Меха
6 жніўня адзін з патэнцыйных кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Мех атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ.
06.08.2008 Па адбіткі пальцаў КДБ выяжджае дадому
На Гарадзеншчыне КДБ працягвае допыты актывістаў.
05.08.2008 У Барыса Вырвіча ўзялі адбіткі пальцаў
4 жніўня да кіраўніка ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва Барыса Вырвіча дахаты наведаліся супрацоўнікі РАУС Хлус Кірыл Сяргеевіч і Русецкі Аляксандр Васільевіч. Яны дапыталі спадара Вырвіча аб тым, дзе ён знаходзіўся 3 ліпеня, а таксама ўзялі адбіткі пальцаў і аналіз сьліны.
05.08.2008 Судовае паседжаньне па зыску Аляксандра Меха працягнецца 22 жніўня
4 жніўня адбылося папярэдняе паседжаньне суда Кобрынскага раёна, на якім разглядалася заява Аляксандра Меха аб узнаўленьні яго на працы ў мясцовым упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз». Нагадем, Аляксандр Мех быў звольнены 28 чэрвеня за свой намер удзельнічаць у выбарах.
31.07.2008 Разгляд позвы Аляксандра Меха адбудзецца 4 жніўня
31 ліпеня Аляксандар Мех, які вылучаецца кандыдатам на дэпутата па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12, атрымаў паведамленьне зь мясцовага суду, што яго пазоў да Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў будзе разглядацца ў панядзелак, 4 жніўня.
31.07.2008 Камітэт фінансавых расследаванняў патрабуе дэкларацыі аб даходах
Камітэт фінансавых расследаванняў Магілёўcкай вобласці патрабуе ад апазыцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты прадставіць дэкларацыі аб даходах. Позвы з'явіцца ў камітэт ў якасці сведкаў атрымалі каля 10 апазыцыйных актывістаў.









