Навіны на тэму: правы чалавека
20.09.2019 Наталля Сацункевіч: "Выдатна, што КПЧ чуе НДА і канкрэтных людзей, якія працуюць на месцах"
19 і 20 верасня ў Цэнтры міжнародных даследаванняў у Жэневе праходзіць Еўрапейская рэгіянальная кансультацыя па Агульных заўвагах Камітэта па правах чалавека ААН па артыкуле №21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) «Права на мірныя сходы».
18.09.2019 Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка
"Вясна" адправілася ў госці да магілёўскіх праваабаронцаў, каб пазадаваць цікавых пытанняў для рэпартажу: як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт, як атрымліваецца сумяшчаць праваабарончую дзейнасць і ўдзел у роварнай гонцы на 1200 кіламетраў?
17.09.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Грамадзянскі іск менскага доктара Дзмітрыя Серады аб выплаце матэрыяльнай кампенсацыі з-за яго збіцця амапаўцамі і міліцыянтамі нарэшце задаволены. У выніку дзяржаўная казна павінна сплаціць яму 2886 рублёў.
16.09.2019 На нарадзе АБСЕ абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў
У межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, якая распачала працу ў Варшаве 16 верасня і працягнецца два тыдні, запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.
11.09.2019 Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады
Раніцай 11 верасня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска было агалошана рашэнне па іску збітага супрацоўнікамі АМАП Дзмітрыя Серады і яго сям'і да казны дзяржавы - Міністэрства фінансаў, ГУУС Мінгарвыканкама, МУС і РУУС Заводскага раёна.
10.09.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
08.09.2019 У Мінску абмеркавалі змены ў закон “Аб адтэрміноўках” у кантэксце правоў чалавека
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" восьмага верасня адбылася канферэнцыя па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і правы чалавека”. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з правам на адукацыю і яго суадносінамі з абавязкам бараніць краіну, а таксама была прынята адпаведная рэзалюцыя.
06.09.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Сумна, нецікава, прадказальна
Што ж новага паказалі першыя этапы выбарчай кампаніі? Адказаць на гэтае пытанне можна вельмі простра – нічога. Нічога істотна новага.
06.09.2019 Палова петыцый у дзяржорганы з'яўляюцца праваабарончымі
Але ў пераважнай большасці выпадкаў аўтары калектыўных зваротаў не згадваюць правы чалавека, мяркуючы гэта фактарам, які можа адмоўна паўплываць на поспех петыцыі.
03.09.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
02.09.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2019
У жніўні праваабаронцы працягвалі фіксаваць выпадкі адміністратыўнага пераследу ўдзельнікаў мірных сходаў.
29.08.2019 Алег Сянцоў дастаўлены ў Маскву "у рамках працэсу абмену"
Расійскія СМІ паведамляюць, што ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які адбывае 20-гадовы тэрмін у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (ЯНАА), дастаўлены ў СІЗА ў Маскве. Гэтыя паведамленні з'явіліся на фоне чаканага абмену заключаных паміж Расіяй і Украінай.
29.08.2019 З'явілася брашура для журналістаў "Як выкарыстоўваць падыход, заснаваны на правах чалавека"
Беларускі Хельсінкскі камітэт і Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі стварылі брашуру "Як выкарыстоўваць падыход, заснаваны на правах чалавека".
27.08.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Чарговы пікет у шэрагу пратэстаў супраць закона "аб адтэрміноўках" прайшоў у Кіеўскім скверы Мінска 26 жніўня.
23.08.2019 FIDH абураная выключэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці з дыялогу на саміце Вялікай сямёркі
FIDH і 68 арганізацый па ўсім свеце, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі, у тым ліку ПЦ "Вясна", у сумеснай заяве выказваюць здзіўленне, што Елісейскі палац, у мэтах пашырэння ўдзелу ў саміце акрамя сямі найбагацейшых краін запрасіў ўрады дзяржаў, якія славяцца грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, такія як Індыя і Егіпет, а таксама арганізоўваў сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным усяго за некалькі дзён да саміту.










