Навіны на тэму: правы чалавека
15.01.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд
На працягу 2017 года ў краіне назіралася значнае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднім перыядам г.зв. “мяккіх практык”, якія распачаліся ў жніўні 2015 г. i скончыліся з пачаткам масавых выступаў грамадзянаў, шмат у чым справакаваных ужываннем ўладамі Дэкрэта № 3, у лютым 2017 г.
10.01.2018 Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей
Як паведамляе Белсат, Аляксея Шасцерыка з Хойнікаў супрацоўнікі міліцыі збілі на вачах яго дзяцей і затрымалі за тое, што ён заступіўся за незнаёмага мужчыну.
09.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Час выбараў”: Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка падсумоўваюць вынікі ўжо праведзеных этапаў сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпэтатаў.
29.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017
У снежні не было зафіксавана істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека.
29.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год
“Калі будзе сапраўды палітычная воля на шырокія грамадскія і палітычныя рэформы ў Беларусі, то адчуем і палёгку. А пакуль гэтага няма, то працягнем знаходзіцца ў стане перманентнага супрацьстаяння”, – кажа праваабаронца.
19.12.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Алег Гулак (БХК), Андрэй Бастунец (БАЖ) і Юрый Чавусаў (Асамблея НДА) распавядаюць пра свае ўражанні ад чарговага этапу кансультацый па Нацыянальным плане дзеянняў па правах чалавека, прынятым каля года таму. “Асоба”: Журналіст, пісьменнік Зміцер Дрозд распавядае пра сваю кнігу "Бунт батанікаў".
13.12.2017 Кансультацыі аб выкананні Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека: меркаванні экспертаў
У Мінску пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі і Прадстаўніцтва ААН 12 снежня прайшоў чарговы раунд экспертных кансультацый згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па правах чалавека.
12.12.2017 Юрыст альбо юрыстка з рэгіёну? Ёсць прапанова!
Запрашаем прыняць удзел у семінары 17 снежня ў Мінску для юрыстаў\юрыстак з рэгіянальных гарадоў, якім цікава даведацца пра механізмы імплементацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама пра пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзян у складаных сітуацыях.
11.12.2017 Магілёў: Вялікае свята правоў чалавека
Грамадскасць Магілёва разам з праваабаронцамі адсвяткавалі Дзень правоў чалавека ў грамадскім цэнтры «Кола».
10.12.2017 Светлагорск: Падарункі настаўнікам напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека
Пад час пасяджэння раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, праваабаронцы зрабілі настаўнікам каштоўныя падарункі ў выглядзе практычных дапаможнікаў па навучанню правам чалавека.
10.12.2017 Правы чалавека: канец «мяккіх практык»
Напярэдадні Сусветнага дня абароны правоў чалавека "Новы Час" папрасіў ацаніць тэндэнцыі за год праваабаронцу Валянціна Стэфановіча. «Горш, чым у мінулым годзе», — адназначна сказаў ён. Пагоршыла сітуацыю, па словах Стэфановіча, сама ўлада, зрабіўшы абсалютна неразумны крок, пра небяспеку якога папярэджвалі ці не ўсе.
07.12.2017 Фестываль Watch Docs Belarus пройдзе ў Мінску
14 снежня стартуе фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека сустветнага ўзроўню ў Мінску.
07.12.2017 ААН - Беларусі: высылаць іранца, якому пагражае смяротнае пакаранне, нельга
Камітэт ААН па правах чалавека запатрабаваў ад Беларусі не высылаць іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, якому на радзіме пагражаюць катаванні і смяротнае пакаранне па выніках суда.
05.12.2017 Глабальны наступ на грамадзянскую супольнасць: пяць несуцяшальных тэндэнцый
Праваабаронцы з розных краінаў і кантынентаў сышліся ў разуменні таго, што ў цяперашні час адбываецца глабальны наступ на грамадзянскую супольнасць. Пра гэтую з’яву таксама кажуць як пра “скарачэнне прасторы для грамадзянскай супольнасці”. Сітуацыя, даўно знаёмая беларусам, зараз імкліва пашыраецца па ўсім свеце. Як міжнародны кантэкст уплывае на становішча правоў чалавека ў Беларусі? На гэтае пытанне спрабавалі адказаць удзельнікі дыскусіі “Правы чалавека ў Беларусі ў міжнародным кантэксце”, якая ладзілася на форуме праваабаронцаў у Вільні. ПЦ “Вясна” публікуе выступы дыскутантаў.
05.12.2017 Семінар па аналізу ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад эколагаў
9 снежня ў Мінску адбудзецца семінар "Што такое справаздача аб АУНА* плануемай дзейнасці, і ці трэба нам у гэтым разбірацца?"










