Навіны на тэму: правы чалавека

“Адпраў ліст. Дамажыся зменаў!” Далучайся да кампаніі Amnesty International

05.12.2017 “Адпраў ліст. Дамажыся зменаў!” Далучайся да кампаніі Amnesty International

Amnesty International у чарговы раз заклікае далучыцца да самай вялікай праваабарончай кампаніі – “Марафону лістоў”

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

05.12.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея": На мінулым тыдні ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў», першых дзвюх кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура".

Эксперты ААН паставілі перад Беларусcю шэраг нязручных пытанняў

02.12.2017 Эксперты ААН паставілі перад Беларусcю шэраг нязручных пытанняў

Адказы афіцыйнай дэлегацыі падчас справаздачы ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ў асноўным былі пра тое, што ўсё “ўдасканальваецца”, Беларусь “ідзе сваім шляхам”. Часам адказаць зусім не было чаго.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2017

01.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2017

У лістападзе ўлады працягвалі прымяненне рэпрэсіўных практык у дачыненні да палітычных апанентаў і грамадзянскіх актывістаў; істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека зафіксавана не было.

Смяротнае пакаранне ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі: у кроку ад фінішнай лініі

30.11.2017 Смяротнае пакаранне ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі: у кроку ад фінішнай лініі

Amnesty International падрыхтавала бюлетэнь з кароткім аглядам гісторыі смяротнага пакарання і апошніх тэндэнцый у Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Асаблівая ўвага надаецца ўжыванню смяротнага пакарання ў Беларусі, якую праваабаронцы называюць “апошнім катам у рэгіёне”.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

28.11.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Брэсце праваабаронцы, грамадскія актывісты, міжнародныя эксперты і прадстаўнікі ўладаў абмеркавалі існаванне ў Беларусі смяротнага пакарання. “Час выбараў”: 24 лістапада скончыўся этап фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Рыгоні: Наша канчатковая мэта — увесці Беларусь у Савет Еўропы

23.11.2017 Рыгоні: Наша канчатковая мэта — увесці Беларусь у Савет Еўропы

Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы бачыць сваёй задачай набліжэнне Беларусі да каштоўнасцяў Савета Еўропы, заявіў дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні 23 лістапада ў Мінску на сустрэчы з намеснікам прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Пра гэта піша БелаПАН.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

21.11.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Час выбараў”: Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра ўмовы, у якіх праваабаронцы пачынаюць кампанію незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі. “Асоба”: Кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч разважае наконт свайго пераследу і будучыні сваёй арганізацыі.

Карупцыя, Беларусь, правы чалавека

20.11.2017 Блог Насты Лойкі: Карупцыя, Беларусь, правы чалавека

Карупцыя – гэта ня толькі эканамічная праблема, яна ўплывае на ўсе сферы жыцця грамадства, паколькі сама працэдура – незаконная дамова неправавога характара. Такі выключальнік для права і ўключальнік для прыватных інтарэсаў. Чаму цяжка ўявіць эфектыўную антыкарупцыйную арганізацыю ў Беларусі?

"Правы студэнта простай мовай" у Віцебску

16.11.2017 "Правы студэнта простай мовай" у Віцебску

У межах Тыдня студэнта 19 лістапада пройдзе асветніцка-адукацыйны семінар "Правы студэнта простай мовай" у Віцебску.

Саміт Усходняга партнёрства мусіць заклікаць кіраўнікоў Азербайджана і Беларусі да дэмакратызацыі

14.11.2017 Саміт Усходняга партнёрства мусіць заклікаць кіраўнікоў Азербайджана і Беларусі да дэмакратызацыі

Праблемы з правамі чалавека ў Азербайджане і Беларусі вельмі падобныя, і важна, каб Еўрасаюз агучыў іх у перамовах з Аліевым і Лукашэнкам. "Лукашэнка павінен разумець, што паездка ў Брусель – гэта не аванс з боку ЕС, а пачатак доўгай дарогі", лічыць кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі.

Мінск не хоча выконваць абавязацельстваў у Балонскім працэсе

13.11.2017 Мінск не хоча выконваць абавязацельстваў у Балонскім працэсе

Ціск, шантаж, адлічэнні па палітычных прычынах. Эксперты канстатуюць: замест таго, каб быць асяродкам інтэлектуальнага развіцця, беларускія ўніверсітэты працягваюць нагадваць рэжымныя аб’екты, паведамляе Радыё "Рацыя".

Эксперт у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці выступіць з лекцыяй у Мінску

10.11.2017 Эксперт у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці выступіць з лекцыяй у Мінску

У межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму Human Constanta запрашае 14 лістапада на лекцыю з экспертам па сучасных выкліках нянавісці ў грамадстве – Дзмітрыем Дуброўскім.

У ААН прадстаўлены альтэрнатыўны даклад пра парушэнне правоў рома ў Беларусі

06.11.2017 У ААН прадстаўлены альтэрнатыўны даклад пра парушэнне правоў рома ў Беларусі

Аўтары даклада прыйшлі да высновы, што рома ў Беларусі падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва ў працоўнай сферы, вынікам чаго становяцца выключэнне, скрайняя беднасць, крыміналізацыя часткі ромскага насельніцтва Беларусі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2017

02.11.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2017

Шырока анансаваныя уладай змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” і ўвядзенне заяўнага прынцыпу правядзення некаторых статычных відаў масавых мерапрыемстваў (пікетаў, сходаў, мітынгаў) у спецыяльна адведзеных рашэннямі мясцовых органаў выканаўчай улады месцах істотна не палепшылі сітуацыю з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства