Навіны на тэму: правы чалавека
18.03.2015 Грамадскі кантроль у дзеянні: тэорыя і практыка назірання за мірнымі сходамі і судамі - 23 сакавіка!
Запрашаем вас на комплексны трэнінг па Грамадскім кантролі як форме грамадскага назірання за масавымі мерапрыемствамі і судамі.
17.03.2015 Праваабарончая тэматыка на незалежным салігорскім сайце раздражняе інтэрнэт-троляў
Незалежны інтэрнэт рэсуст САЛІГОРСК.org зведаў набег інтэрнэт-троляў пасля публікацыі інфармацыі пра развіццё справы аб забароне ў сталіцы шахцёраў пікета да Дня правоў чалавека.
17.03.2015 Агляд-хроніка “Вясны”: год 2014 (PDF-версія)
Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на выкананне правоў чалавека за дадзены перыяд, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты і тэндэнцыі парушэнняў правоў чалавека.
17.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: 12 сакавіка ў магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Госць рубрыкі “Асоба”: гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ён быў арыштаваны падчас таго, як спрабаваў падаць скаргу.
16.03.2015 Ашмянскія мытнікі затрымалі Агляд-хроніку “Вясны”
13 сакавіка на памежным пераходзе “Каменны Лог” мытнікі затрымалі Агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яе англійскі варыянт «Situation of Human Right in Belarus in 2014».
10.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: 5 сакавіка віцэ-прэзідэнт FIDH і старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве. Госць рубрыкі “Асоба”: лідар аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка - пра Дэкрэт № 22.
09.03.2015 Блог Валянціна Стэфановіча: “МАКЕЙявелі Міністэрства замежных спраў”
Не так даўно Міністэрства замежных спраў прадставіла чарговы, трэці па ліку, даклад “Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету”. Для мяне, як праваабаронцы, дадзены артыкул уяўляе цікавасць з пункту гледжання разумення інстытута дзяржавы і суадносінаў гэтага інстытута з правамі чалавека ў разуменні міністра.
06.03.2015 На кінафэстывалі ў Празе прэзэнтавалі фільм «Made in BY»
На найбуйнейшым фэстывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека «Адзін сьвет» прэзэнтавалі дакумэнтальную стужку пра Беларусь.
05.03.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2015 года
У лютым зафіксавана адмоўная дынаміка ў сферы правоў чалавека. Назіраўся відавочны адыход ЕС і ЗША ад каштоўнаснага падыходу ў стасунках з беларускімі ўладамі, можна казаць, што афіцыйны Мінск дамогся ўзнаўлення дыялогу на сваіх умовах, у аснове якіх палягаюць прагматычныя адносіны.
05.03.2015 Праваабарончая перадача “Людзьмі звацца” змяніла сваё аблічча
Аўтарская перадача „Людзьмі звацца” на Беларускім Радыё “Рацыя” з сакавіка змяніла сваё аблічча. Змены датычацца не толькі назвы, цяпер яна будзе называцца „Вясна”, але і зместа.
03.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": Праваабарончыя арганізацыі AmnestyInternational і «Мемарыял» выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка; “Падзея”: Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы, аднак сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.
03.03.2015 Савет па правах чалавека павінен узяць на сябе адказнасць за становішча з правамі чалавека ў Беларусі
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) выступіла з заявай напярэдадні 28-й Сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая 2 сакавіка адкрылася ў Жэневе, звяртаючы ўвагу аўтарытэтнага міжурадавага органа на пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі.
02.03.2015 Алесь Бяляцкі заклікаў італьянскіх актывістаў надалей змагацца за палітвязняў Беларусі
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падзяліўся ўражаннямі ад візіту ў італьянскія рэгіёны Сіцылія і Ламбардыя, які адбыўся з ініцыятывы нацыянальнай секцыі Amnesty International.
27.02.2015 Гары Паганяйла: Ніякага паслаблення не будзе…
Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла тлумачыць, чаму з аднаго боку беларуская ўлада паказвае Еўропе сваю адкрытасць і дэмакратычнасць, а з іншага – “закручвае гайкі”.
27.02.2015 Макей: Прэтэнзіі аб парушэнні правоў чалавека адрасаваныя абсалютна ўсім урадам
Паводле яго слоў, "любая дзяржава дзейнічае, грунтуючыся на нацыянальных інтарэсах, сфармуляваных палітычнай элітай, якая, у сваю чаргу, вырошчваецца канкрэтнай нацыяй". "Глыбока ўпэўнены, што развіццё ў кірунку ідэалаў канцэпцыі правоў чалавека (свабоды, роўнасці і братэрства) павінна ажыццяўляцца толькі на канкрэтнай нацыянальнай глебе".










