Навіны на тэму: правы чалавека
08.09.2016 У збіцці геяў следчыя не знайшлі крыміналу
Следчыя так і не змаглі знайсці складу злачынства і адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце бойкі паміж прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасці і кампаніі маладых людзей.
06.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Напярэдадні парламенцкіх выбараў супрацоўнікі міліцыі тэлефануюць актывістам, каб правесці прафілактычныя гутаркі; “Чаc выбараў”: Абмяркоўваем асаблівасці падліку галасоў падчас выбараў у Беларусі.
01.09.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2016
Як стала вядома праваабаронцам, 14 ліпеня ў межах расследавання крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 г. быў затрыманы і ўзяты пад варту жыхар п. Рудзенск Уладзімір Кондрусь. Ён абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь («масавыя беспарадкі»). 10 жніўня 2016 г. праваабарончыя арганізацыі распаўсюдзілі заяву аб прызнанні У. Кондруся палітвязнем, дзе запатрабавалі яго вызвалення.
01.09.2016 Вера Часлаўска: Жыццё – гэта справа неба і зямлі
“Вясноўцы” і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” з жалем і смуткам успрынялі вестку пра тое, што 30 жніўня ў Чэхіі памерла славутая чэская гімнастка Вера Часлаўска, якая была шырока вядомая таксама з-за сваёй прынцыповай антыкамуністычнай пазіцыі.
30.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінскай прасторы “ЦЭХ” адкрылася выстава “Межы іншага”. Асноўная тэма выставы - ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.
29.08.2016 Праваабаронцы “Вясны” прынялі ўдзел у выбарах кіраўніцтва FIDH
Выбары Міжнароднага бюро FIDH сталі кульмінацыйным момантам 39-га Кангрэса FIDH, у якім бралі удзел Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Паўнамоцтвы Алеся Бяляцкага на пасадзе віцэ-прэзідэнта FIDH завершыліся пасля трэцяга тэрміну, сваю кандыдатуру на цяперашніх выбарах ён не выстаўляў.
24.08.2016 Алесь Бяляцкі: Расія імкліва вяртаецца ў СССР, што непазбежна адбіваецца на суседзях
Выступ праваабаронцы на 39-м Кангрэсе FIDH быў прысвечаны стратэгічным крокам, якія робіць Расія ва ўсім свеце, кідаючы выклік універсальнасці правоў чалавека.
23.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Чай выбараў”: На мінулым тыдні распачалася агітацыйная частка выбарчай кампаніі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэты працэс пакуль мала заўважны ў грамадстве. “Асоба”: Кіраўнік Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International ЗША Вячаслаў Бортнік.
16.08.2016 Алесь Бяляцкі: Спадзяемся, Марылуізэ Бэк застанецца шчырым сябрам Беларусі
Марылуізэ Бэк, сябра знешнепалітычнай камісіі Бундэстага ад партыі "зялёных" і эксперт па Усходняй Еўропе, заявіла пра сваё рашэнне не абірацца ў наступнае скліканне нямецкага парламента. Адпаведнае паведамленне ад яе атрымаў Праваабарончы цэнтр "Вясна".
16.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Чай выбараў”: Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падвялі вынікі першай паловы назірання за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. "Падзея": Новы фігурант па справе 19 снежня Уладзімір Кондрусь прызнаны палітвязнем.
09.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Падзея" - стала вядома пра затрыманне новага фігуранта справы аб беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У рубрыцы "Каментра" - гісторыя гвалтоўнага затрымання АМАПаўцамі маладых людзей на вуліцы Зыбіцкай.
02.08.2016 Эксперт Front Line Defenders: Уплыў крызісу міжнародных інстытутаў на дзейнасць праваабаронцаў працягнецца (аўдыё)
На мінулым тыдні адбылася сустрэча валанцёраў “Вясны” з прадастаўніцай арганізацыі Front Line Defenders Марыяй Шышчанковай.
02.08.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2016
Завершана расследаванне ў дачыненні да фельчара СІЗА, афіцэра МУС Аляксандра Крылова, якому прад'яўленыя абвінавачванні ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць Ігара Пцічкіна ў СІЗА № 1 у жніўні 2013 г.
02.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Асоба" - прадстаўніца міжнароднай арганізацыі Front Line Defenders Марыя Шышчанкова. У "Каментары" - актывістка Ніна Багінская, у якой адбіраюць лецішча праз нясплату штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
27.07.2016 Яўген Вапа: Па ўсім свеце ідзе змаганне з мовай нянавісці (аўдыё)
Сучаснасць ставіць вострыя пытанні перад традыцыйнымі і новымі медыя. Дзе праходзіць мяжа паміж інтарэсамі дзяржавы і прыватным жыццём чалавека?










