Навіны на тэму: правы чалавека
02.10.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2017
12 і 25 верасня прайшла атэстацыя (у тым ліку пазачарговая) шэрагу адвакатаў, ініцыяваная Міністэрствам юстыцыі. Праваабарончая супольнасць расцаніла дадзены крок як непрыхаванае ўмяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры.
02.10.2017 Гамельчукі паглядзелі «Чалавека»
Валанцёрская служба "Вясны" завяршыла кінапаказы фільма ў трох частках «Чалавек» у Гомелі. На кожны прагляд прыходзіла не менш за 20 чалавек, ніхто не застаўся абыякавым.
29.09.2017 Пракуратура: Рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу Глыбоцкім райвыканкамам не прымалася
Пракуратура Глыбоцкага раёна не знайшла парушэнняў службовымі асобамі Глыбоцкага райвыканкама заканадаўства ў частцы незаконнага ўвядзення на тэрыторыі раёна з 14 да 20 верасня 2017 года каменданцкага часу.
26.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Праваабаронца Андрэй Палуда распавядае пра вынікі паседжання ў межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, на якой асобная ўвага надавалася пытанню смяротнага пакарання.
19.09.2017 Блог Валянціна Стэфановіча: Метамарфоза Сан Су Чжы
Дзеля прыходу да ўлады апазіцыйныя палітыкі вельмі часта выкарыстоўваюць праваабарончую рыторыку і вельмі часта забываюцца на яе, атрымаўшы ўладу. Чаму так адбываецца? Піша Валянцін Стэфановіч.
19.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Сацыяльны актывіст Раман Халілаў распавядае пра сваё беспадстаўнае затрыманне ў пад'ездзе свайго дома. “Падзея”: У Варшаве прайшла штогадовая вялікая канферэнцыя БДІПЧ АБСЕ, прысвечаная чалавечаму вымярэнню, актыўны ўдзел у якой прынялі беларускія праваабаронцы.
12.09.2017 РУУС: “У дзеяннях супрацоўнікаў БТ прыкмет складу злачынства не маецца"
Павел Севярынец атрымаў адказ на сваю заяву па факце незаконнага выкарыстання запісу яго тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.
12.09.2017 Алесь Бяляцкі: Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі
Падчас выступу ў Варшаве кіраўнік ПЦ “Вясна” нагадаў, што ў Беларусі ёсць тры палітвязні – Ігар Комлік, Зміцер Паліенка ды Міхаіл Жамчужны, і міжнародная грамадскасць не павінна пра гэта забываць. Тым не менш, апошнім часам Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі.
12.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Сын арыштаванага бухгалтара прафсаюза РЭП распавядае, якім чалавекам з’яўляецца Ігар Комлік па жыцці і якім чынам распачалася яго прафсаюзная дзейнасць.
12.09.2017 Amnesty International: Заява лідэра М'янмы Аун Сан Су Чжы пра сітуацыю ў штаце Ракхайн абуральная
Аун Сан Су Чжы ўпершыню пракаментавала сітуацыю ў штаце Ракхайн, дзе з канца жніўня ўзброеныя сілы вядуць аперацыю супраць паўстанцаў-рахінджа. Па словах Аун Сан Су Чжы, урад краіны абараняе ўсіх жыхароў штата Ракхайн «найлепшым чынам». Гэта абуральная заява, лічыць Amnesty International.
11.09.2017 Азербайджанскі праваабаронца Мехман Аліеў вызвалены з-пад варты
Ясамальскі раённы суд Азейбарджана сёння змяніў меру стрымання ў дачыненні да дырэктара агенцтва Turan Мехмана Аліева, паведамляецца на сайце агенства.
11.09.2017 Прэзідэнт Аліеў памілаваў блогера Аляксандра Лапшына, якога Беларусь выдала Азербайджану
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, раней дэпартаванага з Беларусі, паведамляе БелаПАН.
06.09.2017 "З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці"
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”. Адпаведнае рашэнне было прынятае на паседжанні Рады арганізацыі 4 верасня.
06.09.2017 Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі
Дадзены дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці.
05.09.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: Cумесная беларуска-украінская кампанія “Праваабаронцы Беларусі і Украіны разам дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў”. "Асоба": Гутарым з жыхаром Дзяржынскага раёну Васілём Белькіным, які ў ліпені стаў ахвярай міліцэйскага гвалту.










