Навіны на тэму: правы чалавека
08.10.2015 У Вільні прайшла дыскусія “Забойства па прысудзе…” (аўдыё)
7 кастрычніка ў Вільні ў Музеі ахвяраў генацыду адбылася дыскусія «Забойства па прысудзе ...» з удзелам беларускіх правабаронцаў, журналістаў і прадстаўніка МЗС Літвы.
07.10.2015 Больш за паўгады ўлады не паведамляюць пра вынікі экспертызы Агляду “Вясны” пра сітуацыю з правамі чалавека ў 2014 годзе
На думку Алеся Дзергачова, паўгадавая цяганіна ў гэтай справе відавочна звязана з выбарамі, да заканчэння якіх улады не хочуць афішаваць пераслед за праваабарончыя ацэнкі сітуацыі ў краіне.
07.10.2015 Беларуская амбасада ў Берліне адмахнулася ад галасоў за правы чалавека (фота)
Актывісты Amnesty International правялі перад беларускай амбасадай у Берліне акцыю, прымеркаваную да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
07.10.2015 “Справу графіцістаў” працягнулі да канца лістапада
Следчы камітэт паведаміў фігурантам "справы графіцістаў" пра працягненне тэрміну папярэдняга следства.
06.10.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Тыдзень супраць сямортнага пакарання распачаў сваю працу ў Чарнігаве пры падтрымцы мясцовай філіі сеткі ДПЧ. "Каментар эксперта": Любоў Кавалёва маці асуджанага да вышэйшай меры па справе аб тэракце ў Менскім метро.
01.10.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2015
На працягу верасня назіраўся працяг тэндэнцыі пэўнага змякчэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, якая пачалася ў жніўні, пры гэтым ніякіх сістэмных зменаў у гэтай галіне зафіксавана не было.
30.09.2015 У Варшаве прэзентаваная выстава “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы”
Ад 28 верасня і да канца кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве працуе мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы”.
30.09.2015 У Кыргызстане ўзмацняецца ціск на праваабаронцаў
Шмат год грамадзянская супольнасць краіны лічылася адной з самых моцных у Цэнтральнай Азіі. Але пасля далучэння Кыргызстана да ЕўрАзЭС улады вырашылі пайсці па шляху Расіі, лічаць эксперты.
29.09.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Час Выбараў": На гэтым тыдні тэма выбараў у Беларусі ўздымалася на міжнанароднай арэне ў Еўрапарламенце ды на працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні. "Па-за межамі": Узнагарода Людмілы Аляксеевай падкрэслівае складаную сітуацыю, у якой сёння знаходзіцца грамадзянская супольнасць Расіі.
29.09.2015 Берасцейцы пра “Жывыя размовы”: можна смела задаць пытанні пра правы чалавека
Людзі, якія прыйшлі на сустрэчу з праваабаронцамі, адзначалі, што ў фармаце твар да твару змаглі задаць ім тыя пытанні, якія б не наважыліся агучыць на шырокую аўдыторыю.
28.09.2015 У Віцебску выдалі ўжо чацвёртую "Шэрую кнігу"
Выданне мае 12 раздзелаў, дзе падаецца інфармацыя пра парушэньні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў, а таксама звесткі пра маніторынг судовых працэсаў, звароты жыхароў Віцебшчыны ў Камітэт ААН па правах чалавека.
28.09.2015 Жыхароў Брэста запрасілі на “Жывыя размовы” пра правы чалавека (фота)
Падчас мерапрыемства, што ладзілася ў культурным цэнтры “Грунтоўня”, ва ўдзельнікаў імпрэзы была магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях, датычных правоў чалавека.
24.09.2015 Запрашаем берасцейцаў на выставу выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека
На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” 27 верасня збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Берасцейшчыне, так і па ўсёй Беларусі.
23.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Мы ўсе ведаем, чым завяршаюцца выбары ў Беларусі” (відэа)
У Камітэце па замежных справах Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці. Падчас абмену думкамі выступіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч .
22.09.2015 Дзяржава кампенсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову
Актывіст Пётр Іваноў з Віцебска дамогся частковага задавальнення свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязана выплаціць яму кампенсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў.










