Навіны на тэму: правы чалавека
10.04.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2014 года
На сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі значны ўплыў аказвалі падзеі, якія фарміравалі грамадска-палітычную павестку месяца. Самай вострай праблемай па-ранейшаму заставалася наяўнасць палітычных зняволеных. Сітуацыя з шырокім спектрам правоў усё болей кансервавалася ў самых негатыўных праявах.
09.04.2014 Міхаіла Гладкага незаконна асудзілі на 8 год, а цяпер не хочуць даваць кампенсацыю
У 2003 годзе Міхаіла Гладкага на 8 год асудзілі нібыта за забойства роднага брата. Мужчына адбыў амаль увесь тэрмін, а пасля высветлілася, што сапраўдны забойца – Эдуард Лыкаў, які зараз знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яму вынесены прысуд аб смяротным пакаранні.
08.04.2014 Топ-4 парушэньняў правоў чалавека ў 2013 годзе ад Тацяны Равякі
Праваабарончы цэнтар «Вясна» выдаў чарговы агляд-хроніку «Сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе». Аўтар-складальнік 300-старонкавай кнігі Тацяна Равяка сказала ў інтэрвію Радыё Свабода, што 2013 год запомніцца кансэрвацыяй і ўмацаваньнем сыстэмы парушэньня правоў чалавека:
08.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Наста Лойка распавядае пра амерыканскую сістэму правасуддзя. "Падзея тыдня": Алесь Бяляцкі прызнаны “Абаронцам грамадзянскіх правоў года”.
07.04.2014 «Правы чалавека «на пальцах» у Брэсце 12 красавіка! Такому не вучаць на юрфаку!
Правы Чалавека — што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы — гэта не апазіцыя? Як абараніць грамадскі інтарэс? Падавайце заяўкі! Дэдлайн 10.04 уключна.
06.04.2014 Школа экалагічнага юрыста запрашае прыняць удзел у Экаклубе
Жадаеце стаць кампетэнтным юрыстам у экалагічнай сферы, навучыцца дапамагаць людзям абараняць сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, а таксама ўдзельнічаць у захаванні жывой прыроды?
01.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. "Падзея тыдня": касацыйны суд прыняў рашэнне па скарзе на забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” за тры хвіліны.
25.03.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – адзін з заяўнікоў сёлетняга святкавання Дня Волі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. "Падзея тыдня": высновы незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі, якія адбыліся ў Беларусі 23 сакавіка.
22.03.2014 ПЦ «Вясна» прэзентуе штогадовы агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека
Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на стан правоў чалавека ў краіне цягам мінулага года, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты парушэнняў.
21.03.2014 Постэр для праваабаронцаў
Да гадавіны прыняцця ў ААН Рэзалюцыі аб абароне праваабаронцаў ПЦ “Вясна” падрыхтаваў падарунак для калегаў – постэр з ілюстрацыяй асноўных прынцыпаў рэзалюцыі на беларускай мове. Пампуйце і раздрукоўвайце!
18.03.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": паляванне на інфармацыйную прадукцыю апазіцыйных кандыдатаў і незалежных назіральнікаў напярэдадні датэрміновага галасавання. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Галіна Мамедава распавядае пра складаную справу свайго сына, незаконна абвінавачанага ў забойстве і зняволенага на 24 гады.
14.03.2014 У Мінску пройдзе лекцыя "Прававыя механізмы ў праваабарончай дзейнасці"
Удзельнікі пачуюць адказы на пытанні: Ці бываюць праваабаронцы без юрыдычнай адукацыі? Як праз права вырашаць грамадскія праблемы?
13.03.2014 У Магілёве высяляюць з інтэрната жанчыну з двума непаўнагадовымі дзецьмі
Такое рашэнне 12 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёна горада.
13.03.2014 У Мінску правераць інфраструктуру на даступнасць
Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачынае маніторынг безбар'ернага асяроддзя аб'ектаў Чэмпіянату свету па хакеі 2014.
12.03.2014 Студэнтаў навучаць этыкету інваліднасці і прынцыпам даступнасці
Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачаў супрацоўніцтва з шэрагам юрыдычных клінік вышэйшых навучальных установаў.










