Навіны на тэму: правы чалавека

"Блаславенне і праклён": свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве

02.08.2017 "Блаславенне і праклён": свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

01.08.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

"Хроніка": МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў мінскім ІЧУ; Вячаслаў Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампенсацыі маральнай шкоды за хлуслівыя звесткі аб ім; Мінскі гарадскі суд не знайшоў парушэнняў у адлічэнні студэнта Шынкевіча; 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2017

01.08.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2017

Улады Беларусі працягваюць палітыку рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, распачатую вясной гэтага года, і меркаванні аб іх змякчэнні з’яўляюцца заўчаснымі.

Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампенсацыі маральнай шкоды за хлуслівыя звесткі

31.07.2017 Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампенсацыі маральнай шкоды за хлуслівыя звесткі

Вячаслаў Касінераў звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска з позвай аб абароне годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкамі заяўленыя “Агульнанацыянальнае тэлебачанне” і вядучая Кацярына Цішкевіч, Міністэрства ўнутранных спраў і начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі

25.07.2017 Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі

Cпецдакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па адмене смяротнага пакарання Іў Круштан і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні выступілі з асуджэннем новых смяротных прысудаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

25.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Мінску прайшла сустрэча дэлегацыі Еўрапарламента з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, у якой удзельнічаў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. “Каментар”: Актывіст Сяргей Кулініч распавядае пра сваё затрыманне напярэдадні Дня Волі, якое інакш як брутальным назваць нельга.

Генсакратар Савета Еўропы і ЕС заклікалі Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

24.07.2017 Генсакратар Савета Еўропы і ЕС заклікалі Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока занепакоены вынясеннем двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Савета Еўропы, піша БелаПАН.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі на дыялогу па правах чалавека ў Бруселі

21.07.2017 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі на дыялогу па правах чалавека ў Бруселі

20 ліпеня ў Бруселі падчас чарговага раунда Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці распавялі пра беларускія праблемы.

Праваабаронцы назвалі еўрапарламентарыям умовы вырашэння сістэмнага крызісу правоў чалавека ў Беларусі

19.07.2017 Праваабаронцы назвалі еўрапарламентарыям умовы вырашэння сістэмнага крызісу правоў чалавека ў Беларусі

У Мінску 19 ліпеня адбылася сустрэча дэлегацыі Еўрапейскага парламента з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія далі сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, а таксама распавялі пра перашкоды і абмежаванні, з якімі ім даводзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

18.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, былы палітычны зняволены Анар Мамедлі распавядае пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане. “Каментар эксперта”: Прадстаўніца Платформы грамадзянскай салідарнасці Вольга Захарава разважае наконт эфектыўнасці Маскоўскага механізму, які быў ініцыяваны ў адносінах да Беларусі ў 2011 годзе.

"Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"

14.07.2017 "Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"

Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане «Вясне» распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі. Наш госць упершыню наведаў Беларусь на мінулым тыдні, яго візіт быў звязаны з удзелам у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску.

Мікалай Дзядок падаў у суд на СБ: "Хачу прыцягнуць увагу да хлусні дзяржСМІ"

14.07.2017 Мікалай Дзядок падаў у суд на СБ: "Хачу прыцягнуць увагу да хлусні дзяржСМІ"

Мікалай Дзядок звярнуўся ў суд з позвай да рэдакцыі газеты “СБ. Беларусь сегодня” аб абароне гонару і годнасці, а таксама пакрыцці маральнай шкоды.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

11.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Экспертка Front Line Defenders Марыя Шышчанкова распавядае пра новыя выклікі для праваабарончых арганізацый па ўсім свеце; “Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшла 26-ая штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Напярэдадні яе адбыўся Паралельны форум грамадзянскай супольнасці з удзелам праваабаронцаў Беларусі.

На сесіі ПА АБСЕ прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе з крытыкай Беларусі

10.07.2017 На сесіі ПА АБСЕ прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе з крытыкай Беларусі

Камітэт па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях (трэці камітэт) Парламенцкай асамблеі АБСЕ ўхваліў рэзалюцыю аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе, у якой утрымліваецца крытыка Азербайджана, Беларусі і Расіі, паведамляе БелаПАН.

Барысаўскі райвыканкам задаволіў патрабаванні праваабаронцы

07.07.2017 Барысаўскі райвыканкам задаволіў патрабаванні праваабаронцы

Некалькі гадоў барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч беспаспяхова дабіваўся адмены неканстытуцыйных, на яго думку, патрабаванняў барысаўскай ўлады да арганізатараў масавых мерапрыемстваў, піша сайт ex-Press.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства