Навіны на тэму: правы чалавека
10.12.2015 10 снежня - Дзень правоў чалавека
У гэты дзень ААН пачынае кампанію «Нашыя правы. Нашыя свабоды. Заўжды», прысвечаную 50-й гадавіне двух пактаў у галіне правоў чалавека. Пытанне аб парушэнні палажэнняў гэтых пактаў застаецца актуальным для Беларусі.
09.12.2015 Праваабаронцы заклікаюць дзяржаву да прыняцця першачарговых мер аднаўленчага характару
Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, зыходзячы з зацікаўленасці ў развіцці беларуска-еўрапейскіх адносін і ўмацавання і абарон правоў чалавека ў нашай краіне, заклікаем дзяржаву ўжо ў бліжэйшы час прыняць меры аднаўленчага характару.
08.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": 7 снежня прайшла цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека. "Па-за межамі": У Харкаве беларускія актывісты правялі круглы стол з мясцовымі праваабаронцамі дзеля абмену досведам.
08.12.2015 У Оршы пройдзе тэматычны вечар, прысвечаны ўгодкам прыняцца Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Мясцовыя праваабаронцы вырашылі правесці імпрэзу напярэдадні, 9 снежня. На вечар запрошаны ўсе ахвотныя. Аб'яву пра тэматычны вечар размясціў мясцовы сайт orsha.eu.
07.12.2015 Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абралі лепшых (відэа)
Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі традыцыйна перад Міжнародным Днём правоў чалавека 10 снежня называе лаўрэатаў штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека.
04.12.2015 Брэст: гарадскія ўлады не бачаць неабходнасці ладзіць мерапрыемствы з нагоды Дня правоў чалавека
З ініцыятывай правядзення агульнагарадскога “круглага стала”, прысвечанага гадавіне прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, выступіла Брэсцкая гарадская арганізацыя БСДП.
04.12.2015 Федэрыка Магерыні: ЕС працягне аказваць моцную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адказала на зварот былых палітвязняў Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Міколы Статкевіча.
02.12.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2015
На працягу лістапада якіх-небудзь сістэмных зменаў, якія сведчаць пра гатоўнасць уладаў Беларусі да якаснага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, зафіксавана не было.
02.12.2015 Тры месяцы на перакананне: ЕС павінен дамагчыся ад Беларусі абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях у лютым 2016 г.
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуліся з адкрытым лістом да Еўрасаюза.
02.12.2015 Асамблея навучыць бараніць сябе
11 снежня ў Менску Выканаўчае бюро Асамблеі НДА ладзіць майстар-клас на тэму “Грамадзянін і правапарадак”. Запрашаем да ўдзелу!
01.12.2015 Баранавічы: уводны курс у канцэпцыю “HUMAN INTEGRITY”
Упершыню ў Баранавічах 5 снежня абдудзецца семінар, падчас якога абмяркуем, што такое сучасны фашызм і як супрацьстаяць яму, у чым адрозненне ад нацызму, а таксама пра талерантнасць і тэндэнцыі ў сучасным свеце.
01.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар Эксперта”: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выказванне Кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневіча. "Асоба": Намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз, адзін з ініцыятараў працоўнай групы па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.
26.11.2015 Спецыяльныя дакладчыкі ААН праінфармаваныя аб факце ціску на праваабаронцаў і журналістаў
У паведамленні ўтрымліваецца заклік працягваць настойваць на візіце з мэтай вывучэння сітуацыі са свабодай сходаў, свабоды выказвання меркаванняў, свабоды слова і палажэнні журналістаў і праваабаронцаў у Беларусі.
25.11.2015 ПАСЕ выказвае трывогу з нагоды смяротнага прысуда ў Беларусі
Два дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) выказалі трывогу з нагоды смяротнага прысуду, вынесенага у Беларусі на мінулым тыдні, і заклікалі ўлады не прыводзіць яго ў выкананне, паведамляе афіцыйны сайт ПАСЕ.
24.11.2015 Алесь Бяляцкі: У амерыканскіх палітыкаў і грамадскіх актывістаў існуе інтарэс да Беларусі
Кіраўнік ПЦ “Вясна” днямі вярнуўся з Вашынгтону, дзе ў яго адбыўся шэраг сустрэчаў з членамі кангрэсу, сенатарамі, чыноўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту і няўрадавымі арганізацыямі ЗША.










