Навіны на тэму: правы чалавека
04.02.2014 Акцыя FIDH перад Алімпіядай у Сочы: "Правы чалавека - не гульня"
Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Сочы Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) праводзіць акцыі пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека ў Расіі. За тыдзень да пачатку Алімпіяды такая акцыя адбылася ў Парыжы. Таксама праваабаронцы пратэставалі ў Бруселі, напярэдадні саміту Расія - Еўрасаюз, удзел у якім прымаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
04.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": “Праваабаронцы за свабодны выбары” дабіваюцца ад ЦВК змянення парадку доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: актывіст Ілля Дабратвор распавядае пра акцыі салідарнасці з Еўрамайданам.
31.01.2014 «Расія 2012-2013: Наступ на свабоду». Даклад FIDH і АДЦ «Мемарыял»
У апошнія два гады расійскія ўлады ажыццяўляюць самы магутны наступ на свабоды грамадзянаў краіны з моманту распаду Савецкага Саюза, канстатуюць у сваім нядаўна апублікаваным дакладзе FIDH і АДЦ «Мемарыял».
31.01.2014 «Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў
Для ўсіх ахвочых разабрацца, што такое «правы чалавека» і што рабіць з гэтымі ведамі, а можа і ўключыцца ў працу па іх абароне, запрашаем на семінар 8 лютага з 11.00 да 18.00, субота ў Магілёве!
28.01.2014 Міхаіла Жызнеўскага пахаваюць сёння ў пасёлку Сцяг працы (непадалёк Гомеля)
3 тысячы даляраў - у дапамогу сям'і забітага на Еўрамайдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага сабралі неабыякавыя суайчыннікі ў Беларусі і за межамі краіны.
28.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": грамадзянская супольнасць Беларусі заклікалі ўсе бакі, задзейнічаныя ў развіцці палітычнага крызісу ва Украіне, кансалідавацца і ўзяць на сябе міратворчую місію. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: мінчанка Людміла Кучура распавядае пра досвед групы грамадзянаў, якія пацярпелі ад беззаконня і аб’ядналіся дзеля аднаўлення справядлівасці.
22.01.2014 Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадскіх актывістаў Беларусі з нагоды сітуацыі ва Украіне
У гэтыя дні, калі сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю супрацьстаячых сіл, калі пачалося кровапраліцце, калі ў Кіеве ідуць вулічныя баі з прымяненнем зброі, мы не можам заставацца ў баку.
21.01.2014 Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»
Журналіст і старшыня праваабарончай арганізацыі «Феміда» Джульета Амірханян распавядае аб сітуацыі з правамі чалавека ў Арменіі. Многія праблемы сугучныя з беларускімі.
21.01.2014 УКРАІНА: Адкрыты ліст да ўкраінскага Прэзідэнта Віктара Януковіча і спікера парламента Уладзіміра Рыбака
16 студзеня 2014 года ўкраінскі парламент нечакана і паспешліва прыняў комплексны абмежавальны законапраект, які прадугледжвае пакаранне за пратэсты, уводзіць крымінальную адказнасць за паклёп, абмяжоўвае правы грамадзянскія арганізацыі на атрыманне фінансавання з-за мяжы і адносіць іх да “замежных агентаў”.
21.01.2014 Human Rights Watch: У Беларусі без перамен да лепшага
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе наогул не зьмянілася да лепшага. Да такой высновы прыйшла міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у штогадовай справаздачы пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Справаздача, якая налічвае 667 старонак, разглядае сытуацыю з правамі чалавека ў больш чым 90 краінах сьвету.
21.01.2014 Праваабаронцы заклікаюць АБСЕ стварыць механізм хуткага рэагавання на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЕ аб стварэнні механізма хуткага рэагавання на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў і падпісаў адпаведны зварот.
21.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": У Беларусі ўшанавалі памяць Вацлава Гавела, які да апошніх дзён жыцця рабіў справу на карысць дэмакратыі ў нашай краіне. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: даследчыцы з Украіны Леся Пагуліч і Галіна Ярманова распавядаюць пра дыскрымінацыю на заканадаўчым узроўні ЛГБТ-супольнасці.
20.01.2014 Сетка дамоў правоў чалавека заклікае прэзідэнта Януковіча накласці вета на закон, які парушае правы НДА
У сумесным лісце да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласці вета на закон, прыняты парламентам 16 студзеня 2014 года, які парушае фундаментальныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў.
17.01.2014 У Польшчы зноў вылучаюць Бяляцкага на Нобэля
Польскія дэпутаты вылучаюць зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэньне супольна зьбіраюць дэпутаты ад дзьвюх парлямэнцкіх партый — «Права і справядлівасьць» і «Грамадзянская плятформа». Аб гэтым паведамляе «Gazeta Wyborcza».
15.01.2014 Справа Вацлава Гавела працягваецца (відэа, фота)
Удзельнікі вечарыны памяці вядомага чэшскага дысідэнта, змагара за правы чалавека Вацлава Гавела, якая прайшла 14 студзеня ў Мінску, казалі пра тое, што ідэі, якія спадар Гавел ажыццяўляў у сваёй краіне, вельмі слушныя для сённяшняй Беларусі.










