Навіны на тэму: правы чалавека

“Крот гісторыі рые неўпрыкмет і ён дарыецца да Беларусі” (відэа)

05.08.2015 “Крот гісторыі рые неўпрыкмет і ён дарыецца да Беларусі” (відэа)

Вядомыя праваабаронцы з розных краін свету праз асабістыя відэазвароты далучаюць словы падтрымкі ў знак салідарнасці са сваімі калегамі з Беларусі, якія годна выконваюць місію па абароне правоў чалавека ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, з усёй грамадзянскай супольнасцю краіны.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

04.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": намеснік кіраўніка праваабарончай чугуеўскай групы Юры Чумак распавядае пра дзейнасць ініцыятывы і шляхі дапамогі перасяленцам у Харкаўскай вобласці. "Асоба": кіраўніца ініцыятывы дапамогі перасяленцам "Станцыі Вакзал" у Харкаве Ала Фішчанка. Днямі арганізацыя адсвяткавала першы год свайго існавання.

Віленская акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі (фота)

04.08.2015 Віленская акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі (фота)

У Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Вільні адбылася акцыя, зладжаная Беларускім домам правоў чалавека і праваабарончай арганізацыяй Freedom House.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2015

04.08.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2015

На працягу месяца пазітыўных зменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі не назіралася. Умовы ўтрымання і ўзмацненне ціску на палітвязняў працягваюць выклікаць асаблівую занепакоенасць праваабарончых арганізацый.

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Варшаве

04.08.2015 Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Варшаве

Хельсінкскі фонд па правах чалавека ў Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ладзіць паказ дакументальнага фільма “Банда”.

«Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць 15 жніўня ў каралеўскім горадзе — Гродна

03.08.2015 «Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць 15 жніўня ў каралеўскім горадзе — Гродна

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г. д.

4 жніўня – акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Вільні

31.07.2015 4 жніўня – акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Вільні

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў. Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікаюць Еўразвяз улічваць умовы для канструктыўнага дыялогу па правах чалавека з Беларуссю

29.07.2015 FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікаюць Еўразвяз улічваць умовы для канструктыўнага дыялогу па правах чалавека з Беларуссю

28 ліпеня ў Брусэлі адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўразвязам. Напярэдадні гэтай сустрэчы FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Еўразвязу з сумеснай заявай.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

28.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Агенцтва ААН па справах перасяленцаў разам са "Станцыяй Харкаў" пачынае праект падтрымкі ўцекачоў. Госць рубрыкі “Асоба”: актывіст беларускай філіі Моладзевага Праваабарончага Руху Уладзімір Андрыенка.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

21.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Андрэй Палуда пра першы ў гэтым годзе смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Іванова. Госць рубрыкі "Асоба": Юры Чаўсаў. Гутарка пойдзе пра цяжкасці ў рэгістрацыі праваабарончых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў у параўнанні з камерцыйнымі структурамі.

Пераслед актывістаў з Таджыкістана: 13 гадоў турмы Максуду Ібрагімаву, запыт аб экстрадыцыі з Беларусі Шабнам Худайдодавай

17.07.2015 Пераслед актывістаў з Таджыкістана: 13 гадоў турмы Максуду Ібрагімаву, запыт аб экстрадыцыі з Беларусі Шабнам Худайдодавай

Учора ў Таджыкістане вынеслі прысуд лідэру моладзевай грамадскай арганізацыі «Моладзь Таджыкістана за адраджэнне» Максуду Ібрагімаву.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

14.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея": Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акцэнтуюць увагу на дыскрымінацыйным падыходзе ЦВК. Госць рубрыкі "Асоба" - Юры Чаўсаў, юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Правы чалавека — для тых, хто хоча змяняць свет вакол сябе. Семінар у Віцебску 23 ліпеня

10.07.2015 Правы чалавека — для тых, хто хоча змяняць свет вакол сябе. Семінар у Віцебску 23 ліпеня

Пра Правы чалавека вы, хутчэй за ўсё, не пачуеце ва ўніверсітэтах і каледжах. Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з такімі ж як і вы і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар у Віцебску 23 ліпеня!

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

07.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея": Арганізатары кампаніі “Правааабаронцы за свабодныя выбары” падвялі вынікі першага тыдня назірання. Фон,які склаўся ў Беларусі напярэдадні выбараў - неспрыяльны. "Асоба" - Наста Лойка распавядае пра візіт ў Арменію, звязаны з разгонам мірнай дэманстрацыі ў Ерэване.

Валянцін Стэфановіч: “Працягненне мандата спецдакладчыка асабліва важна ў перыяд правядзення выбараў прэзідэнта” (відэа)

06.07.2015 Валянцін Стэфановіч: “Працягненне мандата спецдакладчыка асабліва важна ў перыяд правядзення выбараў прэзідэнта” (відэа)

Савет па правах чалавека ААН пастанавіў працягнуць мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі яшчэ на адзін год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства