Навіны на тэму: правы чалавека
17.02.2017 Алесь Бяляцкі: «Змены залежаць не столькі ад тонкай праслойкі актывістаў, колькі ад сотняў тысяч людзей»
У межах праекта «Раскадзіраваць Беларусь» старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі расказаў "Салідарнасці", чаму з аптымізмам глядзіць на нашу будучыню, калі пачнуцца змены да лепшага, і хто з’яўляецца галоўным тормазам развіцця Беларусі.
16.02.2017 Праваабаронца з Расіі: Сёння галоўны інструмент барацьбы з грамадзянскай супольнасцю – крымінальныя артыкулы
Прадстаўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Мікалай Кастэнка распавёў, як сёння жывуць расійскія няўрадавыя арганізацыі ў святле тых перашкодаў, якія чыняць ім улады ў апошнія гады.
16.02.2017 Civil Rights Defenders: Санкцыі ЕС адмененыя за кошт грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі
Civil Rights Defenders адзначыла гадавіну адмены санкцый супраць Беларусі прэзентацыяй даклада “Больш не дыктатура? Санкцыі ЕС адмененыя за кошт грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі”.
15.02.2017 Amnesty International: Экстрадыцыяй блогера Лапшына Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязальніцтвы
Экстрадыцыяй Аляксандра Лапшына ў Азербайджан, дзе яму пагражаюць катаванні, беларускія ўлады парушылі свае абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, заявіла АІ.
14.02.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Аналітык Маскоўскай Хельсінскай групы Мікалай Кастэнка распавядае пра становішча расійскіх праваабаронцаў, якое, дзякуючы прыняццю закону “Аб замежных агентах”, у апошнія некалькі гадоў рэзка пагоршылася.
10.02.2017 У Магілёве абмеркавалі будучы кодэкс дзейнасці праваабаронцаў
Прадстаўнікі Беларускага дакументацыйнага цэнтра і Беларускага Дома правоў чалавека 9 лютага прадставілі магілёўскім праваабаронцам варыянт магчымага кодэкса. Па словах гасцей, дакумент неабходны, каб пазбегнуць супярэчнасцяў паміж людзьмі, уцягнутых у сферу абароны правоў чалавека.
09.02.2017 Пракуратура ўзбуджае крымінальную справу, але СК зноў адмаўляе
Мінчуку Дзмітрыю Серадзе ўжо ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу па фактах прычынення яму цялесных пашкоджанняў, а таксама пашкоджання маёмасці яго сям'і.
08.02.2017 Праваабаронцы прадставілі ў Савеце Еўропы даклад па смяротным пакаранні ў Беларусі
8 лютага адбыўся працоўны візіт дэлегацыі "Вясны" і FIDH ў Страсбург, дзе праваабаронцы абмеркавалі з прадстаўнікамі Савета Еўропы пытанне смяротнага пакарання і агульнае становішча правоў чалавека ў Беларусі.
07.02.2017 Праваабаронцы: Важна, што Беларусь застаецца на парадку дня ЕС
7 лютага ў Бруселі працягнуліся сустрэчы праваабаронцаў ПЦ “Вясна”, FIDH, спецдакладчыка ААН па Беларусі і маці расстралянага паводле прысуду Уладзіслава Кавалёва з прадстаўнікамі ЕС. Ключавое пытанне для абмеркавання - смяротнае пакаранне.
07.02.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці сустрэўся з праваабаронцамі для абмеркавання далейшай супрацы. “Асоба”: госць рубрыкі - сустаршыня каардынацыйнага савету Моладзевага праваабарончага руху Дзмітрый Макараў.
05.02.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2017
На працягу месяца былі зафіксаваныя выпадкі канфіскацыі і арышту асабістай маёмасці грамадзянаў у сувязі з запазычанасцю па выплаце адміністрацыйных штрафаў, накладзеных за ўдзел у мірных сходах. Праваабаронцы расцэньваюць дадзеныя выпадкі як адну з формаў рэпрэсій у сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў.
03.02.2017 Праблему смяротнага пакарання ў Беларусі абмяркуюць у Бруселі і Страсбургу
Разам з праваабаронцамі «Вясны» і FIDH удзел у сустрэчах з прадстаўнікамі Еўрасаюза прыме спецдакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.
03.02.2017 Enemy spotted: як распазнаць мову варожасці?
Як працуе мова варожасці, каго часцей за ўсё дыскрымінуюць журналісты ў Беларусі і як гэтага пазбягаць на пісьме – разбіраўся 34mag.net разам з «Журналістамі за талерантнасць», якія падрыхтавалі свежы маніторынг «Мовы варожасці ў беларускіх СМІ».
02.02.2017 Праваабаронцу Сержука Русецкага звольнілі з працы
Колькасць бярозаўскіх беспрацоўных расце. У прыватнасці, не працягнуты кантракт з праваабаронцам Сержуком Русецкім.
02.02.2017 Міклаш Харасці: Адмена майго мандата не павiнна быць узнагародай за паказныя рашэнні ўладаў Беларусі
Спецдакладчык ААН па Беларусі на гэтым тыдні ў Вільні сустрэўся з праваабаронцамі для абмеркавання прыярытэтаў далейшага ўзаемадзеяння. Паводле сп. Харасці, у пытанні падаўжэння свайго мандата сёлета ён настроены аптымістычна.










