Навіны на тэму: правы чалавека
23.08.2019 Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ў клуб ангельскай мовы пра правы чалавека
Той панядзелак, якога вы чакалі, каб пачаць размаўляць на ангельскай мове! Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых у клуб ангельскай мовы пра правы чалавека.
22.08.2019 Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае прыняць удзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».
12.08.2019 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.
05.08.2019 Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 кастрычніка 2019 года.
01.08.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2019
У цэлым, сітуацыя з правамі чалавека на працягу месяца заставалася нездавальняючай, без бачных пазітыўных зменаў, пры гэтым у ліпені, як і раней, не было зафіксавана выпадкаў прымянення адміністрацыйных арыштаў па палітычных матывах, што ў цэлым працягвае агульную тэндэнцыю першай паловы бягучага года.
30.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Студэнты Летняй праваабарончай школы распавядаюць, чаму яны зацікавіліся ўдзелам у ёй і якімі актыўнасцямі, звязанымі з правамі чалавека, яны займаюцца ў сваім жыцці.
24.07.2019 Блог Алеся Бяляцкага: Валеры Сядоў і Венскі камітэт
Мы былі знаёмыя з Валерыем Сядовым з канца 80-х гадоў. Я, быўшы асьпірантам інстытута літаратуры Акадэміі навук, жыў у асьпіранцкім інтэрнаце на вуліцы Акадэмічнай і ўжо тады актыўна займаўся грамадскай дзейнасьцю.
23.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У міжнародным рэйтынгу свабоды слова Беларусь упэўнена займае адно з апошніх месцаў. Гэта праяўляецца ў пераследзе незалежных жарналістаў, а таксама блакаваннем інтэрнэт-рэсурсаў. У чым розніца паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ, што не так з разуменнем прынцыпу акрэдытацыі, якую адказнасць нясуць блогеры — распавядае Алег Агееў, намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
19.07.2019 "А калі б ён забіў тваё дзіця?" Як размаўляць пра смяротнае пакаранне з тымі, хто яго падтрымлівае
Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.
16.07.2019 Шчыльная повязь экаактывізму і правоў чалавека. У Наваполацку адбыўся тэматычны летнік
Светлагорскія праваабаронцы і экаактывісты на сумесным летніку з калегамі з некалькіх рэгіёнаў Беларусі падзяліліся сваімі праблемамі і досведам у змаганні за чыстае паветра ў родным горадзе.
16.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Чым займаюцца афіцыйныя прафсаюзы? Чаму тэрміновая кантрактная сістэма і дэкрэт аб тунеядцах (у тым ліку ў новай яго рэдакцыі) не адпавядаюць прававым стандартам? Што не так з базай валанцёраў, якую прапанаваў стварыць прэзідэнт? Адказвае праваабаронца з Вясны Леанід Судаленка.
12.07.2019 Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі
12 ліпеня на 41-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
10.07.2019 У Лондане абмеркавалі беларускую праблему смяротнага пакарання
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыке смяротнага пакарання ў Беларусі, на гэтым тыдні прайшоў у Лондане. Арганізатарамі сустрэчы выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая праводзіць глабальную кампанію супраць смяротнага пакарання больш за 40 гадоў.
09.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабарончы слоўнік: Намеснік дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч тлумачыць, чаму замест слова “інвалід” трэба выкарыстоўваць “чалавек з інваліднасцю”.
02.07.2019 Анаіс Марэн: “Занадта шмат ранейшых пытанняў ігнаруюцца надзвычай доўга”
2 чэрвеня на 41-й рэгулярнай сесіі Савета па правах чалавека ААН спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.










