Навіны на тэму: правы чалавека
27.01.2016 Human Rights Watch: Сітуацыя з правамі челавека ў Беларусі не палепшылася
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася. Пра гэта гаворыцца ў новым штогадовым дакладзе аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце, які апублікаваны на сайце праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
27.01.2016 Алесь Бяляцкі: Мы павінны не толькі патрабаваць, але і на справе дабівацца дэмакратычных зменаў
Каля месяца застаецца да таго часу, калі “беларускае пытанне” будзе разгледжана ізноў. Працягнуць санкцыі? Поўнасцю здымуць? На гэтыя пытанні сайту palitviazni.info адказвае кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
26.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": У судзе Фрунзенскага раёна 25 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб патрыятычных графіці. "Асоба": Праваабаронцы ўжо працяглы час збіраюць ўспаміны і сведчанні былых супрацоўнікаў СІЗА №1 і былых вязняў, сваякоў, на аснове якіх стартавала серыя публікацый “Таямніцы расстрэльнага калідора”.
22.01.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2015 г. Аналітычны агляд
У цэлым, ніякіх сістэмных зменаў, скіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на працягу 2015 года, не адбылося. Асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы заставаліся абмежаванымі на заканадаўчым узроўні. Нягледзячы на агульнае зніжэнне маштабу рэпрэсій, узровень кантролю над грамадствам заставаўся вельмі высокім.
20.01.2016 Правы Чалавека «на пальцах». Мінск. 25 студзеня.
Калі Вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, і чакалі падыходнага моманту - вось ён! Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
19.01.2016 Папярэджанні ад Мінінфарма ў 2015 годзе атрымалі 36 СМІ
Мінск, 18 студзеня. У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі вынесла СМІ 36 папярэджанняў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на ліст, які ведамства даслала ў адказ на адпаведны зварот.
19.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Алесь Бяляцкі атрымаў пастанову аддзела прымусовага выканання аб тым, што на долю кватэры, у якой ён пражывае з сям'ёй, накладзены арышт. "Асоба": Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч падзяліўся свамі ўражаннямі ад сустрэчы з заснавальнікам чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлавам Гаўлам.
14.01.2016 Праваабаронцы падрыхтавалі даведнік для журналістаў
У электронным выданні «Праваабарончая дзейнасць у Беларусі» сабраная базавая інфармацыя пра правы чалавека, якая можа быць карысная журналістам у працы з гэтай тэматыкай.
12.01.2016 Вячаслаў Касінераў: “Было відавочна, што следчая працавала па загаду”
Адзін з фігурантаў па “справе графітыстаў” Вячаслаў Касінераў, якому падчас затрымання супрацоўнікі САХР зламалі сківіцу, працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці віноўных.
12.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": У Мінску прайшоў антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, ІП чакаюць крокаў з боку ўладаў. "Асоба": 5 студзеня вынесены першы ў гэтым годзе смяротны прысуд жыхару Вілейкі 49-гадоваму Генадзю Якавіцкаму. Яго першая жонка Наталля Буланава распавяла пра асобу асуджанага і акалічнасці яго справы.
09.01.2016 Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста
Што можа быць за раздачу ўлётак? Што пагражае за налепку плакатаў на інфармацыйные стэнды? Як правесьці флэш-моб у Мінску і не сесці на суткі?
05.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар Эксперта”: Серыя сацыяльных перфомансаў прайшла на пачатку каталіцкіх калядаў у Мінску. Назіральнік Уладзімір Андрыенка распавёў пра адметнасці гэтых акцый. "Падзея": Вярхоўны суд не адказаў на зварот па справе Міхаіла Жамчужнага. Праваабаронцы падалі скаргу ў пракуратуру.
29.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка": Студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі серыю перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску; "Падзея": Талакоўцы адзначылі 30-годдзе ўнікальнай фотавыставай.
26.12.2015 Максіміліян Пякарскі: Для мяне графіці – гэта творчасць
Сайт palitviazni.info працягвае знаёміць з фігурантамі “справы графіцістаў”. Сёння пра сябе распавядае 24-гадовы Максіміліян Пякарскі.
26.12.2015 Актывіст зладзіў «самаспаленне» ў цэнтры Мінску, і яго не затрымалі (відэа)
25 снежня прыкладна ў 17:30, на пляцоўцы ля Ратушы, дзе ў гэты час адбывалася святочная калядная імпрэза, грамадзкі актывіст правёў адзіночны пікет.










