Навіны на тэму: правы чалавека
01.02.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2019
9 студзеня Магілёўскі абласны суд вынес першы у 2019 годзе смяротны прысуд 36-гадоваму жыхару г. Бабруйска Аляксандру Асіповічу.
01.02.2019 «Дайце кнігу скаргаў», або Як падаць зварот у Камітэт па правах чалавека ААН
У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое Камітэт па правах чалавека, як туды паскардзіцца на Беларусь і які для гэтага трэба пракласці шлях.
31.01.2019 Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю: 9 важных рэчаў, якія трэба ведаць
“Новы Час” распытаў дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага, чаму Канвенцыя мае важнае значэнне не толькі для людзей з інваліднасцю, але і для ўсяго беларускага грамадства.
30.01.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Як Ваню судзілі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч працягвае шэраг публікацый, прысвечаных адмене арт. 193.1 КК.
30.01.2019 Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі
Грамадскі актывіст Ігар Багачык накіраваў пазоў у суд Савецкага раёна, у якім просіць спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года.
29.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Актывістка Наста Гусева, якая на мінулым тыдні разам з двума анархістамі была затрымана на трое сутак па падазрэнні аб нанясенні графіці, якое зневажае міліцыянтаў.
25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў
Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.
22.01.2019 У Брэсце не зарэгістравалі групу па правядзенні рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода
Брэсцкі райвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода.
22.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta" Яна Ганчарова распавядае, як пісаць лісты палітвязням, якія ў гэтым усім ёсць асаблівасці і лайфхакі.
21.01.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Мы выстаялі!
Вось і прыйшла да нас радасная вестка пра адмену сумнавядомага артыкула 193.1 Крымінальнага кодекса.
21.01.2019 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на эльфах
Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - 70 гадоў. Пра тое, як яна працуе і ці працуе, ведаюць не многія. Група энтузіястаў пад апекаю Праваабарончага цэнтру "Вясна" разабрала Дэкларацыю на эльфах, а таксама праверыла яе актуальнасць у 2018 годзе. Каб усім дарослым было больш зразумела, разбор прыняў форму казкі.
21.01.2019 Алесь Бяляцкі: Міністр унутраных спраў пачаў выдаваць перлы, як стары зэк!
Генеральная пракуратура адказала на зварот Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з дыскрымінацыйнымі выказваньнямі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў бок ЛГБТК-супольнасці.
21.01.2019 Праваабаронца: Кіраўніцтва светлагорскіх заводаў здзяйсняе экалагічнае злачынства
Чарговы інцыдэнт на заводзе беленай цэлюлозы здарыўся ў суботу 19 студзеня. Быў зафіксаваны моцны зліў бруднай вадкасці цёмна-карычневага колеру з пенай па ліўнёвай каналізацыйнай трубе з тэрыторыі завода ў Бярэзіну.
21.01.2019 Дзень абароны персанальных дадзеных ад Human Constanta
Ужо ў трэці раз Human Constanta правядзе папулярную канферэнцыю ў Мінску, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны персанальных дадзеных. Мерапрыемства пройдзе ў суботу, 26 студзеня, у Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4).
18.01.2019 "Дар ў цябе ёсць, але, здаецца, ты чагосьці чакаеш", або Як стаць валанцёрам "Вясны"
Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".










