Навіны на тэму: правы чалавека
02.07.2010 Жан-Эрык Хольцапфель: Важнымі элементамі стабільнасці з'яўляюцца свабодныя выбары і незалежнае правасуддзе
Галоўны прыярытэт у працы прадстаўніцтва Еўрасаюза — "бачыць Беларусь паўнапраўным членам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Усходняга партнёрства", заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Хольцапфель у інтэрв'ю Першаму каналу беларускага тэлебачання.
01.07.2010 Асамблея НДА рыхтуецца да Канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці
Да скліканьня Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ў Бэрліне яшчэ амаль пяць месяцаў, а беларускія НДА ўжо рыхтуюць свае прапановы. У Менску прайшло прамежкавае мерапрыемства па абмеркаваньні праектаў экспэртных прапановаў для рабочага стала “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне й стабільнасьць”.
01.07.2010 Жанна Літвіна: Пералічаныя ў дакладзе Freedom House «станоўчыя зрухі» ў галіне СМІ – гэта муляжы дэмакратыі
Высновы, зробленыя Freedom House, каментуе старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна
30.06.2010 Freedom House: Беларусь стала больш дэмакратычнай краінай
Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Дзяржавы ў пераходным стане» (Nations in Transit), прысвечаны станоўчым і адмоўным зменам становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у свеце за 2009 год.
29.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
28.06.2010 Прэзідэнт Кыргызстану Роза Атунбаева: “Ваш бацька нас дастаў”
Учора абраная шляхам рэферэндуму прэзідэнтам Кыргызстана Роза Атунбаева правяла ў Ошы сустрэчу з прадстаўнікамі няўрадавых грамадскіх аб’яднаньняў. У сустрэчы прымаў таксама ўдзел старшыня ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, які з 23 чэрвеня знаходзіцца ў Кыргызстане ў складзе даследчай місіі ад FIDH.
23.06.2010 Школа па правах чалавека: галоўнае - матывацыя
Летнія вакацыі студэнты разглядаюць не толькі як час адпачынку. Для адных гэта магчымасць паспрабаваць сябе на прафесійным попрышчы, а хтосьці імкнецца пашырыць кола сваіх ведаў. Прынамсі, магчымасцяў для гэтага сёння хапае ў розных накірунках. Не стала выключэннем і галіна правоў чалавека. Актыўная моладзь штогод запрашаецца да ўдзелу ў праваабарончых летніках і школах. Адзін з такіх навучальных праектаў - летняя Школа па правах чалавека для моладзі, што праводзіцца ў Вільні. Удзельнікам Школы, якіх набіраюць на конкурснай аснове, арганізатары абяцаюць знаёмствы і атрыманне карысных ведаў ад аўтарытэтных спецыялістаў у галіне правоў чалавека і права. Якім крытэрам павінны адпавядаць прэтэндэнты на ўдзел у Школе па правах чалавека? І што чакае тых, хто прайшоў конкурс? Пра гэта гутарка з каардынатарам навучальнага праекта Таццянай Рэвяка.
23.06.2010 У Мінску і Магілеве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека
25-29 чэрвеня ў Магілёве і Мінску распачнецца фестывать дакументальных фільмаў па правах чалавека. Падчас фестывалю будуць паказаны тры лепшыя дакументальныя стужкі – пераможцы ONE WORLD 2009.
22.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
22 чэрвеня ў 15-05 на хвалях незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - чарговы выпуск штотыднёвай праграмы “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
14.06.2010 Паўстане незалежны студэнцкі прафсаюз?
Ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз прагучала на канферэнцыі па правах чалавека ў Мінску 13 чэрвеня. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі актывісты маладзёжнай прафсаюзнай групы «Студэнцкая рада», якая існуе з 2008 года.
09.06.2010 Несуцяшальныя вынікі
На сустрэчы з журналістамі 8 чэрвеня кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падсумавалі вынікі першага паўгоддзя 2010 году ў галіне правоў чалавека і канстатавалі, што практычна ніякіх пазітыўных зменаў у Беларусі за гэты час не адбылося.
08.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
04.06.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
У траўні ў Беларусі завяршыліся судовыя працэсы па чатырох палітычна матываваных крымінальных справах, вынесены два новыя сьмяротныя прысуды, разагнаныя некалькі мірных акцыяў, у тым ліку актывістаў руху сэксуальных меншасьцяў. У выніку сутычкі з міліцыянтамі моладзевы актывіст Зьміцер Пармон трапіў у шпіталь са зламанай ключыцай. Адміністрацыйны перасьлед у гэты час абмежаваўся ў асноўным прысуджэньнем штрафаў розных памераў, але было вынесена і некалькі арыштаў.
04.06.2010 Беларусь - у спісе краін з «найбольш рэпрэсіўным рэжымам»
Праваабарончая арганізацыі «Фрыдам Хаўс» (ЗША) ўключыла Беларусь у спіс краін з найбольш рэпрэсіўным рэжымам, паведамляе БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе, апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі.
01.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.










