Навіны на тэму: правы чалавека
19.08.2014 Берлінскія студэнты: Маладыя беларусы мусяць змагацца за свае правы і не губляць надзею (фота)
Студэнты Свабоднага ўніверсітэта Берліна ў рамках усходнееўрапейскіх даследаванняў абралі для сябе Беларусь - па іх прызнанні, рэдкі кірунак. Паўплывала на іх выбар тое, што дагэтуль беларуская дзяржава карае людзей смерцю, грэбуючы правам на жыццё.
19.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” – гісторыя мінчука-праўдашукальніка Міхаіла Мяхедкі, які праз зварот у прэзідэнцкую адміністрацыю трапіў у псіхбальніцу ў Навінках. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць - актывіст "Альтэрнатывы" Ілля Дабратвор, які выйшаў на свабоду пасля 14-суткавага арышту.
12.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: Масштабная кампанія прэзідэнта Азербайджана Аліева па зачыстцы грамадзянскага поля і рэакцыя міжнароднай супольнасці. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: даследчыцы праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі са Свабоднага ўніверсітэта Берліна - Алена Пуліч, Сацік Агекян і Алена Гетцэль.
10.08.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2014 года
У ліпені захоўвалася стабільна цяжкая сітуацыя з правамі чалавека, нязменным заставаўся сістэмны і сістэматычны характар іх парушэнняў. Скрайне лімітаванымі былі магчымасці рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў.
07.08.2014 Звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта - апынуўся ў Навінках
Жаданне грамадзянаў скарыстацца сваім канстытуцыйным правам уладам прасцей звесці да «ціхага вар'яцтва». Мінчанін-праўдашукальнік Міхаіл Мяхедка 6 жніўня звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта, адкуль яго звезлі ў Навінкі.
05.08.2014 У Маладэчне нарастае заклапочанасць дзейнасцю незарэгістраваных прарасійскіх арганізацыяў
Да такой высновы прышлі ўдзельнікі круглага стала, які ладзіўся дэмакратычнымі актывістамі горада 4 жніўня з нагоды Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
05.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – Зміцер Вішнёў, дырэктар кнігарні “Галіяфы”. На мінулым тыдні адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска зачыніла гэтую беларускую культурніцкую пляцоўку, якая паспела стаць месцам для цікавых прэзентацыяў і сустрэчаў.
29.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі, ваўкавыскі прадпрымальнік, змагар з карупцыяй і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, распавядае пра свае метады супрацьстаяння ціску адміністрацыяў месцаў зняволення, дзе яму давялося адбываць пакаранне.
25.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Мінск выбарачна запрашае дакладчыкаў ААН
У чацвер стала вядома, што Беларусь даслала запрашэнне дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава і раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.
24.07.2014 Чарговы нумар бюлетэня “Брэсцкае права” з’явіўся ў Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах
Жыхары гэтых раёнаў з задавальненнем азнаёміліся з новым выданнем. Бюлетэнь “Брэсцкае права” дапаможа грамадзянам атрымаць адказы на юрыдычныя пытанні. Па словах сябра БХК Валянціна Лазарэнкава, ужо шмат пытанняў паступіла ад чытачоў “Брэсцкага права” па лініі ЖКГ.
24.07.2014 У Салігорску змагаюцца з прававой непісьменнасцю (фота)
Салігорскія моладзевыя актывісты-праваабаронцы правялі інфармацыйную кампанію, скіраваную на падвышэнне прававой асветы сярод жыхароў гораду. Юнакі распаўсюджвалі буклеты з інфармацыяй аб правільных паводзінах пры стасунках з людзьмі ў пагонах.
23.07.2014 “Права на мову” для навапалачан
Лекцыя "Права на Мову" адбылася 22 ліпеня ў Наваполацку, на офісе мясцовай філіі Правабарончага цэнтру «Вясна». Яе правёў вядомы лінгвіст і грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка.
23.07.2014 Да працэсу люстрацыі беларускае грамадства неабходна рыхтаваць загадзя
Чарговы круглы стол «Актуальнасць люстрацыі на сучаснай постсавецкай прасторы», правяла на мінулым тыдні грамадская ініцыятыва “Люстрацыя для Беларусі”.
22.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, які днямі вярнуўся з Масквы, дзе браў удзел у жалобе з нагоды заўчаснай смерці праваабаронцы і грамадскай дзяячкі Валерыі Навадворскай.
15.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: падрабязнасці першага пасля вызвалення афіцыйнага візіту кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага ў Польшчу. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка распавядае, закладнікамі якіх юрыдычна-прававых недапрацовак становяцца мігранты ў Беларусі, як на гэта ўплываюць адзіная з Еўрасаюзам мяжа ды сяброўства дзяржавы ў АДКБ.










