Навіны на тэму: правы чалавека
29.10.2014 Спэцдакладчык ААН: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі істотна не зьмянілася
Харасьці адзначыў, што дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці паралізуюць тры асноўныя фактары: дазвольны прынцып рэгістрацыі аб’яднаньняў і масавыя адмовы ў рэгістрацыі, крымінальная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і яе фінансаваньне.
28.10.2014 Эўрапейскія амбасадары ў Беларусі стварылі маніторынгавую групу па правах чалавека
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стала адной з галоўных тэмаў сустрэчы лідэраў беларускай апазыцыі з прадстаўнікамі 16 дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якая адбылася сёньня ў Менску.
28.10.2014 У ААН перададзеная неафіцыйная справаздача Беларусі аб стане з правамі чалавека за два гады
У дакуменце падаецца справаздача дзяржавы аб тым, што зрабіла Рэспубліка Беларусь у галіне правоў чалавека і супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі ААН за апошнія два гады.
28.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: насуперак міжнародным пагадненням Беларусь вяртаецца да прымусовай працы і барацьбы з тунеядствам; “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Рэвяка пра прадстаўленне даклада спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў.
24.10.2014 Бяляцкі: Беларусь і Азербайджан абменьваюцца досведам пераследу актывістаў
Праваабаронца распавёў Еўрарадыё, як падвойныя стандарты краін ЕС у дачыненні да Азербайджана могуць распаўсюдзіцца і на Беларусь.
24.10.2014 Правы Чалавека, якім не вучаць ва ўніверсітэтах: семінар у Мінску 30 кастрычніка
Пра Правы Чалавека вы, хутчэй за ўсё, не пачуеце ва ўніверсітэтах і каледжах. Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з такімі ж як і вы і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар 30 кастрычніка ў Мінску!
24.10.2014 Афіцыйны Менск заклікаў ААН навесьці парадак у Радзе па правах чалавека
У рамках 69-й сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніка прадстаўлены даклад спэцдакладчыка па пытаньні аб становішчы праваабаронцаў Мішэля Форста.
21.10.2014 Сітуацыя з правамі чалавека і становішча праваабаронцаў у Беларусі абмяркоўваецца на Генасамблеі ААН
У рамках 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніка будзе прадстаўлены даклад Спецдакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэля Форста, 28 кастрычніка - даклад Спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці. Акрамя таго, пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы з удзелам праваабаронцаў.
21.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: адміністратыўнае пакаранне актывістаў Таццяны Сячко і Андруся Кашэўскага, узмацненне ціску на палітвязняў Аліневіча, Парфянкова, Дзядка. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронцы Таццяна Рэвяка і Павел Сапелка - пра створаныя камісіі па выяўленні экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі.
17.10.2014 Вызваліць палітвязняў у Беларусі зноў заклікаў спецдакладчык ААН па правах чалавека
Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Такая адна з рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.
17.10.2014 Хочаш быць датычным да выканання права на мірныя сходы? Тады табе да нас!
Хочаш стаць грамадзкім кантралёрам і назіраць за свабодай сходаў у Беларусі? Як могуць (ці) павінны паводзіць сябе міліцыянты, удзельнікі і арганізатары?
16.10.2014 Апытанні паказваюць недастатковы ўзровень прававых ведаў насельніцтва Чашніцкага раёну
Самым масавым было абмеркаванне пытання, ці эфектыўная прававая прапаганда ў СМІ. Выказаліся 86 чалавек, з іх большасць – 50 чалавек – не згодная з тым, што СМІ праводзяць гэтую працу належным чынам.
16.10.2014 Прэзентацыя сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод
Грамадскі Балонскі камітэт запрашае на прэзентацыю сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод, якая адбудзецца 18 кастрычніка 2014 г.
14.10.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: вынікі праваабарончага Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіў з 5 па 10 кастрычніка; “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: наноў абраны старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавядае пра тэму смяротнага пакарання, ўведзеную ў ранг партыйнай праграмы;
14.10.2014 Упершыню ў гісторыі Беларусі патрабаванне адмены смяротнага пакарання стала часткай партыйнай праграмы
Чарговы справаздачна-выбарчы з'езд Партыі БНФ, які адбыўся ў Менску 11 кастрычніка, зацвердзіў змены, якія былі ўнесеныя ў Праграму партыі. Адным з такіх новаўвядзенняў стаў пункт аб адмене смяротнага пакарання.










