Навіны на тэму: правы чалавека
11.03.2016 “Сіла ў разнастайнасці”. Далучайцеся да Тыдня супраць расізму 12-21 сакавіка 2016
Ці заўважаеце Вы праявы дыскрымінацыі па розных прыкметах у звычайным жыцці? Як шмат жартаў і непрыемных словаў, звязаных з колерам скуры ці нацыянальнасцю людзей, Вы чуеце ў транспарце і крамах? Час задумацца і пачаць змяняць асяроддзе!
11.03.2016 Алесь Бяляцкі: Усе залежыць ад палітычнага рашэння (відэа)
Кіраўнікі ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя абмеркавалі сітуацыю вакол міжнароднай канферэнцыі па смяротным пакаранні, якая прайшла ў Мінску.
09.03.2016 Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі
9 сакавіка спецпрадстаўніку ЕС па правах чалавека і прадстаўнікам няўрадавых праваабарончых арганізацый Беларусі ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў.
08.03.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Госць рубрыкі "Асоба": Праваабаронца, якога ведае кожны суддзя ў Магілёве - Барыс Бухель. Ён заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яшчэ ў савецкі час ўдзельнічаў у прафсаюзнай дзейнасці на заводзе імя Кірава, дзе на той час працаваў канструктарам.
02.03.2016 У ААН адзначылі 50-годдзе двух міжнародных пактаў аб правах чалавека
У межах 31-й сесіі Савета ААН па правах чалавека адбылося паседжанне, прысвечанае 50-годдзю Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
01.03.2016 Віцебская ініцыятыва пра адукацыю ў сферы правоў чалавека не атрымала падтрымкі
У “Народным сацыяльным універсітэце”, адчыненым пры раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, праваабаронцам адмовілі ў падтрымцы ініцыятывы стварыць факультэт прававых ведаў.
01.03.2016 Канстытуцыйны суд Літвы распахнуў дзверы для праваабаронцаў
Удзельнікаў канферэнцыі па тэматыцы міжнароднага права ў абарону грамадскіх інтарэсаў прымаў у сваіх сценах Канстытуцыйны суд у Вільні напрыканцы лютага.
01.03.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2016
Новых палітычна матываваных крымінальных справаў на працягу месяца не распачыналася, што з'яўляецца працягам агульнай тэндэнцыі зніжэння ўзроўню рэпрэсій у краіне, назіранай са жніўня мінулага года.
01.03.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": Упершыню пасля пяці год адмоў у беларускай візе, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа наведаў Беларусь; "Падзея": Па запрашэнні італьянскага боку прадстаўнікі беларускіх нэўрадавых дэмакратычных арганізацый сустрэліся з італьянскай дэлігацыяй і супрацоўнікамі амбасады.
24.02.2016 Беларусь у штогадовым дакладзе Amnesty International
Сітуацыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015, смяротнае пакаранне, вязні сумлення, свабода выказвання, свабода сходаў, свабода асацыяцыі і праваабаронцы, правы ЛГБТІ - кола апісаных міжнароднымі праваабаронцамі праблемаў у раздзеле пра Беларусь.
24.02.2016 Праваабаронцы чакаюць ад уладаў Беларусі не толькі словаў, але і канкрэтных вымяральных вынікаў
Беларускія праваабаронцы па запрашэнні італьянскага боку 24 лютага прынялі ўдзел у сустрэчы з італьянскімі дыпламатамі.
24.02.2016 Amnesty International: У 2015 катавалі ў 100 краінах
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала справаздачу аб стане правоў чалавека ў 2015 годзе ў 160 краінах сьвету.
23.02.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць неадкладна вызваліць калегу з Азербайджана Інтыгама Аліева. "Асоба": Пра чарговы смяротны вырак у дачыненні да ўраджэнца вёскі Мачулішчы Мінскага раёна Сяргея Хмялеўскага распавёў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда.
22.02.2016 Адчуй “Дотык” Жывой Бібліятэкі
У апошнюю суботу гэтай зімы 27 лютага Жывая бібліятэка запрашае ўсіх зацікаўленых пазбавіцца стрэрэатыпаў і дакрануцца да сапраўдных людзей без масак! Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
16.02.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт; Супрацоўніка Беларускага Радыё Радыё не пускаюць у Беларусь. "Падзея": Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі ў судовым парадку вядомай расійскай праваабарончай арганізацыі “Агора”.










