Навіны на тэму: правы чалавека
01.11.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
28 кастрычніка Мінскі гарадскі суд вынес прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Ён прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці.
31.10.2016 “Нас не трэба вучыць, як нам жыць”. Дыялог спецдакладчыка Харасці і беларускай дэлегацыі ў ААН
Значная частка дакладу Міклаша Харасці перад Генасамблеяй ААН была прысвечана правам чалавека ў межах выбарчага працэсу ў Беларусі, асабліва падчас парламенцкіх выбараў 11 верасня 2016 года. “Знешняя гладкасць” правядзення гэтых выбараў не павінна зацямніць фундаментальныя сістэмныя парушэнні, сказаў ён.
31.10.2016 Леанід Судаленка: Ураду не сысці ад правоў чалавека
Праваабаронца адзначыў, што толькі па яго асабістых скаргах ў ААН шэсць разоў прымаліся рашэнні, дзе зафіксаваныя дзесяць парушэнняў розных грамадзянскіх і палітычных правоў.
27.10.2016 У Беларусі прыняты план па рэалізацыі рэкамендацый ААН у сферы правоў чалавека
Міжведамасны план па рэалізацыі рэкамендацый Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) на 2016-2019 гады прыняты ў Беларусі. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 860 ад 24 кастрычніка апублікавана на сайце ўрада, паведамляе БелаПАН.
27.10.2016 HUMRA і АБФ запускаюць майстэрню для асветнікаў ў галіне правоў чалавека ў Мінску
Новая асветніцкая праграма стартуе ў Беларусі: 31 кастрычніка адбудзецца адкрыццё «Майстэрні HUMRA».
27.10.2016 У ААН абмяркоўваюць становішча правоў жанчын у Беларусі
На гэтым тыдні ў ААН у Жэневе прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі пры падтрымцы міжнародных праваабарончых арганізацый вядуць працу з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW), што папярэднічае разгляду Камітэтам афіцыйнага дакладу Беларусі, прызначанага на 28 кастрычніка.
26.10.2016 Прадстаўнікі Amnesty International сустрэліся з сябрамі Праваабарончага цэнтру “Вясна”
24-26 кастрычніка ў Беларусі праходзіць візіт прадстаўнікоў уплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International
25.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабаронца з Узбекістану Тамара Чыкунова распавядае, як адбылася сустрэча з Папам Рымскім, на якой яна перадала ліст з заклікам адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
18.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
На мінулым тыдні ў Беларусі завяршыліся дзве гучныя судовыя справы. Гэта справы затрыманай у мінскім аэрапорце расіянкі Марыі Рымар і ўдзельніка акцыі “Крытычная маса” Дзмітрыя Паліенкі.
17.10.2016 Мера бяспекi грамадства або неэфектыўны інструмент помсты? "Дуэль" пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда і дырэктар арганізацыі "Рэгіён 119" Алена Красоўская-Каспяровіч у ток-шоў "Дуэль" у эфіры TUT.BY-ТВ.
13.10.2016 "Ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?" Праваабаронцы ладзяць семінар у Брэсце
Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь і праваабарончая ініцыятыва "Human Constanta" запрашаюць Вас 17 кастрычніка на семінар у Брэсце па тэме глыбіннага антыфашызму.
12.10.2016 У Кіеве адбыўся круглы стол па правах дзяцей-сірот з удзелам беларускіх праваабаронцаў
11 кастрычніка ў Кіеве адбыўся круглы стол па пытаннях реалізацыі правоў дзяцей-сірот, дзяцей, пазбаўленых апекі бацькоў і асобаў з іх ліку на жыллё.
11.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавядае пра намаганні праваабаронцаў у барацьбе з вышэйшай мерай пакарання.
08.10.2016 Дыскусія ў Мінску. “Правы чалавека. Псіхічнае здароўе”
Сябры Магілеўскай праваабарончай групы запрашаюць на публічную дыскусію па пытаннях правоў чалавека ў сферы аховы ментальнага (псіхічнага) здароўя.
04.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі з цягам часу становіцца ўсё больш небяспечнай. Апошнія падзеі, такія як падзенне корпуса рэактара, некалькі смерцяў рабочых падчас працы, а таксама сістэматычныя парушэнні тэхнікі бяспекі на будоўлі, выклікаюць пытанні наконт мэтазгоднасці яе будаўніцтва.










