Навіны на тэму: правы чалавека
17.09.2014 Магіляўчан запрашаюць на семінар па правах чалавека
Як міжнародная салідарнасць змяняе свет да лепшага? Прыходзь на семінар па правах чалавека 27 верасня ў Магілёве, і даведаешся! Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д.
16.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: новыя факты ціску на палітвязня Мікалая Стакевіча; прэвентыўныя затрыманні і арышт актывістаў “Змены”; “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка са старшынёй БКДП Аляксандрам Ярашуком з нагоды візіту ў Беларусь Генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароу.
15.09.2014 Сустрэча з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам: дысідэнцтва ў БССР, карная псіхіятрыя, правы чалавека
Мерапрыемства адбудзецца ў Магілёве 16 верасня ў 18-00 у грамадскім цэнтры “Кола” па зав. Чкалава,16.
11.09.2014 Адбылася сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны”
10 верасня прадстаўнікі ўрадавай дэлегацыі ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Былі абмеркаваныя бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, агульны стан грамадзянскай супольнасці.
11.09.2014 Заява ўрадавай делегацыі ЗША па выніках візіту ў Беларусь
Пры ўзаемадзеянні з Беларуссю ЗША лічаць прыярытэтным умацаванне дэмакратычных стандартаў і падтрымку грамадзянскай супольнасці.
11.09.2014 Ці магчыма еўрапейская адукацыя ў Беларусі?
Працягваецца маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод студэнтаў у Беларусі
10.09.2014 Брэст: распаўсюджаны праваабарончы бюлетэнь “Брэсцкае права” (фота)
На цэнтральный вуліцах горада і некаторых рынках прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Свабоднага прафсаюза Беларускага распаўсюдзілі некалькі сотняў асобнікаў бюлетэня “Брэсцкае права”.
10.09.2014 У Брэсце абмяркоўвалі праблемы правоў чалавека ў рэгіёне
Удзельнікі гаварылі пра тое, што беспрацоўе з’яўляецца агульнай праблемай, асабліва складаная сітуацыя з гэтым у Драгічынскім раёне і Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць вельмі вострай праблемай знішчэнне беларускай мовы.
10.09.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні 2014 года
У жніўні сістэмнасць і сістэматычнасць парушэнняў правоў чалавека захоўвалася, адсутнічалі пазітыўныя змены і паляпшэнні. Нягледзячы на нязменна стабільна цяжкі стан з правамі чалавека, у жніўні беларускім уладам удалося значна палепшчыць свой знешнепалітычны імідж.
09.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка са старшынёй Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком з нагоды хуткага візіту ў Беларусь Генсакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.
02.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка распавядае пра сваю працу ў валанцёрскай ініцыятыве “Станцыя “Харкаў” ва Украіне. “Хроніка пераследу”: практыка прэвентыўнага арышту грамадскіх актывістаў напоўніцу выкарыстоўваецца супрацоўнікамі міліцыі; новую хвалю ціску на незалежных журналістаў адзначаюць эксперты БАЖу.
01.09.2014 Камітэт па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па Беларусі
На 111-й летняй сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, якая прайшла 7-25 ліпеня бягучага года, разгледжана пяць новых беларускіх спраў, па якіх прыняты рашэнні аб парушэнні з боку Урада Беларусі тых ці іншых правоў беларускіх грамадзян. Кароткі агляд спраў для Гомельскай Вясны каментуе кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.
29.08.2014 Алесь Бяляцкі: Беларускі рэжым шукае выгаду ў бядзе ўкраінцаў
“Хапальныя рэфлексы” рэжыму спрацоўваюць нават на вачах у прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці Еўрасаюза, а Лукашэнка бессаромна выкарыстоўвае няпростую сітуацыю ва Украіне для паляпшэння сваёй пазіцыі на міжнароднай арэне”, - заявіў charter97.org кіраўнік ПЦ "Вясна".
28.08.2014 ААН: Правы чалавека павінны ляжаць у аснове эканамічнага развіцця Азербайджана
Эксперты ААН заклікаюць улады Азербайджана спыніць пераслед праваабаронцаў і забяспечыць ім бесперашкодную законную мірную дзейнасць.
26.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: затрыманне расійскімі памежнікамі і допыт у ФСБ беларускіх актывістаў, якія 23 жніўня ехалі ў Катынь ушанаваць памяць ахвяраў сталінізму. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы мастак Мікола Купава - сябра аргкамітэту па арганізацыі фэсту да 500-годдзя "Аршанскай бітвы".










