Навіны на тэму: правы чалавека
13.10.2014 Семінар у Віцебску: пра міжнародную салідарнасць, правы чалавека і грамадзянскі кантроль
Для жадаючых разабрацца, што такое міжнародная салідарнасць і як садзейнічаць яе развіццю, якія існуюць дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і што такое гуманітарны антыфашызм, запрашаем на семінар 25 кастрычніка ў Віцебску!
09.10.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2014 года
У верасні не адбылося пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, сістэмны і сістэматычны характар іх парушэнняў заставаўся стабільным. На працягу месяца адбывалася далейшае замацаванне самых негатыўных практык, выпрацаваных у папярэдні перыяд.
07.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: суд над апазіцыйным актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, якога прыгаварылі да 1,5 гадоў так званай хіміі нібыта за абразу суддзі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – праваабаронца Тамара Чыкунова, ганаровы госць Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
06.10.2014 "Не маўчы!" - салідарнасць супраць рэпрэсій у Расіі
З 6 па 12 кастрычніка Amnesty International праводзіць "Тыдзень акцый", каб прадэманстраваць салідарнасць з людзьмі ў Расіі, якія адкрыта выступаюць супраць рэпрэсій, што ўсё больш узмацняюцца ў краіне.
06.10.2014 У Брэсцкай вобласці плануюць абмяркоўваць праблему гандлю людзьмі
З гэтай мэтай прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын” распачалі серыю круглых сталоў у розных рэгіёнах вобласці, каб абмеркаваць набалелыя пытанні супрацьдзеяння гандлю “жывым таварам”.
01.10.2014 На Віцебшчыне выйшаў з друку чарговы выпуск праваабарончай «Шэрай кнігі»
Аснову матэрыялаў «Шэрай кнігі» склалі артыкулы пра парушэньні правоў чалавека, якія зьяўляліся цягам году на рэгіянальных праваабарончых сайтах «Віцебская вясна» і «За правы чалавека» ды іншых інфармацыйных рэсурсаў.
30.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: Алесь Бяляцкі прыняў удзел у цырымоніі абвяшчэння лаўрэата прэміі імя Вацлава Гавела ў Страсбургу. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: эксперт-юрыст Павел Сапелка пра праблемы ўтрымання непаўналетніх у спецыяльных навучальных установах.
30.09.2014 FIDH і "Вясна": даклад "Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі"
У новым сумесным дакладзе праваабаронцы уздымаюць праблему сістэматычнага выкарыстання ўладамі прэвентыўных затрыманняў актывістаў у Беларусі напярэдадні важных грамадскіх падзей для задушэння любой формы пратэсту.
25.09.2014 "Вясна" і FIDH прадставілі ў АБСЕ агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
24 верасня ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ПЦ "Вясна" і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека прадставілі агляд сітуацыі па правах чалавека ў Беларусі, у рамках якога быў прэзентаваны новы сумесны даклад - «Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі».
23.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар Школы па правах чалавека Андрэй Палуда - пра асаблівасці сённяшняй дзейнасці ўкраінскіх калегаў, з якімі ён супрацоўнічае ў адукацыйных праграмах.
22.09.2014 Прадстаўнікі «Вясны» бяруць удзел у Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
22 верасня ў Варшаве пачалася Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні, у якой бяруць удзел прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру "Вясна".
22.09.2014 У Магілёве прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім
Гэта першы візіт былога палітвязня ў Магілёў пасля яго вызвалення з бабруйскай калоніі ў чэрвені гэтага году. Некалькі дзясяткаў магілёўцаў, што прыйшлі на сустрэчу з Алесем Бяляцкім, віталі былога палітвязня воплескамі.
18.09.2014 Беларускія НДА накіравалі ў ААН свой даклад у рамках працэдуры УПА
Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананні рэкамендацый, дадзеных па выніках першага цыкла УПА і прынятых Беларуссю, праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сферах з правамі чалавека ў краіне.
18.09.2014 Вызваліць палітвязьняў, адмяніць сьмяротнае пакараньне і рэпрэсіўныя законы – рэкамэндацыі праваабаронцаў Беларусі праз ААН
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch зьвярнулася ў Раду ААН у правах чалавек з прапановамі па Беларусі ў рамках пэрыядычнага агляду, абавязковага для ўсіх краін.
18.09.2014 Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Гародні
У Гародні прайшла публічная сустрэча з кіраўніком Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім, стрыжнем якой стала прэзентацыя напісанай ім у зняволенні кнігі “Іртутнае срэбра жыцьця”.










