Навіны на тэму: правы чалавека

Віцебскі правабаронца дамагаецца правядзення парламенцкіх слуханняў па праблемах ЛТП

17.06.2015 Віцебскі правабаронца дамагаецца правядзення парламенцкіх слуханняў па праблемах ЛТП

Леанід Свецік звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай правесьці парламенцкія слуханні, бо ставіць пад сумнеў якасць прымусовага лекавання грамадзян у ЛТП, але Палата Прадстаўнікоў палічыла правядзенне слуханняў немэтазгодным.

Вольга Нікалайчык застаецца чалавекам без пашпарту

16.06.2015 Вольга Нікалайчык застаецца чалавекам без пашпарту

Міліцыянты адабралі пашпарт у рэжысёркі Вольгі Нікалайчык яшчэ 26 траўня і па сёняшні дзень адмаўляюцца вяртаць, спасылаючыся на тое, што Вольга з’яўляецца арыштаванай па адміністрацыйнай справе, а пашпарт з’яўляецца часткай матэрыялаў справы.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

16.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: праваабаронца Наста Лойка рапавядае пра апошнія факты пераследу палітвязняў. "Падзея": Праваабрончая арганізацыя Amnesty International абвясціла кампанію ў падтрымку вязня сумленння Юрыя Рубцова.

Cемінар у Гомелі: Усё, што вы хацелі ведаць пра правы чалавека

16.06.2015 Cемінар у Гомелі: Усё, што вы хацелі ведаць пра правы чалавека

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

У Мядзеле КДБ затрымаў актывістку БХД

16.06.2015 У Мядзеле КДБ затрымаў актывістку БХД

Супрацоўнікі мясцовага міжраённага аддзялення Упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці затрымалі дэлегата V устаноўчага З'езду Партыі БХД 28-гадовую Ганну Уліцкую.

Прэзентацыя першай порцыі мульцікаў сваімі рукамі HUMRA

15.06.2015 Прэзентацыя першай порцыі мульцікаў сваімі рукамі HUMRA

18 чэрвеня ў сталічнай галерэі Ў пройдзе прэзентацыя аматарскіх мультфільмаў, створаных ў рамках праекта «HUMRA - гісторыі пра правы чалавека». Аніматарамі стала моладзь, якая ўсяго за 2 дні навучылася рабіць мультыплікацыйныя фільмы з падручных сродкаў.

Бяляцкі пра Эўрапейскія гульні ў Баку: «Ад такога спорту сьмярдзіць»

12.06.2015 Бяляцкі пра Эўрапейскія гульні ў Баку: «Ад такога спорту сьмярдзіць»

Віцэ-прэзыдэнт МФПЧ Алесь Бяляцкі зазначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што праваабаронцы ня маюць дастаткова рычагоў уплыву на чыноўнікаў ад спорту, якія кіруюцца карпаратыўнымі інтарэсамі і ласыя на грошы пры правядзеньні спартовых падзеяў у праблемных краінах.

REAL BAKU 2015: Згуляйце і падтрымайце правы чалавека ў Азербайджане разам з FIDH

12.06.2015 REAL BAKU 2015: Згуляйце і падтрымайце правы чалавека ў Азербайджане разам з FIDH

FIDH прадстаўляе анлайн гульню REAL BAKU 2015.

Палітыкі й праваабаронцы: агульнае й рознае

11.06.2015 Блог Насты Лойкі: Палітыкі й праваабаронцы: агульнае й рознае

Што агульнага ў дзейнасьці палітыкаў і праваабаронцаў, а чым яны прынцыпова адрозніваюцца?

Рэжым Азербайджана ідзе беларускім шляхам

10.06.2015 Рэжым Азербайджана ідзе беларускім шляхам

Закрыццё офіса АБСЕ ў Баку, забарона на ўезд у Азербайджан замежным журналістам і праваабаронцам перад Еўрапейскімі гульнямі нагадалі «негасцінную» палітыку Лукашэнкі.

Як псіхалагічна абараніцца ад міліцыянта?

10.06.2015 Як псіхалагічна абараніцца ад міліцыянта?

І не даць супрацоўнікам праваахоўных органаў абвінаваціць вас у тым, чаго вы не рабілі. Праваабаронцы "Вясны" і "Прававой ініцыятывы" правялі ў Магілёве карысны семінар.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

09.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Валантэры Праваабарончай Гуманітарнай Місіі сумесна з арганізацыяй "Станцыя Харкаў" заклікаюць грамадскія арганізацыі ды актывістаў далучыцца да кампаніі, бо колькасць перасяленцаў з зоны АТО павялічваецца, а гуманітарная дапамога, якую могуць забяспечыць арганізацыі, стаецца мінімальнай.

Прапанова праваабаронцы па змене крымінальна-працэсуальнага заканадаўства заслугоўвае ўвагі

09.06.2015 Прапанова праваабаронцы па змене крымінальна-працэсуальнага заканадаўства заслугоўвае ўвагі

Праваабаронца Сяргей Усцінаў атрымаў адказ на свой зварот у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Слонімскага каардынатара БХД хочуць пакараць за антыалкагольныя плакаты

05.06.2015 Слонімскага каардынатара БХД хочуць пакараць за антыалкагольныя плакаты

Некалькі дзён участковы міліцыянер Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьё наведваў кватэру слонімскага грамадскага актывіста Івана Бедкі, каб уручыць яму позву ў міліцыю.

Усё, што вы хацелі ведаць пра правы чалавека: семінары ў Магілёве, Гомелі і Віцебску!

04.06.2015 Усё, што вы хацелі ведаць пра правы чалавека: семінары ў Магілёве, Гомелі і Віцебску!

Пра Правы Чалавека вы, хутчэй за ўсё, не пачуеце ва ўніверсітэтах і каледжах. Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з такімі ж як і вы і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар у сваім горадзе! Магілёў — 11 чэрвеня. Гомель — 18 чэрвеня. Віцебск — 9 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства