Навіны на тэму: правы чалавека
27.08.2015 Юры Рубцоў: “Змяніць уладу можна толькі мірным шляхам” (відэа)
27 жніўня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску былы палітвязень заклікаў грамадства да мірных спосабаў выказвання сваіх меркаванняў, прапанаваў дамагацца зменаў у выбарчым заканадаўстве і скасавання кантрактнай сістэмы працы.
27.08.2015 Абвешчаны набор удзельнікаў адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека»
Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Варшава, Польшча) аб'яўляе аб правядзенні конкурснага набору ўдзельнікаў практычнай адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека» у Жэневу.
26.08.2015 У судах Мінска захоўваюцца праблемы з даступнасцю і галоснасцю судовых разглядаў
Па выніках назірання за судамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, недзяржаўная валанцёрская арганізацыя “Belarus Watch”, пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага камітэту выпусцілі маніторынгавую справаздачу “Аб даступнасці і галоснасці судовых паседжанняў у Мінску”.
25.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар Эксперта": Завяршыўся першы этап Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Каардынатар ініцыятывы Зміцер Салаўёў распавядае пра далейшыя планы супрацоўніцтва. “Падзея”: ПЦ "Вясна" вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
23.08.2015 Валянцін Стэфановіч: момант вызвалення палітвязняў абраны не выпадкова
Вызваліўшы Мікалая Статкевіча і яшчэ пецярых палітвязняў, Аляксандр Лукашэнка чакае крокаў у адказ з боку ЕС і ЗША, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні ПЦ "Вясна".
22.08.2015 ПЦ «Вясна» вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных вязняў – Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, і заклікае беларускія ўлады да наступных крокаў, скіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, заявіў намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч.
18.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар Эксперта": Таццяна Самбуева распавядае пра праект ваўчарнай дапамогі перасяленцам. “Падзея”: Праваабрончы цэнтар "Вясна" выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед і неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў затрыманых за графіці ў Менску.
13.08.2015 Валянцін Стэфановіч: Беларускія ўлады працягваюць антыправаабарончую рыторыку
Праваабаронца каментуе нядаўняе выказванне старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі “супраць выкарыстання праваабарончай тэматыкі ў якасці інструмента палітычнага ціску на суверэнную дзяржаву”.
13.08.2015 Бяляцкі: «Рэпрэсіўны апарат стаіць на нізкім старце, яны гатовыя паўтарыць 2010 год»
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адказвае на пытаньні Свабоды.
11.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар Эксперта": Пра вопыт міжнароднай салідарнасці распавядае віцэ-прэзідэнт FIDH, старшыня ПЦ “Вясна” і былы палітвязень Алесь Бяляцкі. Госць рубрыкі “Асоба”: Ева Гукалава, кіраўніца і стваральніца арганізацыі дапамогі перасяленцам “Станцыя Харкаў”.
08.08.2015 "Станцыя Харкаў" распачала новы праект дапамогі перасяленцам у рэгіёнах
Агенцтва ААН па справах уцекачоў сумесна са "Станцыяй Харкаў" распачало праект падтрымкі ўнутраных перасяленцаў ў Харкаўскай вобласці, які называецца "Станцыя Рэгіён"
07.08.2015 МЗС віцебскаму праваабаронцу: Дзяржава не абавязаная публікаваць рашэньні КПЧ ААН
Праваабаронца Павал Левінаў папрасіў МЗС паведаміць яму, дзе Рэспубліка Беларусь апублікавала рашэньні КПЧ, і растлумачыць, якім чынам гэтыя рашэньні былі распаўсюджаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на беларускай і расейскай мовах.
06.08.2015 Human Rights Watch: Спыніце здзек над Лэйлай і Арыфам Юнус!
Азербайджанскія ўлады павінны неадкладна вызваліць і спыніць пераслед Лэйлы і Арыф Юнус, пажылых праваабаронцаў, якія знаходзяцца зараз у цяжкім стане, заявіла 6 жніўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW).
05.08.2015 Апошняя краіна ў Еўропе
Незалежны расійскі інтэрнэт-часопіс «7х7» далучыўся да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі публікацыяй пра праблему, якая ў Еўропе актуальная толькі для нашай краіны, - смяротную кару.
05.08.2015 Аналітычны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: красавік-чэрвень 2015 г.
Праваабарончымі арганізацыямі падрыхтаваны Аналітычны агляд, які адлюстроўвае сітуацыю з асноўнымі правамі чалавека ў Беларусі ў II квартале 2015 г.










