Навіны на тэму: правы чалавека
31.01.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Праваабаронца 2016 года, кіраўнік Офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. “Па-за межамі”: Суд у Бішкеку пакінуў у сіле пажыццёвае зняволенне праваабаронцу Азімжану Аскараву.
30.01.2017 Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава 30 студзеня 2017 года адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці.
27.01.2017 Дзень абароны персанальных дадзеных у SPACE
28 студзеня ў ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны персанальных дадзеных. У гэты дзень каманда Human Constanta запрашае абмеркаваць з экспертамі пытанні прыватнасці онлайн і абароны дадзеных.
24.01.2017 Прадстаўнік “Вясны” ўзяў удзел у слуханнях па Беларусі ў ПАСЕ
Валянцін Стэфановіч прадстаўляў пазіцыю праваабаронцаў падчас абмеркавання сітуацыі з правамі чалавека і развіццём дэмакратыі ў Беларусі пасля выбараў, якое адбылося 24 студзеня ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу.
24.01.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Cтала вядома, што Еўрасаюз выдзеліць Беларусі 7 мільёнаў еўра на будаўніцтва цэнтраў для ўтрымання мігрантаў. Што насамрэч будуць уяўляць з сябе гэтыя цэнтры? Тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
23.01.2017 Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”
Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі.
19.01.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2016 годзе. Аналітычны агляд
Змены геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне, непасрэдна прылеглым да межаў Рэспублікі Беларусь, працягвалі аказваць істотны ўплыў на знешнюю і ўнутраную палітычную сітуацыю ў краіне на працягу 2016 года, што ў сваю чаргу ўплывала і на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
18.01.2017 Дзмітрый Чарных: Пенсійная рэформа парушае правы чалавека і Канстытуцыю краіны
Наступствы пенсійнай рэформы з’яўляюцца адной з прыярытэтных тэмаў у працы рэспубліканскага праваабарончага аб’яднанння “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. Юрыст арганізацыі Дзмітрый Чарных у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” распавёў, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў працы па гэтым накірунку і якія захады прымаюць для іх вырашэння.
17.01.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": У Мінску адбылася традыцыйная вечарына памяці вядомага чэхаславацкага дысідэнта і першага прэзідэнта незалежнай Чэхіі Вацлава Гавэла. "Асоба": Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных распавядае пра недасканаласць пенсійнай рэформы.
15.01.2017 “Каб законы выконваліся, а правы шанаваліся”. Алесь Бяляцкі заклікаў да новага непалітычнага аб’яднання
На вечарыне памяці Вацлава Гавела ў Мінску 14 студзеня праваабаронца нагадаў пра асноўныя задачы ўдзельнікаў “Хартыі 77” і заклікаў “светлыя галовы” Беларусі да аб’яднання ў аналагічны рух.
13.01.2017 Нuman Rights Watch аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: станоўчая рыторыка не падмацоўвалася рэальным паляпшэннем
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Нuman rights watch" апублікавала штогадовы Сусветны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека за 2016 год. Частка дакладу прысвечаная парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
13.01.2017 Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце збіцця Дзмітрыя Серады
Урач-педыятр Дмітрый Серада атрымаў пастанову аб узбуджэнні пракуратурай горада Мінска крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўніка ўпраўлення ўнутранных спраў па ч.1 арт. 426 Крымінальнага кодэкса.
09.01.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2016
На працягу месяца ПЦ "Вясна" было зафіксавана некалькі фактаў прымянення прымусовай працы ў шэрагу раёнаў Менскай вобласці, што ў сукупнасці з раней зафіксаванымі фактамі сведчыць пра сістэмны і сістэматычны характар прымянення прымусовай працы ў краіне.
06.01.2017 Front Line Defenders: летась ва ўсім свеце пацярпелі больш за 1000 праваабаронцаў
Паводле дакладу, 282 праваабаронцы былі забітыя ў 25 краінах; 49 працэнтаў з іх абаранялі зямельныя і экалагічныя правы, а таксама правы карэнных народаў. Паводле Front Line Defenders, у пераважнай большасці выпадкаў забойствам папярэднічалі папярэджанні, пагрозы забойствам і запалохванні, якія звычайна ігнараваліся з боку паліцыі.
05.01.2017 Пракуратура просіць накіраваць на новы разгляд справу аб гібелі школьніцы на бульбе
Пракуратура Маладзечанскага раёна накіравала ў Мінскі абласны суд касацыйны пратэст у сувязі з рашэннем райсуду аб адмове ў прызнанні факту працоўных адносін паміж СВК і загінулай падчас сельгаспрац школьніцай.










