Навіны на тэму: правы чалавека
06.07.2017 Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ
Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Мінску, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, і адрасаваная сябрам ПА АБСЕ, краінам-удзельніцам АБСЕ, а таксама прадстаўнікам палітычных органаў і інстытутаў гэтай рэгіянальнай арганізацыі.
04.07.2017 Удзельнікі адзначылі ўнікальны характар Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску
На Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці адбыўся брыфінгу для журналістаў, падчас якога выступілі Міклаш Харасці, Алесь Бяляцкі, Юры Джыбладзе, Марыя Дале, Айша Юнг і Саша Кулаева.
04.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Валанцёр ПЦ “Вясна” Кірыл Кажэнаў 18 чэрвеня ўдзельнічаў у назіранні за гейпрайдам у Кіеве. Пасля назірання ён быў збіты праціўнікамі ЛГБТ-супольнасці; “Падзея”: Усе фігуранты справы “аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” выйшлі на волю. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч разважае наконт магчымых сцэнараў далейшага развіцця справы.
03.07.2017 У Мінску праходзіць Паралельны форум грамадзянскай супольнасці
Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.
30.06.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2017
Факт спынення шэрагу крымінальных справаў яўна палітычна матываванага характару і вызвалення з-пад варты ўсіх абвінавачаных, затрыманых напярэдадні 25 сакавіка, выклікае асцярожны аптымізм, але не дае падставаў сцвярджаць пра змякчэнне рэпрэсіўных практык як пра ўстояную тэндэнцыю.
30.06.2017 Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў?
Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі ўкраінска-беларускага эксперта Уладзіміра Яворскага, які прымаў удзел у працы групы праваабаронцаў з сямі краінаў Еўропы і СНД па фармуляванні крытэраў вызначэння статуса "палітычны вязень".
29.06.2017 Алесь Бяляцкі: Цікаўнасць да нашай краіны ў Еўразвязе не змяншаецца
“Еўрапейская супольнасць бачыць у нас, у беларусах, унікальны народ, які мае свае глыбокія еўрапейскія традыцыі і мае права на еўрапейскую будучыню. Важна, што нас успрымаюць такімі, якімі мы ёсць, - адзначае праваабаронца.
28.06.2017 ПАСЕ шкадуе аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае да неадкладнага мараторыя на смяротнае пакаранне
Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай ПАСЕ 27 чэрвеня ў Страсбургу ў выніку дэбатаў, піша БелаПАН.
27.06.2017 Студэнцкія актывісты і праваабаронцы падпісалі зварот да міжнароднай акадэмічнай супольнасці
Яны заклікаюць замежныя арганізацыі паўплываць на становішча акадэмічных свабод і правоў студэнтаў у Беларусі.
27.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Актывіст Маладога Фронту Арцём Леўчанка распавядае пра сваё ўтрыманне пад вартай у якасці фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў на Дзень Волі. “Каментар эксперта”: Як ў Беларусі ажыццяўляецца маніторынг месцаў пазбаўлення волі, распавядае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.
24.06.2017 «Правы чалавека «на пальцах» едуць у Гомель!
Як наконт таго, каб правесці апошнюю пятніцу чэрвеня цікава і даведацца аб чымсці новым? Усё, што трэба ведаць кожнаму аб правах чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 30 чэрвеня ў Гомелі.
23.06.2017 Праваабаронцы вітаюць працяг міжнароднага кантроля за сітуацыяй у Беларусі
З нагоды падаўжэння Саветам па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі 23 чэрвеня выступілі FIDH і Фонд Дамоў правоў чалавека.
23.06.2017 Сяргей Драздоўскі: Зацвярджэнне нацплана па рэалізацыі канвенцыі - толькі адпраўная кропка ў нашай працы
Праваабаронцы будуць спрабаваць вярнуць на парадак дня важныя пытанні, якія выпалі з зацверджанай версіі Нацыянальнага плану па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў. Бліжэйшым часам Офіс па правах людзей з інваліднасцю падрыхтуе аналіз зместу Плана.
23.06.2017 Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі і працягнуў мандат спецдакладчыка
23 чэрвеня на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
23.06.2017 26 чэрвеня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя па акадэмічных свабодах у Беларусі
У межах канферэнцыі плануецца падпісанне супольнага звароту да партнёраў беларускіх універсітэтаў за мяжой з апісаннем сітуацыі і з заклікам станоўча паўплываць на стан з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў у Беларусі.










