Навіны на тэму: правы чалавека

12.06.2008 "Вясна" заклікае Томаса Хамарберга наведаць Беларусь

Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў ліст Камісару па правам чалавека Савета Еўропы Томасу Хамарбергу з прозьбай зьвярнуцца да беларускіх уладаў з тым, каб атрымаць магчымаць наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам, улічваючы той факт, што ўрад краіны ў апошні час заяўляе аб сваёй зацікаўленасьці ў аднаўленьні статуса Беларусі ў Савеце Еўропы.

10.06.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году

У траўні ў Беларусі працягнуўся разгляд палітычна матываваных крымінальных справаў, узбуджаных супраць удзельнікаў мірных дэмакратычных акцыяў. Яшчэ тром моладзевым актывістам Міхаілу Субачу, Паўлу Вінаградаву і Максіму Дашуку суд вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі і, такім чынам, колькасьць палітвязьняў павялічылася. Асуджанаму на два з паловай гады пазбаўленьня волі па палітычных матывах Сяргею Парсюкевічу Мінскі гарадзкі суд адмовіў ў задавальненьні скаргі на вынесены ў мінылым месяцы прысуд. Да таго ж палітвязень пакутуе на хранічныя захворваньні, яму патрэбна неадкладная аперацыя. 26 траўня маці Сяргея Парсюкевіча накіравала індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН.

02.06.2008 Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне

У сваім штогадовым рапарце міжнародная арганізацыя Amnesty International асудзіла Беларусь за прымяненьне ў практыцы сьмяротнага пакараньня.

20.05.2008 У Воршы пракуратура адмовілася прыняць скаргу ў сухотнікаў

У Аршанскай раённай пракуратуры сёньня адмовіліся прыняць скаргу Натальлі і Валерыя Драбышэўскіх на кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Багушэўскім абласным шпіталі для сухотнікаў. Прычым, супрацоўнікі пракуратуры спаслаліся на тое, што горад Багушэўск знаходзіцца ў Сененскім раёне, а не ў Аршанскім. Драбышэўскія ж лічаць такое рашэньне няправільным, бо самі яны — жыхары Воршы.

16.05.2008 Шушкевіч атрымаў голуба

Былы польскі прэзідэнт Лех ВАЛЕНСА ўручыў беларускаму палітыку і навукоўцу Станіславу ШУШКЕВІЧУ пераходную ўзнагароду за заслугі ў барацьбе за правы чалавека — статуэтку голуба.

15.05.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году

У красавіку ў Беларусі адбыліся суды над дэмакратычнымі актывістамі па ўзбуджаных па палітычных матывах крымінальных справах. У выніку зьявілася 12 новых палітвязьняў, двое з якіх пакараныя турэмным зьняволеньнем. Нягледзячы на заклікі міжнародных структураў, еўрапейскіх краінаў і ЗША да беларускіх уладаў, крымінальны перасьлед у Беларусі не спыняецца, а рэпрэсіі працягваюцца, набываюць новыя формы. Цяпер усе масавыя мерапрыемствы, суды, любыя мірныя акцыі здымаюцца на відэа супрацоўнікамі МУС і КДБ, пасьля чаго на падставе іх узбуджаюцца адміністратыўныя і крымінальныя справы.

08.05.2008 Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»

Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае ІІ Міжнародны конкурс для журналістаў, прысвечаны 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

08.05.2008 Камісар Еўразвяза расчараваная апошнімі крокамі беларускіх улад

Пра гэта камісар Еўразвяза па знешнім сувязям і палітыкі добрасуседства Бэніта Ферэра Вальднэр піша ў сваім лісце лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу.

08.05.2008 Прававая дэмагогія

Памятаеце анекдот з савецкага часу, калі звычайны грамадзянін цікавіўся, ці мае ён права? "Так, маеце!" - нават не даслухаўшы, адказваў чыноўнік. "А ці магу я?" - "Не, не можаце!" - таксама не доўга думаючы, паведамляла адказная асоба. Савецкі Саюз не існуе з 1991-га, але і сёння на Беларусі ад улады можна пачуць тое ж самае. Права мы маем, а вось што мы можам?

07.05.2008 ЗША яшчэ думаюць над закрыццём амбасады ў Мінску

Намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Дэвід Меркель у эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў, што пытанне пра закрыццё амбасады ў Мінску яшчэ не вырашанае. Таксама ў інтэрв'ю спадар Меркель разважае, ці можна назваць беларуска-амерыканскія адносіны дыпламатычнай вайной, наколькі правамернае ўмяшальніцтва ЗША ва ўнутраныя справы Беларусі, ды гаворыць аб правах чалавека ў нашай краіне.

30.04.2008 Алесь Бяляцкі: "Правы чалавека не зьяўляюцца для беларускіх уладаў самадастатковай рэальнай каштоўнасьцю"

Надрукаваны "Аналітычны агляд парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе". У зборніку прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека за мінулы год, прыведзены найбольш відавочныя і характэрныя факты парушэнняў правоў і свабод грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў.

30.04.2008 Тысяча звольненых іншадумцаў

Паводле Камітэту ў падтрымку рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, усяго ў краіне з-за сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці працы ня маюць каля тысячы чалавек.

Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца

30.04.2008 Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца

29 красавіка ў Менску ў сядзібе БНФ адбылася прэс-канферэнцыя "Ацэнка сучаснай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі" і прэзентацыя штогадовага Аналітычнага агляду “Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе”. Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі вядомыя беларускія правабаронцы, прадстаўнік чэшскай дыпмісіі, ахвяры палітычных рэпрэсій.

28.04.2008 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская

Жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі

21.04.2008 Жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі

Ён заклікаў суддзяў выканаць свае абавязкі адносна пытаньняў імплементацыі міжнародных стандартаў права ў беларускую Канстытуцыю.

18.09.2007г. праваабаронцам з Жодзіна, Аляксеем Лапіцкім пададзена індывідуальная Канстытуцыйная скарга па пытаньнях неадпаведнасьці палажэньняў Канстытуцыі РБ абавязковым для выкананьня Беларусьсю міжнародным стандартам права, замацаваным у Міжнародным Паке аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства