Навіны на тэму: правы чалавека
22.04.2019 "Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для Беларусі”
У нядзелю 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 12 гадзін 22 красавіка за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,14% выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,53%.
19.04.2019 Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі?
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад Міністэрства інфармацыі ўтрымлівае больш за 240 кніг, сайтаў і паблікаў (а таксама магнітаў і аўдыёфайлаў). Новы закон аб СМІ легалізуе пазасудовую блакіроўку, якая дэ-факта адбываецца ўжо зараз, а таксама дазволіць блакаваць цэлыя сацсеткі.
18.04.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Беларуская Галгофа
Праваабаронца і блогер Валянцін Стэфановіч з дапамогай выяўленчых сродкаў адгукнуўся на варварскае знішчэнне крыжоў ва урочышчы Курапаты — месцы масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы.
12.04.2019 Ужо сёння! Прэзентацыя фотаальбома “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання”
12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў” адбудзецца прэзентацыя фотаальбома і фільма, выдадзеных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
10.04.2019 Праз год пасля турмы. Споведзь японца – былога вязня “Віцьбы-3”
Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэнне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасля вызвалення Даічы падзяліўся з "Віцебскай Вясной" сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.
03.04.2019 Генадзю Фядынічу вынеслі першае папярэджанне
Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён парушыў рэжым адбыцця пакарання.
01.04.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2019
У сакавіку намеціліся трывожныя тэндэнцыі пагаршэння агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, што можа сведчыць аб узмацненні ўзроўню рэпрэсіяў перад будучымі выбарамі.
29.03.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Інакш - ніяк
Неяк на днях, чарговы барзапісец-калюмніст вядомай дзяржаўнай мега-газеты "Советская Белоруссия" (яна ж Беларусь сегодня) нехта Андрэй па прозвішчу Мукавозчык вырашыў ментарскім тонам павучаць нас уму-розуму ў сваім артыкуле, прысвечанаму нядаўняму затрыманню рок-музыкаў 25 сакавіка Менску.
28.03.2019 “Ствараць камісію па правах чалавека немэтазгодна”, - лічаць у Віцебскім аблсавеце
Рашэнне аб немэтазгоднасці стварэння пастаяннай камісіі па правах чалавека было прынятае 18 сакавіка на сумесным паседжанні дзьвюх пастаянных камісій (па пытаннях мясцовага самакіравання і сацабароны) Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
27.03.2019 “Хацела застрахаваць мужа-зэка, страхоўшчыкі адмаўляюць”. Чаму так?
Праваабаронцы вырашылі разабрацца, чаму беларускія страхавыя кампаніі адмаўляюцца страхаваць зняволеных.
27.03.2019 Маніторынг асвятлення ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ за 2018 год
Выйшаў «Маніторынг асвятлення ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ», праведзены праваабарончай ініцыятывай "Журналісты за талерантнасць".
26.03.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Беларусі адсвяткавалі Дзень Волі. 101-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылася як масавымі канцэртамі напярэдадні свята, так і новымі затрыманнямі актывістаў 25 сакавіка.
26.03.2019 Блог Алеся Бяляцкага: VIII. Дзень другі. “Сонца хілілася на захад, а немцы рваліся да Грознага”
Мы жывем з Сяржуком у адным нумары гатэля. Так вырашылі, калі зьбіраліся, што будзем жыць разам дзеля бясьпекі, каб ведаць пра адзін аднаго, хоць нам і прапаноўвалі асобныя нумары.
23.03.2019 Напярэдадні Дня Волі не пусцілі ў Беларусь нямецкага выкладчыка, які працаваў у Гродна 5 гадоў
Беларускія мытнікі 22 сакавіка не пусцілі ў краіну нямецкага выкладчыка Андрэ Бём. Ён ехаў разам з жонкай Аленай і дзецьмі з Украіны, дзе цяпер жыве і працуе.
21.03.2019 Бяляцкі: Прычына крымінальнай справы супраць Аюба Ціціева — яго праваабарончая дзейнасць
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра паездку ў Чачню, суд над чачэнскім праваабаронцам Аюбам Ціціевым і сітуацыю з палітвязнямі ў Расіі.










