Навіны на тэму: правы чалавека
14.05.2014 Паўла Селюна расстралялі 17 красавіка
Сёння стала вядома дата расстрэлу 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ, абвінавачанага ў забойстве двух асоб з асаблівай жорсткасцю. Маці асуджанага атрымала пасведчанне аб смерці.
14.05.2014 FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца
FIDH стварылa невялікія відэаролікі, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя ў Беларусі і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату, які зараз праводзіцца. «Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - заклікаюць праваабаронцы.
13.05.2014 Швейцарскія праваабаронцы - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Швейцарскае аддзяленне Amnesty International праводзіць кампанію, прымеркаваную да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, падчас якой заклікае беларускія ўлады «да сумленнай гульні ў галіне правоў чалавека».
13.05.2014 У Магілёве з’явілася праваабарончая група
Адзін з накірункаў дзейнасці – супрацьдзеянне карнай псіхіятрыі ў Беларусі.
13.05.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": міжнародная грамадскасць асуджае рэпрэсіі супраць грамадзянскіх актывістаў, якія працягваюцца падчас Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску. "Асоб.Грамадства.Дзяржава": Андрэй Палуда распавядае пра новыя акалічнасці прывядзення ў выканання смяротных прысудаў Паўлу Селюну і Рыгору Юзэпчуку.
10.05.2014 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2014
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2014 год.
10.05.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2014 года
У красавіку сітуацыя з правамі чалавека захоўвалася стабільна цяжкай. Самая вострая праблема – наяўнасць палітвязняў – заставалася нявырашанай. Зафіксаваны сур’ёзныя абмежаванні свабоды мірных сходаў і прэвентыўныя адвольныя затрыманні і арышты.
06.05.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": зварот шэрагу праваабарончых арганізацый, які тычыцца парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Менску з 9 па 25 траўня; "Навіны палітвязняў": Міжнародная Федэрацыя за Правы Чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтавалі аналітычны дакумент аб становішчы палітзняволеных у Беларусі.
29.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы дысідэнт, палітычны вязень савецкіх турмаў і лагераў Міхась Кукабака распавядае пра свае правілы выжывання ў зняволенні. "Падзея тыдня": высновы праваабаронцаў паводле назірання за штогадовым шэсцем “Чарнобыльскі шлях”, што адбылося 26 красавіка ў Мінску.
25.04.2014 Спорт - для спорту
Зварот праваабарончых арганізацый да ўрадаў краін-удзельніц Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску
22.04.2014 Транспарэнтнасць - інфармацыйная празрыстасць беларускіх універсітэтаў
Студэнты і шэраг моладзевых арганізацый і ініцыятыў, сумесна з парталам zvarot.by запускаюць кампанію па транспарэнтнасці (празрыстасці) беларускіх універсітэтаў, з мэтай паляпшэння якасці адукацыі, стварэння канкурэнтнага асяроддзя адукацыйных паслуг і барацьбы з карупцыяй у сферы адукацыі.
22.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": у адносінах да Паўла Селюна выкананы смяротны прысуд. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар ініцыятыўнай групы “За выратаванне Курапатаў” Раманоўскі.
18.04.2014 Выснова расійскіх псіхіятраў: правы віцебскага лекара Пастнова былі парушаныя
Урач-псіхіятр Ігар Пастноў, якога за крытыку беларускай улады падвергнулі прымусоваму лячэнню, прайшоў экспертызу ў Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі Расіі. Выканаўчы дырэктар НПАР Любоў Вінаградава пракаментавала атрыманыя вынікі абследавання.
16.04.2014 «Правы Чалавека «на пальцах» ў Варшаве: філасофія правоў чалавека, грамадзянскія дзеянні і міжнародная салідарнасць
Хочаце даведацца, што такое правы чалавека і як іх абараняць? Чаму важная міжнародная салідарнасць, як зрабіць яе эфектыўнай і як можа ўплываць на гэта кожны з нас? Будзем разам шукаць адказы 26 красавіка ў Варшаве.
15.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: незаконныя судовыя рашэнні, якія выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, аналітыка ад праваабаронцаў па свабодзе асацыяцыяў і праблеме катаванняў. "Падзея тыдня": Вярхоўны суд пакінуў у сіле паўторны смяротны прысуд Аляксандру Грунову. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - нядаўні палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч.










