Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства

Ярмошына: Дата правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў пакуль не вызначана

12.09.2018 Ярмошына: Дата правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў пакуль не вызначана

Дата чарговых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі, пакуль невядомая, паведаміла БелаПАН  старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена

30.01.2018 Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі, паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by.

Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў

24.01.2018 Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў

Як паведамляе БелаПАН, спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд шкадуе, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў.

Назіральнік патрабуе празрыстасці бюджэтаў выбаркамаў

18.12.2017 Назіральнік патрабуе празрыстасці бюджэтаў выбаркамаў

Колькі грошай і на якія выдаткі выдзяляецца выбарчым камісіям? Такая інфармацыя, на думку незалежных назіральнікаў, павінна публікавацца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах выканаўчых камітэтаў дзеля захавання нормы закона пра галоснасць выбараў.

ЦВК дае ўстаноўку на празрыстасць скрыняў, на празрыстасць падліку галасоў – не

06.12.2017 ЦВК дае ўстаноўку на празрыстасць скрыняў, на празрыстасць падліку галасоў – не

У Метадычным дапаможніку для ўчастковых выбарчых камісій, апублікаваным на сайце ЦВК, ніякіх зменаў працэдуры падліку галасоў, на чым пастаянна настойваюць міжнародныя і нацыянальныя назіральнікі, не адлюстравана. Як вынікае з рэкамендацый ЦВК, арганізатары мясцовых выбараў засяродзяцца толькі на тэхнічным баку празрыстасці.

Факт-ліст па тэме прэс-канферэнцыі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

16.11.2017 Факт-ліст па тэме прэс-канферэнцыі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

У лісце ў храналагічным парадку выкладзены захады экспертаў кампаніі ў напрамку ўзаемадзеяння з міжведамаснай экспертнай рабочай групай пры ЦВК, створанай для вывучэння рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і выпрацоўкі прапановаў па змене выбарчага заканадаўства.

Якія грамадскія праваабарончыя кампаніі існуюць і куды яны рухаюцца - абмеркавалі ў межах Форуму

21.10.2017 Якія грамадскія праваабарончыя кампаніі існуюць і куды яны рухаюцца - абмеркавалі ў межах Форуму

У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці.

"Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"

14.07.2017 "Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"

Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане «Вясне» распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі. Наш госць упершыню наведаў Беларусь на мінулым тыдні, яго візіт быў звязаны з удзелам у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску.

Павел Сапелка распавёў пра недахопы выбарчай сістэмы Беларусі на канферэнцыі ў Малдове

25.05.2017 Павел Сапелка распавёў пра недахопы выбарчай сістэмы Беларусі на канферэнцыі ў Малдове

Сярод іншага там разглядаліся аргументы «за» і «супраць» мажарытарнай сістэмы, якая захоўваецца ў Беларусі. Дарэчы, нашая дзяржава - адзіная ў постсавецкім рэгіёне, дзе парламент абіраецца адноснай большасцю галасоў.

Пытанне аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс улады паклалі ў стол?

07.04.2017 Пытанне аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс улады паклалі ў стол?

Адсутнасць публічнай інфармацыі адносна анансаваных раней уладамі Беларусі крокаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства дазваляе рабіць высновы, што праца дзяржорганаў у гэтым напрамку замарожаная. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы працягваюць свае намаганні.

Прыярытэтныя рэкамендацыі аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі

17.01.2017 Прыярытэтныя рэкамендацыі аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе стратэгічны дакумент з абгрунтаваннем рэкамендацый аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі, якія эксперты лічаць крытычна важнымі для правядзення ў краіне свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

«Я прапаную ў прынцыпе адмяніць выбары», — Стэфановіч пра заяву Ярмошынай аб рэфэрэндуме

29.11.2016 «Я прапаную ў прынцыпе адмяніць выбары», — Стэфановіч пра заяву Ярмошынай аб рэфэрэндуме

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што рэфэрэндум аб павелічэнні тэрмінаў паўнамоцтваў прэзыдэнта Беларусі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў можа адбыцца, «калі на тое будзе воля кіраўніка дзяржавы». Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч заявіў, што мае сустрэчную прапанову.

Праваабаронцы заклікаюць да актывізацыі працы па імплементацыі рэкамендацый па выніках назірання за выбарамі

21.11.2016 Праваабаронцы заклікаюць да актывізацыі працы па імплементацыі рэкамендацый па выніках назірання за выбарамі

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звяртаецца да нацыянальных і міжнародных экспертаў з заклікам да шырокага абмеркавання пытанняў імплементацыі рэкамендацый назіральнікаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства Беларусі.

Дзярждэп ЗША: Беларусь не здолела ў поўнай меры выканаць абавязацельствы аб свабодных і справядлівых выбарах

13.09.2016 Дзярждэп ЗША: Беларусь не здолела ў поўнай меры выканаць абавязацельствы аб свабодных і справядлівых выбарах

Дзярждэпартамент ЗША вітаў "шэраг паляпшэнняў" падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі, але панаракаў на "сур'ёзныя праблемы" ў выбарчым заканадаўстве, перадае БелаПАН.

БДІПЧ АБСЕ: улады Беларусі выканалі толькі частку абяцанняў

13.09.2016 БДІПЧ АБСЕ: улады Беларусі выканалі толькі частку абяцанняў

«Мы расчараваныя, бо можна было зрабіць больш. Многае магло быць зроблена за мінулы год, але гэтага не адбылося», цытуе кіраўніка місіі кароткатэрміновых назіральнікаў сайт naviny.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства