Навіны на тэму: правы чалавека
12.06.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Каардынатарка валанцёрская службы Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анісія Казлюк распавядае пра своё досвед дакументавання звестак пра вайсквыя злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў зоне АТО.
05.06.2018 На арганізатараў «Астравецкага шляху» склалі пратаколы
Як паведамляе "Зялёны партал", павесткі ў Заслаўскі аддзел міліцыі атрымалі сем удзельнікаў круглых сталоў і экскурсіі, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Астравецкі шлях».
05.06.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Беларусі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуду: расстраляны Аляксей Міхаленя і Віктар Лётаў. “Каментар эксперта”: Праваабаронцы Вікторыя Фёдарава, Павел Сапелка і Раіса Міхайлоўская распавядаюць пра вынікі разгляду альтэрнатыўнага даклада аб катаваннях у Беларусі ў Камітэце ААН супраць катаванняў.
05.06.2018 “Кожны мае права”: Чалавечая годнасць
Нам не ўдасца ў поўнай ступені зразумець філасофскія асновы канцэпцыі правоў чалавека, калі мы не высветлім для сябе, што такое чалавечая годнасць. Гэтае паняцце з’яўляецца ключавым для разумення канцэпцыі ў цэлым.
04.06.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2018
20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных справаў з'явіўся артыкул гамафобнага зместу пад назвай «Мы за сапраўднае», у якой МУС падкрэслена непрыязна выказвалася пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавага сцяга, які амбасада Вялікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй — 17 траўня.
21.05.2018 “Кожны мае права”: Паходжанне правоў чалавека
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое правы чалавека і якая ў іх гісторыя?
21.05.2018 Праваабаронцы працягнулі прыём заявак на стажыроўку да 27 траўня ўключна
Чатыры вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі прапануюць зацікаўленым, матываваным актывістам пашырыць свой практычны досвет і рэалізаваць уласны праект (ідэю) у адной з арганізацый.
21.05.2018 Ператрус у кватэры непаўнагадовага хлопца
У пятніцу 18 сакавіка а 6 гадзіне раніцы ў кватэру, дзе пражывае 17-гадовы хлопец Іван Камар, прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што будзе праведзены ці то ператрус, ці то агляд нібы за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы інтэрнэт.
21.05.2018 Неабыякавыя стварылі петыцыю ў адказ на гамафобны артыкул МУС
На сайце “Зручны горад” з’явілася петыцыя “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх” супраць гамафобнага артыкула, размешчанага 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі “Мы - за сапраўднае!”.
21.05.2018 5 тэндэнцый асвятлення ў беларускіх СМІ тэмы ЛГБТК+
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй, біфобіяй “Журналісты за талерантнасць” прэзентавалі вынікі штогадовага даследавання мовы варожасці ў беларускіх медыя.
11.05.2018 Жывая Бібліятэка пазнаёміць чытачоў з рознымі прафесіямі
19 траўня Жывая Бібліятэка пройдзе на адкрытым паветры ва ўтульным дворыку галоўнага корпуса БНТУ ў межах фестывалю “Горад і Кнігі”. На нашым мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных прафесій, задаць ім пытанні, якія вас цікавяць, даведацца шмат новага і, вядома ж, пазбавіцца ад стэрэатыпаў.
04.05.2018 Правы чалавека “на пальцах” едуць у Гомель!
Вы хочаце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Валантэрская служба "Вясны" правядзе семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Гомелі.
04.05.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2018
На 63-й сесіі Камітэта ААН супраць катаванняў у Жэневе афіцыйная дэлегацыя з Беларусі прадставіла свой перыядычны даклад у рамках пятага цыкла. Альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны пры падтрымцы Freedom House і FIDH, прадставілі і беларускія праваабаронцы.
27.04.2018 Магілёўскі праваабаронца: Лукашэнка ў чарговы раз выказаў пагарду да правоў чалавека
Праваабаронца з Магілёва Барыс Бухель абураны нядаўнім выказваннем прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
24.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Гомелі адкрылася фотавыстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. “Каментар эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда дзеліцца ўражаннямі ад круглага стала “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”.










