Навіны на тэму: правы чалавека
14.04.2015 Валянцін Стэфановіч: На жаль, не ўсе еўрапалітыкі жадаюць заўважаць, што адбываецца ў Беларусі
Сітуацыя, якая склалася вакол палітвязня Міколы Статкевіча, вельмі сімптаматычная, паколькі яна дэманструе, што беларускія ўлады, па-першае, не жадаюць вызваляць палітвязняў, а, па-другое, толькі імітуюць дыялог з Еўразвязам.
14.04.2015 Новы прэзідэнцкі дэкрэт у Беларусі "стымулюе" працаздольнасць грамадзянаў шляхам штрафу і пазбаўлення волі
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнай адмены дэкрэта прэзідэнта аб папярэджанні "сацыяльнага ўтрыманства" ў сувязі з яго неадпаведнасцю міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы ў галіне правоў чалавека.
14.04.2015 Клопат Human Rights Watch у Беларусі: палітвязьні, стмяротная кара і закон аб СМІ
Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, Беларусі трэба вызваліць шасьцёх палітвязьняў, увесьці мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня і ўнесьці папраўкі ў Закон аб СМІ ў бок яго лібэралізацыі.
14.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”:Пераслед журналістаў у Гародні і Брэсце; У Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры адбыўся ператрус. “Падзея”: Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і ПЦ "Вясна" накіравалі заяву ў адносна ўзмацнення ціску на Мікалая Статкевіча.
07.04.2015 Грамадскі кантроль: семінары ў Мінску і вэбінар онлайн!
Валанцёрская Служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на трэнінгі ў Мінску, а таксама на вячэрні вэбінар (онлайн-семінар праз інтэрнэт).
07.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Супрацоўнікі ізалятараў часовага ўтрымання павінны неадкладна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу пры наяўнасці скаргаў на стан здароўя. Але часта ігнаруюць гэты абавязак. Вынікі такого бяздзеяння могуць быць самымі непрадказальнымі, аж да смяротнага зыходу.
06.04.2015 Блог Валянціна Стэфановіча: Дэкрэт “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” ператварыў усіх грамадзянаў краіны ў “абавязаных асобаў”
У чарговы раз замест сур’ёзнай дыскусіі аб шляхах вываду эканомікі краіны з крызісу, аб рэфармаванні сістэмы аховы здароўя, пенсійнай рэформы, мы атрымліваем антыканстытуцыйны дакумент, які ўводзіць інстытут прымусовай працы ў межах усёй краіны.
05.04.2015 Правы чалавека ў Беларусі. Сакавік 2015 года
У сакавіку становішча з правамі чалавека ў Беларусі заставалася стабільна нездавальняючым. У месцах пазбаўлення і абмежавання волі працягвалі ўтрымлівацца шэсць палітвязняў. Быў вынесены смяротны прысуд 21-гадоваму жыхару Рэчыцы Сяргею Іванову.
31.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Госць рубрыкі “Асоба”: юрыст праваабарончага цэнтра Вясна – Павал Сапелка. Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць выключэння з Крымінальнага кодэкса Беларусі артыкула 411, які прадугледжвае для зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, пакаранне за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі.
27.03.2015 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Трэцяй Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў
Трэцяя Школа талерантнасці для журналістаў арганізоўваецца і каардынуецца ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 1 па 4 траўня 2015 года ў Нідзе, Літва. Уступная сесія адбудзецца 30 красавіка 2015 г. у Вільні. Дэдлайн падачы заявак - да 4 красавіка.
24.03.2015 Павел Сапелка: «Пакаранне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса - гэта адвольнае пазбаўленне волі»
Спагнанні за такія парушэнні накладаюцца ў пазасудовым парадку службовымі асобамі турмаў і папраўчых калоній - афіцэрамі Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта спараджае практыку адвольнага, часцяком не адпавядаючага цяжару правіны прыцягнення да адказнасці.
24.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, прыгавораны жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў. Сёлета гэта першы смяротны прысуд. Госць рубрыкі “Асоба”: гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў.
20.03.2015 Фотаапараты не даюць спакою чыноўнікам
Глыбоцкія чыноўнікі самі вырашылі, каго можна пускаць у іх выканкам, а каго — не.
18.03.2015 Марцін Угла: Лукашэнку ня месца на саміце ў Рызе
Урад Швэцыі павінен зрабіць усё, каб цяперашняя Латвія перадумала запрашаць беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку на травеньскі саміт «Усходняга партнэрства» ў Рызе, — заявіў швэдзкі праваабаронца.
18.03.2015 Унікальны семінар па Правах чалавека ў Вільні 1-3 мая
Семінар унікальны тым, што яго праводзіць адзін з вядучых праваабаронцаў Усходняй Еўропы, кіраўнік Міжнароднага Моладзевага Праваабрончага Руху Андрэй Юраў.










