Навіны на тэму: правы чалавека
23.05.2019 Экспертка КПЧ ААН: Дыялог – магчымы, прынамсі, мы бачым ягоны пачатак
Экспертка Камітэта па правах чалавека ААН Ільзе Брандс-Керыс разам з прадстаўнікамі праваабарончых і грамадскіх арганізацый падзяліліся сваімі меркаваннямі пасля ўдзелу ў семінары, прысвечаным заключным заўвагам Камітэта ААН па імплементацыі рэкамендацый КПЧ ААН беларускаму ўраду.
21.05.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: 17 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень змагання з гамафобіяй і трансафобіяй. Якія ініцыятывы для ЛГБТ супольнасцяў есць у Беларусі? І як іх прадстаўнікі ставяцца да выказванняў МУС? Каментуе актывістка праекта MAKEOUT Таццяна Сяцко.
17.05.2019 Amnesty International запусціла інтэрактыўны навучальны праект па свабодзе мірных сходаў
Amnesty International сумесна з Цэнтрам дыстанцыйнага навучання HUMANA 15 траўня запусціла інтэрактыўны анлайн-праект пра права на свабоду мірных сходаў.
14.05.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У нацыянальным аэрапорце Мінск быў 8 траўня затрыманы блогер і апазіцыянер з Інгушэціі Ісмаіл Нальгіеў, а праз два дні высланы ў Расію. Чаму гэта незаконна і як павінна была ажыццяўляцца працэдура затрымання і высылкі, распавядае праваабаронца Наста Лойка.
03.05.2019 Фотаальбом пра смяротнае пакаранне ў Беларусі даступны ў электронным фармаце
Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.
03.05.2019 Жыхароў і журналістаў не пусцілі на паседжанне аб «ушчыльненні» кварталу ў цэнтры Менску
Два тыдні таму ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску пачалося грамадскае абмеркаванне забудовы кварталу ў межах вуліцаў Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава. На невялікім участку зямлі, згодна з праектам «Менскграда», збіраюцца пабудаваць 7 паркінгаў.
02.05.2019 Асамблея НДА запрашае на фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”
Як адзначаюць арганізатары, “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” – фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі
02.05.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2019
У красавіку працягвалася пэўнае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і негатыўныя тэндэнцыі, якія намеціліся ў сакавіку, атрымалі сваё далейшае развіццё. Пры гэтым улады краіны па-ранейшаму спрабуюць пазбягаць прымянення жорсткіх формаў рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі.
01.05.2019 Суд прызнаў, што Полацкі райвыканкам парушыў правы грамадзяніна на стварэнне арганізацыі
У Эканамічным судзе Віцебскай вобласці 29 красавіка прайшло слуханне справы па заяве полацкага актывіста Міколы Шараха аб прызнанні незаконнымі дзеянняў чыноўнікаў Полацкага райвыканкаму, якія адмовіліся зарэгістраваць прыватную ўстанову “Адвакацыя”. Суд стаў на бок грамадзяніна.
30.04.2019 Праваабаронца: У Брусэлі прагучалі імёны актывістаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям
У Брусэлі 29 красавіка напярэдадні новага раўнда двухбаковага дыялогу па правах чалавека Беларусь-Еўрасаюз беларускія праваабаронцы прэзентавалі сітуацыю з правамі чалавека. Сустрэча з Еўрапейскай службай знешніх сувязяў была арганізавана пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Civil Right Defenders.
30.04.2019 У Гомелі адбыўся яшчэ адзін «экстрэмісцкі» суд. Завочны
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок 24 красавіка аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова на 10 базавых велічыняў (255 руб.) За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
30.04.2019 Як прайшоў праваабарончы LARP ў Бабруйску
Валанцёры «Магілёўскай вясны» арганізавалі ралевую гульню жывога дзеяння ў адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі.
26.04.2019 Ці кампенсуе івацэвіцкая міліцыя незаконнае ўтрыманне ў ізалятары?
Жыхар вёскі Івацэвіцкага раёна Антон Іваноў падаў у суд зыск на сваё незаконнае змяшчэнне ў ізалятар часовага ўтрымання. Яго ўтрымлівалі амаль суткі нібыта за дробнае хуліганства. Але суд так і не адбыўся.
25.04.2019 "Навучыцца бачыць у чалавеку чалавека": прэзентацыя даклада пра бяздомнасць у Беларусі
Беларускі Хельсінскі Камітэт, Human Constanta і швейцарскае партнёрства за правы чалавека Liberеco 25 красавіка ў Мінску прэзентавалі сумесны даклад «Бяздомныя і права на жыллё ў Беларусі» і інтэрнет-рэсурс аб праблемах людзей без дому.
23.04.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Грамадзянін Расіі і сябра рэлігійнай абшчыны “Царква аб’яднання” Віталь Максімаў сутыкнуўся з пагрозай высылкі (за правапарушэнне наконт няправільнай паркоўкі). Віталь мяркуе, што гэты ціск адбываецца менавіта з-за яго релігійнай дзейнасці.










