Навіны на тэму: правы чалавека

Правы чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2014 года

10.07.2014 Правы чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2014 года

У чэрвені захоўваўся сістэмны і сістэматычны характар парушэнняў правоў чалавека. Магчымасці рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных, сацыяльных і эканамічных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі, па-ранейшаму насілі скрайне лімітаваны характар. Іншадумцы падвяргаліся ціску, запалохванням і пераследу.

Рок за правы чалавека: Бескампрамісны пацыфіст Джон Ленан

09.07.2014 Рок за правы чалавека: Бескампрамісны пацыфіст Джон Ленан

Ужо больш як тры дзесяцігоддзі легендарнага музыкі няма сярод нас, аднак яго заклікі да міру ва ўсім свеце працягваюць бударажыць душы розных пакаленняў, а песні рэзануюць у мільёнах фанацкіх сэрцаў.

З чорнага спіса ЕС выключаны восем прозвішчаў з Беларусі

09.07.2014 З чорнага спіса ЕС выключаны восем прозвішчаў з Беларусі

Рада Еўрасаюза выключыла восем прозвішчаў са спіса прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі, паведамляе прэс-служба Рада ЕС. Разам з тым адно прозвішча ў спіс дададзена (старшыня шклоўскага раённага суда Віталій Волкаў).

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

08.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: прэвентыўныя затрыманні перад 3 ліпеня, пераслед арганізатара страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах, ціск на студэнцкую моладзь у Брэсце, першыя сустрэчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага з лідэрамі Еўрасаюза. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – грамадская актывістка і рэжысёр-дакументаліст Вольга Мікалайчык.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

01.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: падаўжэнне Саветам па правах чалавека ААН мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла.

Салігорск: пра правы чалавека пішуць толькі незалежныя СМІ

29.06.2014 Салігорск: пра правы чалавека пішуць толькі незалежныя СМІ

За апошні квартал у медыянай сферы Салігоршчыны прынцыповых зменаў не адыблося. Інфармацыйная палітыка мясцовых медыяў па-ранейшаму карэлюецца ступенню іх залежнасці ад уладаў.

Савет ААН па правах чалавека працягнуў мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі

28.06.2014 Савет ААН па правах чалавека працягнуў мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі

27 чэрвеня ў Жэневе дэлегаты 26-й сесіі Савета ААН па правах чалавека прынялі рашэнне працягнуць мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі. Рэзалюцыю падтрымалі 24 дэлегацыі. Сем членаў Савета выступілі супраць і 16 - устрымаліся.

 Алесь Бяляцкі праводзіць прэс-канферэнцыю ў Вільні (онлайн)

27.06.2014 Алесь Бяляцкі праводзіць прэс-канферэнцыю ў Вільні (онлайн)

Сёння ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні (Літва) ў 12-30 адбудзецца прэс-канферэнцыя былога палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і аднаго з заснавальнікаў ДПЧ Алеся Бяляцкага.

Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх палітычных вязняў і распачаць сістэмныя змены, скіраваныя на рэальнае  забеспячэнне правоў чалавека

25.06.2014 Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх палітычных вязняў і распачаць сістэмныя змены, скіраваныя на рэальнае забеспячэнне правоў чалавека

Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" з нагоды вызвалення старшыні арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.

Онлайн-канферэнцыя з Алесем Бяляцкім на сайце Svaboda.org: задайце пытанне праваабаронцу

25.06.2014 Онлайн-канферэнцыя з Алесем Бяляцкім на сайце Svaboda.org: задайце пытанне праваабаронцу

Сёння, 25 чэрвеня, а 14 гадзіне на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітзьняволены Алесь Бяляцкі.

Зарэгістраваная чарговая скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека

25.06.2014 Зарэгістраваная чарговая скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека

Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава. Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў міжнародны орган па абарону пасьля таго, як улады адмовілі яму ў дазволе на правядзеньне пікету, а ўсе судовыя інстанцыі, у якіх ён спрабаваў быў абскардзіць гэтую адмову, сталі на бок уладаў.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

24.06.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: Рэакцыя міжнароднай супольнасці на доўгачаканае вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: асноўныя мэсэджы з выступу Алеся Бяляцкага падчас першай пасля вызвалення прэс-канферэнцыі.

Спэцдакладчык ААН: беларускія ўлады адмаўляюцца ад супрацоўніцтва

18.06.2014 Спэцдакладчык ААН: беларускія ўлады адмаўляюцца ад супрацоўніцтва

«Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі носяць сыстэматычны характар», — заявіў 18 чэрвеня спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў БеларусіМіклаш Харасьці на пасяджэньні Рады па правах чалавека ААН.

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Віктара Сазонава

18.06.2014 Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Віктара Сазонава

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу гарадзенца Віктара Сазонава. Падставай да звароту ў Камітэт стала адміністрацыйная справа, паводле якой летась праваабаронцы “Вясны” ды Беларускага Хельсінкскага камітэту Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў ды Раман Юргель атрымалі буйныя штрафы. Толькі за тое, што сфатаграфаваліся з партрэтам зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

17.06.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: дырэктар "Гродзенскага дзіцячага хоспісу" Вольга Шульга - аб прававых праблемах, з якімі сутыкаюцца інваліды ў Беларусі, а таксама чаму ўлады не спяшаюцца далучыцца да Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства